close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Городские объявления, анонсы, афиша

“Трое ў чоўне і пёс з імі”. На “Мова Нанова” прыедзе перакладчык Павел Касцюкевіч

“Трое ў чоўне і пёс з імі”. На “Мова Нанова” прыедзе перакладчык Павел Касцюкевіч


Госць раскажа, як пераклаў гумарыстычную аповесць Джэрома Клапкі Джэрома і дадаў ёй беларускасці. Тэмай заняткаў будзе сувязь Вялікабрытаніі і Беларусі. Уваход, як звычайна – вольны.

Павел Касцюкевіч апісвае кнігу “Трое ў чоўне і пёс з імі” як “Гімн ляноце, закону бутэрброда і чорным сілам дамаседства”. У беларускім выданні ёсць дадаткі – гісторыі ад мясцовых аматараў сплаваў, мапы, апісанні тутэйшых рачных маршрутаў.

Госць “Мова Нанова” вядомы не толькі перакладамі. Ён аўтар кніг апавяданняў і аповесцяў, рамана “План Бабарозы”.

Але і гэта не ўсё! Наведнікі курсаў даведаюцца шмат цікавостак пра сувязь Вялікабрытаніі і Беларусі. Напэўна, вы здзівіцеся, яна сапраўды ёсць і мае доўгую гісторыю. Таксама маем агульных зорак ды выбітных персонаў.

 

Цікава? Тады завітвайце на заняткі 13 лістапада (пятніца) а 18.00 па адрасе: крэатыўная прастора “1387” (Чангарская-54). Уваход вольны!

 

Автор новости:

Читайте по теме:

ОБСУЖДЕНИЕ
Комментарии отсутствуют