Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта


    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­

    13 сентября 2017
    Для тех, кто нуждается в работе Просмотров: 6658

    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции

     
     

    14 октября 2016   Просмотров: 1383

    Бог агню і гліны жыве ў Бабруйску

    Бог агню і гліны жыве ў Бабруйску
    ­­Яго запаветная мара, з якой жыве апошнія 14 гадоў,— гэта музей керамікі ў Бабруйску.

    Валерый Калтыгін — ініцыятар і нязменны кіраўнік арыгінальнага праекта «Арт-Жыжаль», майстар высокага класа. Нездарма на яго пленэры едуць керамісты нават з тых краін, якія заўсёды дыктавалі моду ў гэтым відзе мастацтва. Ён для іх аўтарытэт. Чаго не скажаш пра іншых. Таму дагэтуль усе яго намаганні зрабіць музей разбіваюцца аб глухую сцяну непаразумення. Ён ужо так стаміўся змагацца, што апошнім часам стаў усур'ёз падумваць: а можа, рэалізаваць гэту ідэю ў Расіі? Прапановы такія ёсць. Але ж з чым тады застанецца родны Бабруйск?
    ­У май­стра ўсе ра­бо­ты з пад­тэкс­там (по­бач яго твор «Жа­лез­нае алі­бі»).
    Бог агню і гліны жыве ў Бабруйску­
    ­

    Нясумная кераміка


    Святлана Строгіна, намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава, называе Валерыя Калтыгіна не проста прафесіяналам, але і чалавекам з высокай ступенню патрыятызму. Ёй добра вядома, як за мяжой рэагуюць на яго імя. Там ён Майстра з вялікай літары, які валодае каштоўнымі ведамі і бязмежным талентам. А яго «Арт-Жыжаль» — школа найвышэйшага майстэрства.

    — Я неаднаразова пісала пра гэтыя пленэры, сама выязджала на базу, дзе яны праходзяць, і магу сказаць, што і самі пленэры, і тое, што робіць Калтыгін, — вялікая справа высокага класа і прафесіяналізму,
    — кажа Святлана. — Няшмат людзей, якія могуць нешта прапанаваць і ўвасобіць гэта ў жыццё.

    Валерый Аркадзевіч — шматгранная асоба, таленавіты педагог, выключны мастак, самаадданы сваёй Радзіме чалавек, які вельмі любіць і паважае гісторыю краіны, яе традыцыі. Школа керамікі ў Літве заўсёды была высокага ўзроўню, але прадстаўнікі гэтай краіны імкнуцца ўдзельнічаць у гэтых пленэрах, чым сведчаць, што мы — на належным узроўні.

    Сёння наведвальнікі мастацкага музея могуць азнаёміцца з выніковай выставай 14-га пленэру па кераміцы «Арт-Жыжаль».

    Прыемным сюрпрызам для бабруйскага кераміста стала шыкоўнае выданне ад гэтай установы з пералікам звыш 130 работ яго і мастакоў, якія былі падараваны музею. Альбом так і называецца «Калекцыя твораў керамікі Валерыя Калтыгіна і ўдзельнікаў міжнародных пленэраў «Арт-Жыжаль». Гэты каталог быў адзначаны на 3-м Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі».
    Бог агню і гліны жыве ў Бабруйску

    Творчасць без абмежаванняў


    Нягледзячы на ўсе арганізацыйныя складанасці, бабруйскі пленэр — адзін з самых папулярных на пастсавецкай прасторы. Таленавіты магілёўскі кераміст Антон Ціханавец наогул лічыць, што калі б не гэты пленэр, асабіста ён бы ніколі не стаў такім, які ёсць.

     — Я шмат чым займаюся, але кераміка для мяне выключна творчасць. Гэта не спосаб зарабіць або хобі. Хобі — гэта спорт, веласіпед. А кераміку я пакідаю для душы.


    Азам работы з глінай навучыўся ў мастацкай школе ў Магілёве, потым паступіў у вучылішча, і менавіта пленэр зняў для мяне заслону нейкіх абмежаванняў. Ён даў мне магчымасць убачыць новыя прыёмы, цікавыя падыходы, нестандартныя хады. Я шмат чаго падглядзеў, пераняў, цяпер імкнуся сам уносіць нешта новае. «Арт-Жыжаль» — самая вялікая творчая школа, якая была ў мяне. Тут ёсць магчымасць эксперыментаваць, зрабіць абпальванне не ў электрычнай печцы, а ў печцы на дровах. Калі ёсць нейкі промах, работу можна перарабіць.
    ­Аква-глюк— адзін з па­пу­ляр­ных экс­па­на­таў на пле­нэр­най вы­ста­ве ў му­зеі імя П. Мас­ле­ні­ка­ва.
    Бог агню і гліны жыве ў Бабруйску
    ­
    ­

    Кансервавая бляшанка, або чаму трэба любіць казкі


    Самае захапляльнае відовішча пленэра — абпальванне галоўнай фігуры. Гэта абавязкова адбываецца ноччу. Удзел у яе нараджэнні прымаюць усе. Але Калтыгін — галоўны творца. Ён, быццам Бог агню, варожыць над мёртвым целам з гліны. І вось — яно ажывае. Двухметровая ажурная вежа з капялюшыкам наверсе не што іншае, як кансервавая бляшанка. Або акваглюк. Ідэя — цалкам калтыгінская. Вынік заклапочанасці санітарным станам ракі Бярэзіны. Наконт кансервавай бляшанкі ў яго ёсць цэлая філасофія.

    — У маёй творчасці другі год праходзіць пад знакам гэтага прадмета,
    — усміхаецца ён. — Бляшанка, якая адкрыта і ўсюды валяецца пад нагамі. У ёй нешта там заводзіцца, расце. Хлам, адным словам. З іншага боку, кансервавая бляшанка нагадвае чалавека. Кожны жыве ў сваёй бляшанцы, зачыніўся ў ёй і не выходзіць. Наш мозг — гэта яшчэ адна кансервавая бляшанка, дзе адбываюцца розныя змяненні. Калі я выклаў сваю тэорыю аднаму знаёмаму керамісту, ён сказаў, што кансервавыя банкі такімі не бываюць. Няпраўда.

    У свеце мастацтва ўсё бывае, і кансервавыя бляшанкі таксама. У іх могуць жыць каты, птушкі, чалавек. Бляшанка можа быць у выглядзе галавы, упрыгожваць чалавека, як карона. Я вось зрабіў кансервавую бляшанку ў рацэ, у ёй нешта расце, плавае рыба. Гэта дрэнна і для ракі, і для нас. Паспрабуйце зайсці ў Бярэзіну — там на дне шмат смецця.

    Калтыгіна цікава слухаць. Ён красамоўна перадае свае думкі, за якімі неабыякавасць да навакольнага свету, жыцця. Нават з бляшанкай не ўсё так проста. Яна як крывое люстэрка, праз якое выразна бачны зусім не прыгожыя рэчы. Калтыгін абяцае, што кансервавая бляшанка яшчэ не хутка пакіне яго творчасць. Але яна паўстане ўжо ў новым абліччы. Глядзець на творы майстра — вялікае задавальненне. Яны матэрыяльнае ўвасабленне яго думак, перажыванняў, надзей. Таму іх можна разглядаць гадзінамі і кожны раз будзе здавацца, што ты бачыш нешта новае. Майстар сумуе, што мала навокал людзей, якія захоплены керамікай так, як ён. Шмат каму не хапае творчасці, натхнення. «Універсітэт культуры і мастацтва выпускае керамістаў, але цяга да гэтага мастацтва ў адзінак, астатнія працуюць як народнікі — лепяць свістулькі, — уздыхае ён. — Калі знаёмішся з дыпломнымі работамі, там глядзець няма на што».

    Калтыгін наогул вельмі патрабавальны настаўнік. Лічыць, што таленавітых ад нараджэння дзяцей мала, ёсць здольныя, талент якіх трэба раскрыць. Але часцей вучыцца прыходзяць не па сваім жаданні, а таму што «бацькі прымусілі».

    — Прашу пафантазіраваць, а ён у адказ: «Я не ўмею»,
    — абураецца майстар. — Пытаюся ў дзяўчынкі: «Ты казкі чытаеш?» А яна: «Гэта ўсё хлусня і падман, я не веру ў казкі». І пра што з такімі можна размаўляць? Яны нават не хаваюць сваёй абыякавасці, зусім не хочуць напружвацца.
    Бог агню і гліны жыве ў Бабруйску

    Вопыты пакіну ў кнізе


    Валерый Калтыгін крыху хітруе, расказваючы пра тое, што яго веды нікому не патрэбны. Вучняў, якія ганарацца сваім настаўнікам, хапае па ўсім свеце. Але заўсёды застаецца нейкая недагаворанасць, жаданне яшчэ нешта перадаць. За гады адданага захапленню керамікай жыцця назапасіўся вялікі архіўны фонд, які прыйшоў час ­сістэматызаваць і абнародаваць. Цяпер ініцыятар «Арт-Жыжыля» працуе над кнігай, якую збіраецца хутка аддаць у друк.

    — Я так і назаву яе «Вопыты настаўніка керамікі». Гэта будзе гісторыя развіцця пленэрнага руху ў Беларусі, як усё па­чыналася ў 90-х і да чаго мы прыйшлі. Можна будзе азнаёміцца з чыста тэхналагічным бокам справы — які матэрыял браць, як яго прыгатаваць. Цяпер шмат літаратуры, прысвечанай кераміцы. Але аўтары абмяжоўваюцца агульнай інфармацыяй. Калі б я быў не кераміст, я па гэтых матэрыялах нічога б не зрабіў. Аўтар проста ўсяго патроху нахапаўся, і ў яго рэкамендацыях мала логікі.

    Для мяне важна зрабіць практычны матэрыял, выкласці методыку. Я 14 гадоў выкладаў кераміку ў мастацкай школе, у мяне ёсць свой падыход. Хачу расказаць пра гэту справу даходлівай жывой мовай, каб у чалавека, які возьме гэту кнігу ў рукі, не знікала жаданне тварыць.
    Бог агню і гліны жыве ў Бабруйску
    zviazda.by
    Фота Валянцi­на Валянцiнава

    Пожалуйста, соблюдайте правила комментирования на портале BOBR.by
    comments powered by Disqus

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Хостинг в Беларуси - Active TechnologiesХостинг в Беларуси
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    216 910 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за август 2017 года.
    На основе Google Analytics*