Новости Бобруйска
Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны прадстаўнік Бабруйска
4 августа 2011
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, прафесійнае майстэрства,
дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў развіцці нафтавай
прамысловасці, энергетычнай сістэмы, картографа-геадэзічнай вытворчасці,
лясной гаспадаркі, сувязі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту
узнагароджаны і чатыры прадстаўніка Магілёўскай вобласці.
Так, медалём “За працоўныя заслугі“ адзначаны: Кудзелка
Ірына Уладзіміраўна - машыніст цэнтральнага цеплавога шчыта кіравання
паравымі турбінамі турбіннага цэха філіяла ”Бабруйская ЦЭЦ-2“
Магілёўскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі
”Магілёўэнерга “; Сойкіна Вольга Анатольеўна - начальнік 27 аддзялення
паштовай сувязі аб’яднанага цэха паштовай сувязі Магілёўскага філіяла
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі ”Белпошта“;
Шамаль Уладзімір Сілавіч - начальнік Клічаўскага раёна электрычных сетак
філіяла ”Бабруйскія электрычныя сеткі“ магілёўскага рэспубліканскага
ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Магілёўэнерга“. Дудзіч Алена
Аляксееўна - вядучы майстр сцэны ўстановы культуры ”Магілёўскі абласны
драматычны тэатр“ - узнагароджана медалём Францыска Скарыны.
Последние 0 комментариев