Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    12 апреля 2019   Просмотров: 298

    Што чакае бабруйчан на літфесце «Прадмова»?

    Дзіцячая праграма, гістарычныя вандроўкі, паэтычныя чытанні, музычны сэт – да сустрэчы на фестывалі інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" у Бабруйску ЗАЎТРА 13 красавіка з 11:00 да 21:00. Уваход вольны.
    Дзіцячая праграма літаратурнага фестываля ПРАДМОВА
    Сябры і сяброўкі! Запрашаем вас і вашых дзетак на фестываль інтэлектуальнай кнігі ПРАДМОВА ў Бабруйску!
    Пад час дзіцячай праграмы мы будзем:
    • разгадваць крыжаванкі,
    • абмяркоўваць цікавыя пытанні,
    • вандраваць па заапарку,
    • высвятляць, чым беларуская мова падобная да нямецкай.
    Запрашаем дзетак 5-12 год і іх бацькоў. Гарантуем добры настрой і карысную інфармацыю - у аптымальнай прапорцыі!
    Вядоўца - Алеся Чарнавокая. Выдавецтва "Тэхналогія"
    13 красавіка 11:00-12:30, уваход вольны!
    Прэзентацыя кнігі “Апошнія абаронцы ВКЛ”
    Калі ты прыйдзеш на фестываль "Прадмова", то трапіш на аўтограф-сесію Уладзіміра Лякіна і прэзентацыю ягонай кнігі "Апошнія абаронцы ВКЛ".
    Гэта навукова-папулярнае выданне, якое распавядае гісторыю афіцэраў, генералаў, салдат, абмундзіравання, узбраення і баявых шляхоў апошніх армій ВКЛ.
    13 красавіка 12.30 - 13.00, уваход вольны!
    Марыя Мартысевіч: "Сарматыя"
    У Бабруйску паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч прэзентуе сваю новую кнігу "Сарматыя".
    У паэме апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне.
    Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачала весці свой род шляхта ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгулле гэтага «старога добрага шляхецкага сарматызму» ў Беларусі ХХІ стагоддзя.
    13 красавіка 17:45 – 18:15, уваход вольны!
    Павал Касцюкевіч "Давід: забойца, рэкецір і цар" Папулярная лекцыя пра Стары Запавет, прысвечаная 500-годдзю Скарынаўскай Бібліі.
    Перакладчык ізраільскай літаратуры, асірыёлаг-аматар і празаік Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць біблійныя аповеды і пашукаць у іх жывыя паралелі з беларускай, габрэйскай і блізкаўсходняй культурай, гісторыяй і палітыкай.
    Вынікам гэтых пошукаў стала яго кніга “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)”.
    На лекцыі Паўла будзем разбірацца, як так сталася, што ўсеагульны ўлюбёнец Давід зрабіўся першым партызанам і рэкетырам у гісторыі чалавецтва.
    13 красавіка 18:15 – 19:00, уваход вольны!
    Музычны сэт MorkvoЦвет
    Музычным сэтам напрыканцы фестываля "Прадмова" вас парадуе гурт MorkvoЦвет
    Музычная канцэпцыя MorkvoЦвет у выкарыстаньні дзьвюх гітараў і двух галасоў. Дэбютны альбом гурта "Брешь" стаў лепшым альбомам 2018 году па версіі музычнага парталу TuzinFM.by, а іх кліп на песню "Звар'яцелы генерал" быў заўважаны музычнымі крытыкамі і буйнымі СМІ.
    Прыходзь паслухаць а 20-й 13 красавіка! Уваход вольны.

    Фестываль “Прадмова” у Бабруйску адбудзецца 13 красавіка з 11:00 да 21:00, вул. Чангарская, 54, тайм-клуб “1387”. Падрабязная праграма фестываля ТУТ

    Што чакае бабруйчан на літфесце «Прадмова»?
    Што чакае бабруйчан на літфесце «Прадмова»?
    Што чакае бабруйчан на літфесце «Прадмова»?
    Што чакае бабруйчан на літфесце «Прадмова»?
    Што чакае бабруйчан на літфесце «Прадмова»?
    Што чакае бабруйчан на літфесце «Прадмова»?
    Што чакае бабруйчан на літфесце «Прадмова»?
    Што чакае бабруйчан на літфесце «Прадмова»?

     

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют
    Сортировать:

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    244 076 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за февраль 2019 года.
    На основе Google Analytics*