Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­

    Последние объявления

    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    3 мая 2007   Просмотров: 1271

    200 долараў заробку - закон для ўсiх прадрпрыемстваў

    Сярэднi ўзровень аплаты працы па ўсiх арганiзацыях краiны павiнен складаць як мiнiмум 200 долараў у эквiваленце. Разам з тым, як падкрэслiў падчас выязной калегii мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык, любое павышэнне зарплаты на прадпрыемствах-аўтсайдарах павiнна быць эканамiчна абгрунтаваным i адбывацца толькi з улiкам росту паказчыкаў вытворчасцi працы.

    Пачатак — бiзнэс-план

    Крыху статыстыкi. У студзенi—сакавiку гэтага года адносна аналагiчнага перыяду летась сярэдняя зарплата па Беларусi павялiчылася на 18,5 працэнта i выйшла на адзнаку 659,4 тыс. рублёў, цi 307,3 долара ў эквiваленце. А ў бюджэтнай сферы гэтыя паказчыкi склалi адпаведна 596,7 тыс. рублёў, цi 278,1 долара. Адначасова рост рэальных, з улiкам змянення цэн на тавары i паслугi, заробкаў у параўнаннi з пачаткам мiнулага года перавысiў 10-працэнтную рысу. Прычым, паводле слоў намеснiка мiнiстра Пятра Грушнiка, планы па павышэнню ўзроўню аплаты працы выканалi большасць галiн. I яшчэ адзiн цiкавы вынiк. Калi ў першым квартале летась рознiца ў аплаце працы памiж галiнамi была 4,3, то сёлета дыферэнцыяцыя зменшылася да 3,5 раза.

    Аднак казаць, што сама па сабе сiтуацыя з заробкамi аказалася цалкам адназначнай, не выпадае. Так, не сакрэт: сёлета асноўная "прыбаўка" па невытворчаму сектару эканомiкi была забяспечана за кошт ваеннаслужачых, дзяржслужачых, а таксама нiзкааплатных катэгорый работнiкаў. Не менш праблем узнiкае i па вытворцам — у параўнаннi з канцом мiнулага года на значнай частцы прадпрыемстваў адзначана не павелiчэнне, а па сутнасцi "адкат" зарплаты. Нарэшце, таксама няпросты малюнак склаўся па шэрагу рэгiёнаў. Як паведамiў Пётр Грушнiк, у студзенi—сакавiку ў Брэсцкай вобласцi планы па росту заробкаў з 16 раёнаў не выканалi 13, у Вiцебскай вобласцi з 21 раёна — 13, у Гомельскай вобласцi з 21 раёна — 10. А на Магiлёўшчыне планы так i засталiся недасягальнымi для ўсiх без выключэння рэгiёнаў. Пры гэтым, нягледзячы на значнае скарачэнне колькасцi раёнаў, дзе сярэднi ўзровень аплаты працы зараз не выходзiць на эквiвалент у 200 долараў, даводзiцца канстатаваць як факт — дзе-нiдзе пераадолець такую планку не ўдавалася нiколi. У прыватнасцi, у дадзеным выпадку маюцца на ўвазе Кармянскi, Столiнскi i Хоцiмскi раёны.

    Мiж тым, цi не самае вострае на сёння пытанне — што будзе далей? Як зазначаюць у мiнiстэрстве, асноўны "рэцэпт" для бюджэтных галiн застанецца ранейшым — павелiчэнне тарыфнай стаўкi I разраду. Чакаецца, што да канца года яно павiнна адбыцца двойчы — у маi—чэрвенi i кастрычнiку—лiстападзе. Прычым ужо блiжэйшая прапанова на гэты конт — вызначыць "бюджэтную" тарыфную стаўку I разраду на ўзроўнi 68 тыс. рублёў.

    Што да рэальнага сектара эканомiкi, то, зразумела, тут усё будзе залежаць ад фiнансавага стану канкрэтных прадпрыемстваў. У сувязi з гэтым, падкрэслiваюць у мiнiстэрстве, сёння кожная арганiзацыя павiнна мець уласны бiзнэс-план па выхаду на эфектыўную работу. I перш-наперш наяўнасць такiх планаў будзе адсочвацца ў арганiзацыях, дзе памер сярэдняй зарплаты работнiкаў атрымлiваецца менш за 200 долараў у эквiваленце або не нашмат перавышае гэты ўзровень.

    Зарплату дае спецыяльнасць

    Таксама традыцыйна актуальная тэма — беспрацоўе. Сёлета, заўважаюць у мiнiстэрстве, назiраецца павышэнне эканамiчнай актыўнасцi грамадзян Беларусi, вынiкам чаго стаў рост колькасцi зваротаў па дапамогу ў працаўладкаваннi. Толькi за студзень—сакавiк з падобнымi просьбамi ў дзяржаўную службу занятасцi ўжо звярнулася 70,5 тыс. чалавек. Зрэшты, сама па сабе гэта акалiчнасць не прывяла да ўсплёску беспрацоўя — яго сярэднi паказчык застаўся на ўзроўнi 1,2 працэнта. Апроч таго, з пачатку года ўдалося крыху зменшыць (з 10,9 да 10,2 тысячы) колькасць беспрацоўных у сельскай мясцовасцi, а таксама палепшыць становiшча на рынку працы ў 11 i стабiлiзаваць яго ў 7 з 29 найбольш праблемных гарадах i пасёлках.

    Дарэчы, за студзень—сакавiк у краiне было створана 30,8 тыс. працоўных месцаў, 543 беспрацоўныя атрымалi пазыкi i субсiдыi на адкрыццё ўласнай справы, а 63 сям’i — пераехалi на iншае сталае месца жыхарства i працы. Усё гэта, натуральна, паўплывала на малюнак у цэлым. Хоць адначасова нельга заўважыць, што сёлета адбылося знiжэнне колькасцi беспрацоўных, якiя былi накiраваны на прафесiйнае навучанне. Падтрымку ў набыццi новай спецыяльнасцi атрымалi ўсяго каля 7 працэнтаў грамадзян, зарэгiстраваных у службах занятасцi. Прычым самым высокiм (8,5 працэнта) гэты паказчык быў у Магiлёўскай вобласцi, а самым нiзкiм (5,6 працэнта) — у сталiцы.

    Безумоўна, можна пагадзiцца, што ў параўнаннi з iншымi рэгiёнамi буйнейшы горад краiны рэальна мае найменш напружаную сiтуацыю на рынку працы. Разам з тым, паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiкалая Коханава, сёння практычна кожны чацвёрты беспрацоўны ў Мiнску не можа знайсцi сабе больш-менш вартае i тым больш высокааплатнае месца якраз з-за адсутнасцi… спецыяльнасцi. Да таго ж прафесiйная падрыхтоўка i перападрыхтоўка застанецца актуальнай для моладзi — як сведчаць прагнозы мiнiстэрства, па тых цi iншых прычынах сёлета не змогуць працягнуць навучанне каля 27 тыс. выпускнiкоў школ.

    Большая пенсiя — меншыя чэргi?

    Як вядома, той цi iншы вiд пенсii атрымлiвае амаль кожны чацвёрты беларус. Пры гэтым, паведамiла намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткiна, у сакавiку сярэднi памер пенсii па ўзросту склаў 292,2 тыс. рублёў. А зноў-такi сярэдняя мiнiмальная пенсiя па ўзросту была 165,4 тысячы, што, да слова, на 10,3 працэнта перавысiла адзнаку бюджэту пражытковага мiнiмуму пенсiянера. Аднак у той жа час нельга не прызнаць: назваць прымальным цяперашнi ўзровень пенсiй па-ранейшаму цяжка. I асаблiва з улiкам iх фактычнай пакупнiцкай здольнасцi.

    Прагноз мiнiстэрства тут наступны — да канца года рэальныя, з улiкам iнфляцыi, пенсii ў краiне павiнны павялiчыцца на 7,8—8,7 працэнта. Але самi этапы павышэння будуць рознымi. Так, паколькi ўмовай для перагляду працоўных пенсiй з’яўляецца 15-працэнтны рост сярэдняй зарплаты, не выключана, што чарговую "прыбаўку" большасць пенсiянераў атрымае толькi ўвосень. Дзеля справядлiвасцi, заўважыла Марыяна Шчоткiна, адбыцца гэта можа i раней — у выпадку, калi будзе прынята рашэнне аб пазачарговым пераразлiку.

    Калi ж казаць аб мiнiмальных працоўных i сацыяльных пенсiях, а таксама надбаўках i павышэннях да iх, то ў сувязi са змяненнем бюджэту пражытковага мiнiмуму яны ўжо пераглядалiся ў лютым. А наступнае павелiчэнне чакаецца ў маi. Аднак яно атрымаецца… невялiкiм — скажам, тая ж мiнiмальная пенсiя ўзрасце прыкладна на 2 тыс. рублёў. Таму, зазначыла Марыяна Шчоткiна, зараз Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны выступае з iнiцыятывай змянiць сам парадак пераразлiку мiнiмальных i сацыяльных пенсiй. Iнакш кажучы, "прывязаць" iх памер да большага працэнту бюджэту пражытковага мiнiмуму. У вынiку сацыяльныя пенсii павiнны ўзрасцi нязначна. Аднак калi ўзяць пад увагу, што зараз у сярэднiм сацыяльная пенсiя складае 113,1 тыс., а сацыяльная пенсiя на дзiця-iнвалiда — каля 140 тыс. рублёў, не выпадае сумнявацца: у дадзеным выпадку далёка не "лiшняй" будзе па сутнасцi любая прыбаўка.

    Сапраўды, змяненне "правiлаў падлiку" можа прывесцi да дадатковых выдаткаў бюджэту ў памеры 1,5 млрд рублёў штомесяц. Але, лiчыць Марыяна Шчоткiна, у выпадку прыняцця рашэння аб сацыяльных пенсiях з’явяцца падставы казаць i аб iншым — эканомii тых жа бюджэтных сродкаў, што iдуць на "аплату" пражывання нiзкадаходных пенсiянераў i iнвалiдаў у дамах-iнтэрнатах. Тым больш, што сёння на змяшчэнне ў iнтэрнаты краiны iснуе чарга. Прычым не ў апошнюю чаргу лiквiдаваць яе да 2010 года ў мiнiстэрстве плануюць за кошт стварэння ўмоў, якiя дазволяць пенсiянерам i iнвалiдам як мага больш заставацца дома.


    Звязда

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют
    Сортировать:

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    175 209 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за июль 2019 года.
    На основе Google Analytics*