Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    5 апреля 2019   Просмотров: 506

    У бабруйскім касцёле прэзентуюць фільм пра аўтара праекта святыні

    У бабруйскім касцёле прэзентуюць фільм пра аўтара праекта святыні – архітэктара Станіслава Шабунеўскага

    Прэм’ерны паказ дакументальнай стужкі “Рэпрэсаваная архітэктура” пройдзе 6 красавіка ў 16.00 у самім касцёле. Фільм прысвечаны спадчыне гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага і прымяркаваны да ягонага 150-годдзя, якое адзначалася летась.

    Шабунеўскі – аўтар значнай часткі забудовы Гомеля пачатку ХХ стагоддзя. З Бабруйскам звязанае дзяцінства архітэктара. У нашым горадзе ён вучыўся ў прагімназіі, а ягоны бацька працаваў паштальёнам.

    У 1937 годзе Станіслаў Шабунеўскі быў рэпрэсаваны і вывезены ў лагер на Беламорканал. Адтуль ён не вярнуўся. У 1989 годзе быў рэабілітаваны.

    Пакажуць фільм “Рэпрэсаваная архітэктура” бабруйчанам ягоныя аўтары – гомельскія архітэктар і рэжысёрка Сяргей Ляпін і Марыя Булавінская.

    Таксама на прэзэнтацыі будуць распрацоўшчыкі 3d-візуалізацыі храма, гомельцы Зміцер і Ганна Башмак.

    Пачатак паказу: 16.00, субота, 6 красавіка 2019 года.

    Месца правядзення: касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

    Уваход вольны!

    У бабруйскім касцёле прэзентуюць фільм пра аўтара праекта святыні

     

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют
    Сортировать:

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    244 076 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за февраль 2019 года.
    На основе Google Analytics*