close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Бизнес и политика

2 декабря 2020

Премьер-министр анонсировал пенсионные изменения в Беларуси

Бизнес и политика

Спрэчка за 500 бабруйскіх подпісаў. Штаб Цапкалы патрабуе тлумачэньняў у ЦВК

Спрэчка за 500 бабруйскіх подпісаў. Штаб Цапкалы патрабуе тлумачэньняў у ЦВК

Збор подпісаў за Валера Цапкалу ў Бабруйск. Фота: Алена Фофанава, BOBR.BY

 

Выбарчы штаб вылучэнца на прэзыдэнцтва Валера Цапкалы дамагаецца ад Цэнтральнай выбарчай камісіі тлумачэньняў наконт прызнаньня несапраўдным пасьведчаньня раённага каардынатара з Бабруйску Андрэя Архіпенкі. ЦВК настойвае, што той ня меў права зьбіраць подпісы і завяраць падпісныя аркушы.

 

Архіпенка: «Мяне можна арыштоўваць за падробку дакумэнта»

Спрэчка за 500 бабруйскіх подпісаў. Штаб Цапкалы патрабуе тлумачэньняў у ЦВК

Ілюстрацыйнае фота. Валер Цапкала дае прэ-канфэрэнцыю ў Менску пасьля таго, як ЦВК не прызнала частку подпісаў, сабраных ягонай ініцыятыўнай групай. 1 ліпеня 2020 году

 

Андрэй Архіпенка мае пасьведчаньні каардынатара па Ленінскім раёне Бабруйску і Бабруйскім раёне. На гэтых дакумэнтах стаяць пячаткі Цэнтральнай выбарчай камісіі і подпіс яе старшыні Лідзіі Ярмошынай. Па словах Архіпенкі, пра тое, што яны не сапраўдныя, ён даведаўся выпадкова ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі. Гэта пазьней пацьвердзілі і ў Першамайскай раённай выбарчай камісіі Бабруйску.

 

Спрэчка за 500 бабруйскіх подпісаў. Штаб Цапкалы патрабуе тлумачэньняў у ЦВК

Андрэй Архіпенка, архіўнае фота, zapraudu.info

 

«Са слоў прадстаўнікоў камісіі вынікала, што я ня меў права зьбіраць подпісы, бо ня быў чальцом ініцыятыўнай групы Цапкалы. Выходзіць я падрабіў пасьведчаньні і мяне варта прыцягваць да адказнасьці за злачынства», — камэнтуе сытуацыю Андрэй Архіпенка.

Ён цьвердзіць: калі здаваў завераныя падпісныя аркушы, прэтэнзіяў ад камісіяў не было. Прыхільніку Цапкалы не паведамлялі, што ягоныя пасьведчаньні выдадзеныя памылкова. Усяго ён здаў у раённыя камісіі блізу 500 подпісаў.

 

Штаб Цапкалы: «ЦВК ня хоча выпраўляць памылкі»

Ільля Дабратвор, паліттэхноляг штабу Валера Цапкалы, цьвердзіць: ЦВК прызнае памылку, але ня хоча яе выпраўляць. Паводле яго, юрыдычна няма падстаў не прызнаваць тое, што Архіпенка зьбіраў подпісы незаконна. Ён кажа, што штаб вылучэнца на прэзыдэнцтва мае копію пастановы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, у якой Архіпенка пазначаны як каардынатар. Рашэньня аб скасаваньні ягонага статусу ЦВК не прымаў.

«Гэта цяпер яны высьветлілі, што, на іх думку, пасьведчаньні яму выдадзеныя памылкова, — кажа Ільля Дабратвор. — Але ў дапаможніках для ЦВК канкрэтна сказана, хто мае зьбіраць подпісы: асоба з пасьведчаньнем чальца ініцыятыўнай групы».

Ільля Дабратвор ня стаў камэнтаваць, ці варта разглядаць сытуацыю з Архіпенкам у рэчышчы нерэгістрацыі Валера Цапкалы.

 

ЦВК: Пытаньне аб Архіпенку разгледзім дадаткова

У камэнтары БелаПАН намесьнік загадчыка аддзелу прававой, аналітычнай і мэтадычнай працы апарату ЦВК Іван Толкач адзначыў: адпачатку Архіпенка ня быў уключаны ў ініцыятыўную групу. Пазьней жа ў ЦВК зьвярнуўся яе кіраўнік з просьбай аб замене каардынатараў.

Паводле Івана Толкача, такая працэдура магчымая, але новыя каардынатары выбіраюцца з тых асобаў, якія зарэгістраваныя чальцамі ініцыятыўных групаў. Архіпенкі ж сярод іх не было, і тым самым «ініцыятыўная група ўвяла ЦВК у зман, калі прапанавала яго каардынатарам».

«То бок мела месца выдача пасьведчаньня каардынатара не чальцу ініцыятыўнай групы, — кажа Іван Толкач. — А паколькі нагрузка ў камісіі тады была завялікая, то пры спраўджваньні дакумэнтаў памылку ня выявілі і пасьведчаньне Архіпенку выдалі».

Суразмоўца дадае, што пытаньне аб прызнаньні сабраных Архіпенкам подпісаў будзе разглядацца дадаткова на паседжаньні ЦВК.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

"Радыё Свабода"

 

 

Читайте по теме:

ОБСУЖДЕНИЕ
Всего комментариев: 1

Последний 1 комментарий

Сортировать:
Яцьвяг 14 июля 10:02 0 1

Жульничество - постоянный инструмент избирательных комиссий. не мытьём, так катаньем устраняют конкурентов.