Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­

    Последние объявления

    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    28 февраля 2007   Просмотров: 1182

    Больш за 1,5 тыс. USD за сталiчны "квадрат"

    Менавiта ў трэцяй дэкадзе лютага кватэрныя цэны на другасным рынку сталiчнага жылля пераадолелi чарговую планку кошту квадратнага метра аднапакаёвых кватэр — 1,5 тысячы долараў. Нагадаю, што пачынаючы з трэцяй дэкады мiнулага снежня i на працягу першых двух тыдняў студзеня ў краiне на рынку нерухомасцi назiраўся мёртвы сезон, калi i пакупнiкi, i прадаўцы чакалi развiцця газава-энергетычных падзей. Сёння мы ўжо ведаем, што кошт будаўнiцтва будзе павышацца. Як моцна — гэта залежыць ад многiх фактараў. Сёння мы працягваем размову з пастаянным экспертам нашага выдання дырэктарам Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалаем ПРАСТАЛУПАВЫМ.
    Згодна з iнфармацыяй каталогаў спецыялiзаванага выдання "Нерухомасць Беларусi", маленькiя кватэры ў сталiцы зараз пачалi даражэць прыкладна на 30—50 долараў за квадратны метр агульнай плошчы жылля ў тыдзень. Мiкалай Прасталупаў лiчыць, што за апошнi месяц невялiкiя адна, - i двухпакаёвыя кватэры ў Мiнску даражэлi на 1,5—2 тысячы долараў за тыдзень.
    Ланцуговая рэакцыя ператварылася ў падабенства масавага псiхозу?
    Сёння ў буйных гарадах краiны каля 90—95 працэнтаў усiх здзелак па куплi-продажу кватэр на другасным рынку ажыццяўляецца тымi, хто прадае i адначасова купляе жыллё. Зараз на рынку шмат клiентаў, якiя хочуць прадаць шматпакаёвыя кватэры i адразу набыць некалькi маленькiх кватэр ужо з даплатай. Аднак аднапакаёвых кватэр i "двоек" сёння ў сталiцы катастрафiчна не хапае. Таму гаспадары кампактнага жылля пачынаюць даволi хутка i iстотна карэктаваць "цэннiкi" на такiя кватэры ў бок павелiчэння. Пасля гэтага на другасным рынку адбываецца ланцуговая рэакцыя падаражання з боку гаспадароў iншых тыпаў кватэр. Намiнальна даражэюць ужо i трох-, i чатырохпакаёвыя кватэры, пасля чаго зноў павялiчваецца кошт на маленькае жыллё. Змена "цэннiкаў" адбываецца вельмi хутка i выклiкае на рынку ўжо масавы псiхоз. Нiхто не ведае, што будзе з цэнамi на жыллё заўтра, бо чарга маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у буйных гарадах працягвае павялiчвацца. Разам з тым дзяржава аб’явiла, што будзе абмяжоўваць павелiчэнне цэн у будаўнiчым сектары толькi для "чаргавiкоў", а камерцыйнае будаўнiцтва павiнна выжываць "самастойна".
    Даражэюць нават самыя слабенькiя аднапакаёўкi
    Менавiта маленькiя i танныя вiды кватэр на другасным рынку жылля зараз сталi дэфiцытам. Зусiм слабенькiя аднапакаёўкi ў не вельмi прэстыжных мiкрараёнах на апошнiх цi першых паверхах старых дамоў агульнай плошчай 30—34 квадратныя метры зараз прапаноўваюцца мiнiмум па 50 тысяч долараў. Крыху меншыя "хрушчоўкi" нават з такой маленькай плошчай "квадратаў" ужо цягнуць за 51—53 тысячы ўмоўных адзiнак. Зараз сярэднi кошт аднапакаёвых кватэр у Мiнску склаў 53—54 тысячы долараў. Сёння сярэдняя цана квадратнага метра кватэр дасягнула 1572 долараў, што на 52 пункты вышэй, чым тыдзень таму.
    Вельмi iстотна ў апошнi час даражэюць i асобныя пакоi ў звычайных стандартных шматпакаёвых кватэрах. У залежнасцi ад плошчы "кутка", наяўнасцi праблемных суседзяў i iншых параметраў якасцi такога жылля пакоi прадаюцца за 20—35 тысяч долараў. Яшчэ 1,5—2 гады таму асобны пакой можна было набыць за 7—10 тысяч долараў.
    Разам з тым больш-менш якасныя аднапакаёвыя кватэры ў 9-павярховых панэльных дамах сёння каштуюць не менш за 55—60 тысяч долараў.
    Тэндэнцыя, якая назiраецца зараз у сталiцы, амаль на такiм жа ўзроўнi адлюстроўваецца на другасным рынку абласных цэнтраў i iншых буйных гарадах краiны. Калi, напрыклад, аднапакаёвыя кватэры палепшанай планiроўкi ў пачатку года ў Магiлёве прапаноўвалiся за 25—27 тысяч долараў, то сёння набыць такiя кватэры можна толькi за 28—31 тысячу долараў.

    Прыкладна на 3—5 тысяч долараў падаражэлi з пачатку года ўсе больш-менш прывабныя аднапакаёвыя кватэры ў абласных цэнтрах. Аднак, калi ў Вiцебску "аднапакаёўкi" яшчэ можна адшукаць за 19—23 тысячы "баксаў", то ў буйных мегаполiсах заходняга накiрунку (Брэст, Гродна) якасныя "аднапакаёўкi" прапаноўваюцца зараз не танней, чым за 26—32 тысячы долараў. Iстотна працягвае даражэць маленькае жыллё ў такiх "грашовых" гарадах, як Салiгорск, Наваполацк i Мазыр. У гарадах шахцёраў i нафтавiкоў аднапакаёвыя кватэры каштуюць зараз 26—32 тысячы долараў. Недзе на 2—3 тысячы падаражэлi нават маленькiя кватэры ў такiх раённых цэнтрах, як Ляхавiчы i Лепель. Праўда, у такiх гарадах рэальны "цэннiк" жылля залежыць галоўным чынам ад наяўнасцi там стратэгiчных вытворчасцяў i (або) развiтых прадпрымальнiцкiх структур, дзе ёсць магчымасць зарабiць нядрэнныя грошы.
    Даражэе i шматпакаёвае жыллё
    Даволi iстотнымi тэмпамi даражэюць зараз i двухпакаёвыя кватэры. Дрэнныя па якасцi i маленькiя па планiроўцы двухпакаёвыя кватэры на другасным рынку жылля сталiцы падаражэлi ў апошнi месяц не так iстотна. "Двойкi" з агульнай плошчай 40—47 квадратных метраў жылля прапаноўваюцца ў старых "хрушчоўках" яшчэ за 58—60 тысяч долараў. У лепшых мiкрараёнах нават на гранiчных паверхах такiя кватэры каштуюць ужо не менш за 60—64 тысячы долараў. Сярэднi кошт двухпакаёвай кватэры ў сталiцы дасягнуў 70—71 тысячы долараў, калi квадратны метр агульнай плошчы такога жылля ацэньваецца ў 1420—1450 долараў. Самая вялiкая колькасць двухпакаёвых кватэр у сталiцы прапаноўваецца пакупнiкам за 65—75 тысяч долараў. Сёння ў новых або "спальных" мiкрараёнах з’явiлiся ўжо двухпакаёвыя кватэры коштам больш за 100 тысяч долараў, у якiх квадратны метр жылля ацэньваецца амаль у 2 тысячы долараў.
    Двухпакаёвыя кватэры ў абласных цэнтрах каштуюць зараз сама меней 35—37 тысяч долараў i працягваюць хутка даражэць i далей. Нават у Салiгорску, Наваполацку i Мазыры "двойкi" дацягваюць да 33—35 тысяч долараў, а трохпакаёвыя кватэры — да 50 тысяч умоўных адзiнак. Старыя трохпакаёвыя кватэры з дабiтай сантэхнiкай у дамах-"хрушчоўках" каштуюць у абласных цэнтрах прыкладна на 3—7 тысяч танней, чым у "спальных" мiкрараёнах, якiя былi пабудаваныя ўжо ў 90-х гадах.
    У сталiцы сярэднi кошт трохпакаёвых кватэр дасягнуў зараз 88 тысяч долараў, калi квадратны метр агульнай плошчы каштуе 1330 долараў. Самая танная "тройка" ў Мiнску сёння каштуе 70—73 тысячы долараў. За гэтыя грошы зараз магчыма набыць жыллё з агульнай плошчай 60—65 метраў.
    Падаражанне да вясны не спынiцца?
    Паводле меркавання Мiкалая Прасталупава, жыхары буйных гарадоў сёння панiчна баяцца далейшага павышэння цэн на энергаёмiстыя тавары, у тым лiку i на нерухомасць. Калi такая сiтуацыя працягнецца i надалей, то жыллё будзе даражэць ажно да вясны. Будаўнiцтва таннага жылля толькi для чаргавiкоў гэтага становiшча не выправiць. Неабходна ўвесцi адмiнiстрацыйны рэсурс, калi на будаўнiчыя пляцоўкi сталiцы i iншых буйных гарадоў краiны змогуць прыйсцi ўсе жадаючыя будаўнiчыя арганiзацыi краiны. Калi сiтуацыя ў гэтым накiрунку кардынальным чынам не зменiцца, то развiццё другаснага рынку сталiчнага жылля можа пайсцi па двух процiлеглых накiрунках. Па першаму сцэнарыю кватэры будуць працягваць даражэць i надалей, калi кошт квадратнага метра жылля дасягне ў маi нават 2 тысяч долараў. У iншым выпадку, патэнцыяльныя пакупнiкi дарагога жылля адмовяцца набываць кватэры па штучна завышанаму кошту i пакiнуць рынак. Калi попыт на другаснае жыллё iстотна знiзiцца, тады, адпаведна, i кошт на такiя кватэры амаль iмгненна ўпадзе.


    Звязда

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют
    Сортировать:

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    175 209 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за июль 2019 года.
    На основе Google Analytics*