close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Новости Бобруйска

Бабруйчане сабраліся ў касцёле, каб памаліцца за Рамана Бандарэнку

Бабруйчане сабраліся ў касцёле, каб памаліцца за Рамана Бандарэнку


13 лістапада ў бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі прайшла жалобная святая імша за забітага ў Мінску Рамана Бандарэнку.

 

 

Жалобную святую імшу 13 лістапада адправіў вікарый касцёла Канстанцін Карака.

А 18-й гадзіне ў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пачалі прыходзіць бабруйчане розных канфесій, каб памаліцца за забітага Рамана Бандарэнку.

Вікарый Канстанцін Карака суцешыў прысутных малітвай і цытатамі з Новага Запавету. Дзякуючы яго натхнёным прамовам у касцёле панавала надзвычай кранальная атмасфера.

 

 

- Раман загінуў бязвінна. Скончылася яго зямное жыццё. Распачалася жыццё нябеснае. Усе мы лучыліся ў гэтай малітоўнай памяці з Раманам, які адыйшоў да Пана. Але калі мы молімся за памерлых, насамрэч мы молімся за жывых, бо Раман жыве, жыве ў Бога, жыве разам з Ім. Мы будзем заўсёды памятаць пра яго ў нашых малітвах, наследуючы яго добрыя ўчынкі, імкнучыся зрабіць тое, што ён не зрабіў у час свайго зямнога жыцця, не паспеў. І няхай гэта і будзе выразам нашай удзячнасці, памяці за Рамана, які так раптоўна адыйшоў з гэтага свету”, – кажа Канстанцін Карака.

 

Пачынаючы з ночы 12 лістапада, калі стала вядома пра смерць Рамана Бандарэнкі, і да вечара 13 лістапада, бабруйчане нясуць лампадкі ды жывыя кветкі да Помніка ахвярам рэпрэсій на плошчы Перамогі.

Уначы на 13-е лістапада невядомыя прыбралі лампадкі каля помніка, а кветкі раструшчылі. Але ўдзень у пятніцу тут з’явілася яшчэ больш кветак і знічак, якімі жыхары нашага горада ўзгадваюць трагічна памерлага, маладога і светлага Рамана Бандарэнку.

 

 

 

Больш фота па спасылцы.

Відэа: Валянцін Валянцінаў

Автор новости:

ОБСУЖДЕНИЕ
Всего комментариев: 5

Последние 5 комментариев

Сортировать:
29471 14 ноября 22:57 4 2
Яцьвяг 14 ноября 15:37 3 6

Эпоха сумерек на Беларуси.

And1 14 ноября 14:42 2 3

Когда по нему отслужат панихиду в православных храмах Бобрйска???

Artemk 14 ноября 12:26 2 7

Подскажите пожалуйста, когда и в каких православных храмах Бобруйска будут панихиды за упокоение души Романа Бондаренко??? Очень хочется придти помолиться. Спасибо!!!

NosKix 14 ноября 0:40 1 17

Как это все печально, когда гибнут мирные люди, из-за желания одного человека... В тяжелое время живем.