Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    9 октября 2018   Просмотров: 1001

    Культурніцкі адпачынак у Бабруйску: што ёсць і што хочацца?

    Што горад Бабруйск можа прапанаваць сваім жыхарам, каб у вольны час падняць людзей з канапаў, “выцягнуць” з дачы, адарваць ад экранаў шматлікіх дэвайсаў? Што трэба зрабіць, каб культурніцкае жыццё горада зрабілася насычаным, а людзі – зацікаўленымі? Чый гэта абавязак ці функцыя – уладаў, бізнесу, грамадскіх ініцыятываў ці творцаў, стваральнікаў культурніцкага прадукту? Такія пытанні для ток-шоў прапануе грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”.

    Нагодай для абмеркавання стала... гарадская афіша Бабруйска, прадстаўленая найперш паказамі кінатэатраў горада: гэта сведчыць пра тое, што жыццё гэтага абласнога цэнтра не перанасычанае культурнымі ды забаўляльнымі падзеямі, асабліва ўлетку.

    Асноўныя тэзы размовы:
    Невялікая колькасць інфармацыі пра культурныя мерапрыемствы ў горадзе – гэта вынік адпаведнай колькасці прапановаў ці адсутнасць камунікацыйных здольнасцяў/магчымасцяў арганізатараў?
    Разнастайнае, камунікацыйна насычанае і інтэрактыўнае напаўненне падзей і паслуг – сусветны трэнд, але ці патрэбна гэта бабруйчанам?
    Хто фармуе і хто адказвае за грамадскі культурніцкі густ і культуру адпачынку горада?

    Запрошаныя эксперты:
    Дыяна Лемяшонак, уладальніца кавярні-кандытарскай “Любимое место”, ініцыятарка дзіцячых кулінарных майстар-класаў;
    Юлія Саковіч, ініцыятарка і арганізатарка першага экафестывалю “Пикничок”.

    Да адкрытага абмеркавання запрашаюцца дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі культурніцкага/творчага бізнесу, індустрыі забаваў, грамадскія актывісты, прадстаўнікі адміністрацыі горада, журналісты і ўсе неабыякавыя да культуры адпачынку ў Бабруйску!

    Афлайнавае ток-шоў адбудзецца 16 кастрычніка (аўторак) у 18:30 у тайм-клубе “13:87” па адрасе: вул. Чангарская, 54.

    Уваход вольны!

    Культурніцкі адпачынак у Бабруйску: што ёсць і што хочацца?
    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    321 744 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за январь 2019 года.
    На основе Google Analytics*