Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­

    Последние объявления

    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    5 мая 2007   Просмотров: 688

    Iльготы ветэранам — без змяненняў?

    Для ветэранаў, удзельнiкаў i iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны плануецца захаваць асноўныя сацыяльна значныя льготы — аб гэтым паведамiў начальнiк галоўнага ўпраўлення комплекснага аналiзу i каардынацыi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Яўген Каспяровiч.

    Паводле даных мiнiстэрства, у пачатку мая ў Беларусi налiчвалася 65,5 тыс. ветэранаў i iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай, а таксама 7,1 тыс. членаў сем’яў загiнулых у гады вайны, 14,1 тыс. асобаў, узнагароджаных ордэнамi цi медалямi за самаахвярную працу i бездакорную вайсковую службу ў тыле, 55,8 тыс. былых вязняў фашызму. Не сакрэт, што асноўнай крынiцай даходаў гэтых людзей была i застаецца пенсiя. Пры гэтым, нагадала намеснiк мiнiстра Марыяна Шчоткiна, зараз Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамi Славы трох ступеняў, вызначана павышэнне ў памеры 500 працэнтаў ад мiнiмальнай пенсii па ўзросту (сёння складае 44 775 рублёў), iнвалiдам вайны I i II груп — 400, iнвалiдам III групы i ўдзельнiкам вайны — 250 працэнтаў.. Як вынiк, узровень пенсiйнага забеспячэння ветэранаў вайны атрымлiваецца больш высокiм. Так, калi ў красавiку сярэдняя пенсiя па ўзросту ў краiне складала 292 тыс., то сярэдняя пенсiя па ўзросту ўдзельнiка Вялiкай Айчыннай — 424 тыс., а iнвалiда вайны — 504 тыс. рублёў.

    Разам з тым нельга не зазначыць: сёння нават самыя маладыя ветэраны вайны ўжо пераадолелi ўзрост у 80 гадоў. У сувязi з гэтым, лiчаць у мiнiстэрстве, гэтыя катэгорыi людзей маюць асаблiвую патрэбу ў дадатковай сацыяльнай падтрымцы. Зараз, адзначыла Марыяна Шчоткiна, iнвалiды вайны цалкам забяспечаны iнвалiднымi каляскамi, пратэзамi i сродкамi рэабiлiтацыi, практычна знятыя пытаннi па выдзяленню iм жылля. А адзiнокiм грамадзянам пажылога ўзросту за кошт мясцовых бюджэтаў устанаўлiваюцца iндывiдуальныя пажарныя апавяшчальнiкi i прыборы ўлiку расходаў вады. Прычым, каб высветлiць усе "балючыя кропкi", наладжаны штогадовыя абследаваннi ўмоў жыцця ветэранаў. У кожным раёне iх праводзяць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. I праз тыя ж цэнтры iдзе аказанне дапамогi. Дарэчы, заўважыла Марыяна Шчоткiна, апошнiм часам у краiне пашыраецца практыка падтрымкi па месцы жыхарства мабiльнымi брыгадамi, якiя ў тым лiку наведваюць аддаленыя i малаколькасныя вёскi. Да таго ж у склад такiх брыгад, апроч работнiкаў сацыяльнай службы, звычайна ўваходзяць прадстаўнiкi аховы здароўя, гандлю i бытавога абслугоўвання.

    Адначасова непрацуючыя ветэраны вайны маюць права на бясплатнае першачарговае санаторна-курортнае лячэнне цi аздараўленне. Або, у выпадку неатрымання пуцёўкi, — на атрыманне кампенсацыi. Такая кампенсацыя ў тым лiку будзе выплачвацца сёлета — за мiнулы год. Праўда, зараз умовы зменяцца. Кампенсацыя будзе скасавана, аднак замест яе ўводзiцца дапамога на аздараўленне. Дапамога складзе 10 базавых велiчынь, а разлiчваць на яе змогуць, у прыватнасцi, Героi Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, непрацуючыя iнвалiды i ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны. Аднак (зноў-такi пры неатрыманнi пуцёўкi) сама дапамога будзе выплачвацца налета — па вынiках гэтага года.

    Мiж тым, цi не самая вострая на сёння тэма — iльготы. Як падкрэслiваюць у мiнiстэрстве, асноўныя перавагi для ветэранаў вайны павiнны захавацца. Пры гэтым Беларусь не мае намеру iсцi на манетызацыю льгот па прыкладу Расii. "Мы жывём у сваёй краiне, i ў нас ёсць свае погляды i падыходы", — заўважыла з гэтай нагоды Марыяна Шчоткiна.


    Звязда

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    244 076 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за февраль 2019 года.
    На основе Google Analytics*