close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Городские объявления, анонсы, афиша

27 октября 2020

Театральный репертуар на ноябрь

Городские объявления, анонсы, афиша

Фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" у Бабруйску ўжо сёння. Праграма зменена

Фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" у Бабруйску ўжо сёння. Праграма зменена

 

У нас невялічкія змены ў праграмме!

ПРАГРАМА:

16:00 - 16:30 “Ангельскія раздзяўбаі ў беларускай байдарцы”. Размова пра класічную сатыру з перакладчыкам раману Джэрома К. Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі” Паўлам Касцюкевічам

16:30 - 16:50 Прэзентацыя кнігі “Ўводзіны ў філасофію” з яе укладальнікам Паўлам Баркоўскім

16:50 - 17:10 — “Кава ў арліным гнязьдзе”: прэзентацыя зборніка паэзіі Валянціны Аксак

17:10 - 18:00 Часопіс “Дзеяслоў” прадстаўляе: “Дзея ў слове”: Уладзімер Арлоў, Анатоль Івашчанка, Андрэй Федарэнка

18:00-18:20 “Я и другие люди”: прэзентацыя зборніка паэзіі Сабіны Брыло

18:20-19:10 Дыскусія “Хайп падчас цэнзуры: свабода слова і этыка”. Удзельнікі: Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Таццяна Нядбай. Мадэратар: Андрэй Хадановіч

19:10 - 19:40 Сустрэча з Таняй Скарынкінай. Прэзентацыя зборніка вершаў “И все побросали ножи” і чытанне твораў з будучай кнігі “Райцэнтр”

19:40 - 20:30 Дыскусія “Як пісаць, калі я — арганізацыя?”. Распавядаюць (і чытаюць уласныя творы!) Андрэй Бастунец (Беларуская асацыяцыя журналістаў), Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч (Беларускі ПЭН-Цэнтр). Мадэруе: Аляксандра Дварэцкая

20:30-21:20 “Страшныя казкі”. Ігар Крэбс, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, Марына Шода з прэзентацыяй навінак серыі “Паэты планеты”: Г. Гайм, Ф. Песоа, К. І. Галчыньскі, В. Такарчук.

21:20 - 22:00 Зміцер Бартосік: Показкі і песенкі

 

ПРАГРАМА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ПАДЛЕТКАЎ:

16:00 - 16:30 Прэзентацыя кніг Лілі Ільюшынай “Ключ дарог: Пачатак” і “Мэтт Грэнвилл, Везучий Неудачник”

16:30 - 17:15 Прэзентацыя кнігі “Кот Шпрот і зніклы мышамабіль” з яе аўтаркай Ганнай Янкутай

Уваход на ўсе часткі праграмы вольны.

Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Янушкевіч”, “ARCHE”, часопісы з серыі “Наша Ніва” і “Суродзічы” ды атрымаць аўтографы аўтараў і перакладчыкаў.

 

«Pradmova» – пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі.

"Прадмова" ладзіцца з мэтай інтэнсіфікацыі беларускага кніжнага рынку інтэлектуальнай кнігі, умацавання беларускай інтэлектуальнай прасторы дзеля развіцця мясцовай грамадзянскай супольнасці. 

Фестываль з’яўляецца своеасаблівай “прадмовай” да сучаснай беларускай інтэлектуальнай кнігі: уводзінамі ў гэтую тэму і месцам сустрэчы з яе стваральнікамі і іх напрацоўкамі. Інтэлектуальную кнігу ў межах фестываля разумеецца дастаткова шырока: гэта літаратура non-fiction, інтэлектуальная проза, эсэістыка, філасофская і грамадская веда, навукова-папулярная літаратура, замежныя пераклады. Асноўная яе адметнасць – гэта беларускае паходжанне аўтараў кнігі ці факт яе вытворчасці беларускімі выдавецтвамі.

Хаця на фестывалі ёсць і месца спецыяльна запрошаным гасцям: міжнародным выдавецтвам, што прэзентуюць сучасную якасную інтэлектуальную кнігу на нацыянальных мовах. Фестываль не толькі знаёміць публіку з наробкамі беларускага кнігавыдання за апошнія гады, але спрабуе зрабіць дыягностыку актуальнага стану кніжнага рынку ў Беларусі, даць прагнозы і прасачыць тэндэнцыі развіцця заўтрашняга дню.

Сёлета "Прадмова" пройдзе ўжо ў трэці раз. Першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбыўся з 27 па 31 траўня 2018 г. у Менску. Ужо ў наступным годзе арганізатары вырашылі вывозіць асобныя мерапрыемствы фестываля ў рэгіёны. Пры гэтым гарады, у якія паедзе "Прадмова", выбіраюць як самі арганізатары, так і ўсе зацікаўленыя беларусы шляхам галасавання. У 2019 годзе ў такім народным галасаванні перамог Бабруйск. І сёлета зноў наш горад набраў большасць галасоў, таму "Прадмова" едзе да нас. 

 

 

Фота з мінулагодняй "Прадмовы" ў Бабруйску.

 

Читайте по теме:

ОБСУЖДЕНИЕ
Всего комментариев: 2

Последние 2 комментария

Сортировать:
Яцьвяг 14 марта 19:30 0 0

Жульничнество боборукйских властей - нигде не сообщили адрес.

Яцьвяг 14 марта 17:34 0 0