Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­

    Последние объявления

    16 мая 2007   Просмотров: 1160

    І зноў навальнiцы i моцны вецер

    У блiжэйшыя суткi на Беларусь будзе паступаць вельмi цёплае паветра з поўдня Еўропы, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Аднак атмасферны фронт выклiкае ў начныя гадзiны па паўночным захадзе краiны, а днём на большай частцы тэрыторыi кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Месцамi не выключана шквалiстае ўзмацненне ветру да 15—20 метраў у секунду.

    Сёння з прыходам атмасфернага фронту прагназуюцца навальнiчныя дажджы, месцамi моцныя лiўнi. Пры навальнiцах узмоцнiцца парывiсты вецер. У начныя гадзiны тэмпература паветра складзе 7—13 градусаў цяпла, толькi на паўднёвым усходзе яшчэ будзе 14—16 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца 12—19 градусаў цяпла, а на поўднi — да плюс 20—26 градусаў. Дажджы i навальнiцы захаваюцца да канца гэтага тыдня, але яны будуць мець кароткачасовы характар.

    Заўтра ў начныя гадзiны тэмпература паветра складзе 2—8 градусаў вышэй за нуль, днём — 14—20 градусаў цяпла. У Гомельскай вобласцi будзе на 2—3 градусы цяплей.

    У выхадныя днi ў асобных раёнах пройдуць навальнiчныя дажджы. У начныя гадзiны стане даволi халаднавата— толькi 3—9 градусаў цяпла. У ноч на 19 мая на тарфянiках Палесся чакаюцца слабыя замаразкi ад нуля да мiнус 2 градусаў. Удзень будзе ад 15 градусаў цяпла на поўначы краiны да плюс 23 градусаў на поўднi.


    Звязда

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют
    Сортировать:

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    244 076 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за февраль 2019 года.
    На основе Google Analytics*