Крама адзення і аксесуараў "1387"
Информация обновлена 23 февраля 2021
Официальное название: ИП Халанская Н. В.
Бабруйск, вул. Чангарская, 54 (уваход праз двор, арыентуйцеся на вялікую вешалку на сцяне)
Email:
1387krama@gmail.comПн-Пт 12:00-19:00
Сб-Нд 12:00-20:00
Адзенне і аксесуары "HONAR"
HONAR — адзенне для людзей, якія маюць Гонар!
Дазваляе стварыць адметны вобраз. Сучасны беларускі мінімалізм – так апісваюць свой стыль дызайнеры Карына Адзесенка і Павел Доўнар. Простыя формы, вытрыманыя колеры, акрэсленныя лініі ды сілуэты, нацыянальныя акцэнты, аўтарская вышыўка і ручны пашыў – гэтыя асаблівасці брэнда з’яўляюцца падмуркам у стварэнні непаўторных і актуальных рэчаў.
У краме "1387" вы знойдзеце кашулі і блузы, сукенкі і світшоты, зплечнікі і торбы брэнда Honar
Адзенне і аксесуары "Будзьма!"
Культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" у свой час адной з першых шырока і рознымі сродкамі не толькі папулярызавала беларускую культуру і гісторыю, але і небанальна падыходзіла да ўвасаблення самых розных аспектаў беларускай ідэнтычнасці. Так і нарадзіўся брэнд "Будзьма" дзеля таго, каб стыльных і прыгожых рэчаў з беларускім характарам станавілася болей. "Будзбма!" стварае сучасныя і актуальныя рэчы для дзетак і дарослых, якія дазволяць падкрэсліць сваю адметнасць праз перліны з беларускай культуры.
У краме "1387" вы знойдзеце цішоткі і світшоты для дзяцей дарослых, торбы і заплечнікі брэнда “Будзьма!”
Лідскі абутак
Лідскія кеды – зручны абутак для гарадскога жыцця. Яскарвыя колеры зробяць ваш вобраз яшчэ больш стылёвым і адметным.
Эка-палічка ў краме “1387”: шматразовыя торбачкі для гародніны і садавіны, хлеба і крупаў; мачалкі для тулава, шматразовыя гігіенічныя тавары для жанчын, натуральнае мыла, натуральны цвёрды шампунь і кандыцыянер для валасоў, анучы і мачалкі для кухні, сурвэткі-рукавіцы для кухні, сурвэткі з воску.
Акрамя таго, крама "1387" - пляцоўка для беларускіх майстроў і рамеснікаў. У краме "1387" вы знойдзеце аўтарскія сувеніры і падарункі – значкі, магніты, паштоўкі, торбы ручной працы ды інш.!
Працуем:
Пн-Пт 12:00-19:00
Сб-Нд 12:00-20:00
Па пытаннях супрацоўніцтва, пішыце на email: 1387krama@gmail.com
Последние 0 комментариев