Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    1 августа 2011   Просмотров: 914

    У Бабруйску ўтварыліся стыхійныя могілкі для хатніх жывёл

    У Бабруйску мяркуюць, ці патрэбны гораду могілкі хатніх жывёл.


    Сёння ў Бабруйску ўтварыліся стыхійныя могілкі хатніх жывёл, якія моцна ўражваюць непадрыхтаванага чалавека. За пажарнай часцю невялікія магілы, прычым (не паверыце!) на некаторых з іх ёсць нават крыжы?! Аднак на большасці — помнікі і таблічкі з партрэтамі любімых катоў і сабак, іх мянушкамі і ўзростам. Можна пачытаць эпітафіі кшталту "Мы памятаем і любім" ды "Спі спакойна, верны сабака", і ўбачыць на магілах штучныя кветкі.

    Вядома, за пахаванне жывёл на гэтых несанкцыянаваных могілках можна атрымаць штраф. Аднак гарадскія ўлады пакуль не прадугледжваюць стварэнне афіцыйных могілак для хатніх жывёл: гэтая справа патрабуе грошай.

    Можа, гэтай справай могуць заняцца грамадскія арганізацыі? У Бабруйску дзейнічае мясцовая арганізацыя па ахове жывёл "Дабрачыннасць". У прыватнасці, усяму гораду вядомыя акцыі, дзе актывісты аддаюць у добрыя рукі бабруйчан бяздомных катоў і сабак, якіх падабралі і вылечылі. Аднак у грамадскай арганізацыі таксама нестае грошай: ужо колькі часу "Дабрачыннасць" спрабуе арганізаваць паўнавартасны прытулак для жывёл. Могілкі хатніх жывёл — справа патрэбная, але пакуль не выпадае заняцца ёй.

    Камунальныя службы Бабруйска цяпер прапануюць аддаваць памерлых жывёл у спецаўтапрадпрыемства, якое ўтылізуе парэшткі бадзяжных сабак і катоў. Аднак гэты адзіны сёння законны спосаб задавальняе далёка не ўсіх гаспадароў жывёл, якія хочуць для сваіх хатніх любімцаў іншага і, калі можна так сказаць, больш людскага апошняга шляху і прытулку.

    Звязда

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    321 744 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за январь 2019 года.
    На основе Google Analytics*