close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Сообщения УВД, ГАИ, МЧС, таможня
Мужчина в Бобруйске на месте кражи забыл пакет
Сообщения УВД, ГАИ, МЧС, таможня
МВД проводит конкурс на лучшие фото и видео!
arrow
arrow
Культура, отдых, развлечения
Акция «Наши дети»: Дом, где царит любовь
arrow
arrow
Самые комментируемые
arrow
arrow
Самые просматриваемые
arrow
arrow

Шведскае кiно для беларусаў

Сустрэчу з iм для нас падрыхтавалi ў фiнале Дзён культуры Швецыi, якiя пачалiся ў Беларусi яшчэ ў маi. Шэсць карцiн, сярод якiх дакументальныя i iгравыя мастацкiя фiльмы будуць паказаны ў сталiчным кiнатэатры "Цэнтральны" на пачатку чэрвеня. Яны завершаць даволi насычаную праграму сустрэч са шведскай культурай, якiя, дарэчы, праходзiлi з удзелам самiх беларусаў.

Адкрыў Днi культуры гiсторык Андрэй Катлярчук з прэзентацыi сваёй кнiгi "Шведы ў гiсторыi i культуры беларусаў". Потым прайшлi "Лiтаратурна-музычныя днi", на якiя спецыяльна прыехалi сучасныя шведскiя лiтаратары: пiсьменнiца Астрыд Тротцыг, паэты Эрык Берквiст, Клаўдзiя Маркс. На Лiтаратурным аўтобусе па маршруту Мiнск—Гродна—Пiнск—Мiнск падарожнiчалi шведскiя выдаўцы, перакладчыкi, прадзюсары i нават Мiжнародны сакратар Саюза пiсьменнiкаў Швецыi Хенрык С. Ёнбом.

Мова кiно, канешне, больш унiверсальная i зразумелая. Асаблiва, калi разам з сеансамi, дзе пераклад будзе iсцi ў субцiтрах, запланаваныя паказы з перакладам на беларускую мову. Ды i тэмы, якiя закранае шведскае кiно, надта знаёмыя нам. Мяркуйце.

…Сельская мясцовасць, дзе на адзiн квадратны кiламетр прыходзiцца тры жыхары. Не, не Беларусь, у Швецыi таксама такое бывае. Доказ — дакументальны фiльм "Тут, як тут", якi распавядае пра лёс трох мужчын розных пакаленняў i iнтарэсаў.

А вось лёс мужчын па-беларуску i iх "Мужчынская справа". Так называецца фiльм нашага рэжысёра Галiны Адамовiч, у якiм гаворыцца, што адвеку музыкамi ў Беларусi былi мужчыны. У фiльме здымалiся самыя сапраўдныя народныя музыкi — трыо "Вярэнька" са Столiнскага раёна. Але чаму ж фiльм у шведскай праграме? Дык прадзюсар са Швецыi…

"Чортавы правiнцыялы" называецца мастацкi фiльм, якi распавядае пра жыццё трох сясцёр з маленькай вёскi. Адна з iх пакiнула дом i перабралася ў горад, але страцiла разуменне з роднымi.

Гiсторыя дзiцячага сяброўства, сталення i ўспамiнаў развiтання з родным мястэчкам паказваецца ў фiльме "Бывай, Фалькенберг!" Цi не блiзка гэта нам? I як не зразумець беларускай моладзi фiльм "Вiват, кароль!" Ульфа Мальмраса? Яго гераiняй стала маладая i вельмi мэтанакiраваная паненка, якая марыць стаць рок-зоркай…

Канешне, права адкрыцця Фестывалю шведскага кiно заслужыў трыумфатар леташняга "Лiстапада", фiльм Кая Полака "Як на нябёсах". Калi хто яшчэ не ведае, як можна ажывiць аднастайнае жыццё правiнцыi, то самы час пайсцi павучыцца.

tut.by

ОБСУЖДЕНИЕ
Комментарии отсутствуют