Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    10 июля 2019   Просмотров: 836

    Сёння - «Беларускамоўныя», варта наведаць!

     

    10 ліпеня Арт Сядзіба прывязе ў бабруйскі тайм-клуб «1387» праект, які паспяхова працуе ў Мінску з мінулай восені, ды збірае шмат гледачоў.

     

     

    На фота: "Беларускамоўныя" ў Мінску

     

    Гасцямі "Беларускамоўных" у Бабруйску будуць Дар'я Роскач - арт-менеджарка тайм-клуба "1387", мастачка, ды Сяржук Лацінскі - відэааператар ФК Белшына. Музычны госць - Hvedar Groovich.

    - На кожную сустрэчу "Беларускамоўных" мы запрашаем па два героі, якія распавядаюць пра свой шлях да беларускай мовы. Ідэя ў тым, каб паказаць, што беларускамоўным можна быць любы чалавек, не толькі прадстаўнік творчай прафесіі, - распавядае Алесь Сьнег, дырэктар Арт Сядзібы.

     

     

    На фота: дырэктар Арт Сядзібы - Алесь Сьнег

     

    Таксама праект мае на мэце патлумачыць і заламаць стэрэатыпы, з якімі сустракаюцца беларускамоўныя людзі, распавесці пра плюсы і мінусы.

    - У Мінску прайшло 30 сустрэч. Сярод вядомых гасцей у нас быў Віталь Гуркоў, чэмпіён па муай-тай, музыка Паліна Рэспубліка, грамадскі дзеяч Франак Вячорка, паэт Андрэй Хадановіч, астраном Віктар Малышчыц, ды іншыя. Мы запрашаем і знакамітасцяў і нікому не вядомых людзей, якія толькі пачалі размаўляць па-беларуску, або размаўляюць год-два. Вырашылі, што летам паездзім з праектам па рэгіёнах: Віцебск, Бабруйск, Гародня, Берасце... Мы ўжо былі ў Віцебску, імпрэза прайшла добра і натхняльна. Адна з прычынаў паехаць у рэгіёны - паказаць мясцовых жыхароў, якія выкарыстоўваюць беларускую мову. Мы ўпэўнены, што ў кожным горадзе такія ёсць, - кажа дырэктар Арт Сядзібы.

     

     

    Падтрымаць герояў прыедзе музыка Hvedar Groovich, дыджэй, што перастварае хіты беларускай музыкі, дае ім новае жыццё.

     

    Сустрэча адбудзецца 10 ліпеня, а 19.00. Адрас: тайм-клуб "1387" (Чангарская-54). Уваход вольны! Рэгістрацыя тут.

     


    Автор новости:


    ОБСУЖДЕНИЕ
    Всего комментариев: 1

    Последний 1 комментарий

    Сортировать:
    Яцьвяг 11 июля 11:14 0 0

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    244 076 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за февраль 2019 года.
    На основе Google Analytics*