Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции

    6 декабря 2018   Просмотров: 325

    На варце правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў

    У райвыканкаме прайшоў VII пленум Бабруйскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Удзел у ім прыняў галоўны спецыяліст па сацыяльна-прававых пытаннях Магілёўскага абкама галіновага прафсаюза Пётр Грыбаноўскі.

    На парадку дня пленума стаялі арганізацыйнае пытанне, а таксама аб выніках работы райкама прафсаюза, пярвічных прафсаюзных арганізацый за бягучы год, выкананні раённых пагадненняў і калектыўных дагавораў, рабоце прафкамаў і наймальнікаў па выкананні комплексу асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і аб выкананні каштарысу даходаў і выдаткаў фінансавых сродкаў райкама і прафсаюзных “пярвічак”.

    Члены райкама пасродкам галасавання далі згоду на ўвядзенне ў свой склад новых лідараў некаторых “пярвічак”, разам з тым вызвалілі ад членства тых, хто па той ці іншай прычыне гэтую пасаду пакінуў.
    Дакладваючы аб выніках работы за год, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў адзначыў, што на сёння раённая прафсаюзная арганізацыя аб’ядноўвае 32 “пярвічкі” і налічвае ў сваіх радах 6 400 чалавек. Асноўныя накірункі дзейнасці райкама выпрацоўваліся на пасяджэннях прэзідыума, там жа вырашаліся пастаўленыя працаўнікамі пытанні. Апошнія абмяркоўваліся і падчас пленумаў.

    На варце правоў і законных інтарэсаў працаўнікоў

    Немалая работа ў справа­здачным перыядзе, як было адзначана, праведзена па вырашэнні пытанняў налічэння і выплаты заробку працаўнікам. Недахопы, якія падчас маніторынгаў выяўляліся, былі ліквідаваны. Аднак сказаць, што праблема ў гэтым плане цалкам выкаранена, па словах Сяргея Феднева, не даводзіцца. Таму працаваць над ёй райкам сумесна з прафкамамі арганізацый працягвае. У цэлым жа, нягледзячы на нялёгкі ў фінансавым плане сельскагаспадарчы год, прынятыя калектыўныя дагаворы ў гаспадарках выконваліся, забяспеч­ваючы тым самым правы і законныя інтарэсы членаў прафсаюза. А ў шэрагу арганізацый-перапрацоўшчыкаў, у прыватнасці, ААТ “Чырвоны харчавік”, “Дамачай”, мясакамбінат, фінансавыя магчымасці дазволілі забяспечыць таксама і дадатковыя ільготы членам прафсаюза.

    Немалую работу райкам і прафкамы арганізацый правялі, як адзначыў Сяргей Феднеў, па забеспячэнні бяспечных умоў працы членаў прафсаюза. Пытанні аховы працы рэгулярна абмяркоўваліся як на прэзідыумах райкама прафсаюза, так і ў “пярвічках”. Між тым застаецца тэндэнцыя, па словах старшыні, недастатковага прыцягнення да гэтай работы грамадскіх інспектараў з ліку работнікаў арганізацый. Калі на прадпрыемствах-
    перапрацоўшчыках гэтае пытанне вырашана, то ў сельгас­арганізацыях далёка не ўсюды. Відавочна, што выйсце, па словах старшыні, трэба шу­каць у матэрыяльным заахвочванні грамадскіх інспектараў, якія могуць стаць сапраўднымі памочнікамі наймальніку ў арганізацыі “бясстрэсавага” вытворчага працэсу.

    Даклад Сяргея Феднева быў дапоўнены выступам старшынь шэрагу прафсаюзных “пярвічак”. Кожны з іх па­дзяліўся ўласным вопытам прафсаюзнай работы і выказаў меркаванне, што варта б было зра­біць, каб яе палепшыць.

    Даючы характарыстыку VII пленуму райкама прафсаюза работнікаў АПК, Пётр Грыбаноўскі адзначыў добрую яго арганізаванасць. Звярнуў увагу на зацікаўленасць прафсаюзнага актыву паставіць сваю работу на больш высокі ўзровень. Заклікаў прысутных узмацніць тлумачальную работу з сацыяльным партнёрам і работнікамі ў дачыненні правоў і гарантый членаў прафсаюза, і ў першую чаргу — гарантый занятасці і аплаты працы, папярэджваючы тым самым маральна і фінансава стратныя спрэчныя пытанні.

    Трыбуна працы

    Комментарии остутствуют

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Хостинг в Беларуси - Active TechnologiesХостинг в Беларуси
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    351 180 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за ноябрь 2018 года.
    На основе Google Analytics*