Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    8 ноября 2018   Просмотров: 743

    Госцем Бабруйска стане саліст гурта «Мутнае вока» Яўген Змушка

    Пазнаёміцца з музыкай можна будзе на занятках Тайм-клуба «1387», пішаБК.

    Яўгену Змушка 30 гадоў. Ва ўзросце 17 гадоў ён заснаваў свой рок-гурт – «Мутнае вока». У гурце Яўген сам грае, спявае, піша музыку і тэксты.

    «Мутнае вока» грае альтэрнатыўны рок, авангард-рок, пост-панк.

    Дэбютны альбом гурта «Пошлы гламур» выйшаў у 2010 годзе.

    У 2015 годзе сінгл групы «Голыя танцы» быў адзначаны музычнай прэміяй «Даём рады» як лепшы сінгл года.

    «Мутнае вока» выступалі на адной сцэне з такімі музыкамі, як «Сегодня ночью», «Noize MC», «AnimalДжаz» і «Воплі Відоплясова». У верасні 2013 года музыкі выйшлі на сцэну мінскага Палаца спорту разам з фінскай рок-групай «The Rasmus». У 2015 годзе гралі на разагрэве ў брытанскай групы «Carl Barat&The Jackals» у менскім клубе «Re:Public».

    Гурт прадстаўляў Беларусь на шматлікіх міжнародных фестывалях. У 2016 годзе музыкі выступілі ў тэматычным беларускім шоўкейсе на музычнай канферэнцыі «Colisium Music Week» у Санкт-Пецярбургу.

    Пачуць цікавыя факты з гісторыі гурта можна будзе ад Яўгена Змушкі ў гэтую пятніцу, 9 лістапада.

    Пачатак а 18-й гадзіне.

    Госцем Бабруйска стане саліст гурта «Мутнае вока» Яўген Змушка

     

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    320 446 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за декабрь 2018 года.
    На основе Google Analytics*