Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции

    7 ноября 2018   Просмотров: 736

    Спадчына. Мастакі Бабруйшчыны

    Адыхозяць ад нас нашы блізкія,

    І іх постаць знікае ўслед…

    А іх творы цудоўнымі нізкамі

    пракладаюць у заўтра нам след.

    5 лістапада 1945-га году Валодзя Дамарад вярнуўся ў Бабруйск. Горад ляжаў у руінах. Вечарамі каля разбуранага тэатра моладзь таньчыла, хаця на іх ужо падаў першы снег. А як не таньчыць? Гэта праклятая вайна, каторая выразала чатыры гады жыцця, скончылася. Ён, дваццацішасцігадовы хлопец, вярнуўся жывым, хоць прайшоў усю вайну стралком снайперам ад Ніжняга Ноўгарада да Клайпеды. 

    Бабруйск ажываў, уставаў з руін. Уладзімір, мастак з адукацыяй Віцебскага тэхнікума, працаваў дэкаратарам у тэатры.

    Потым загадваў фондамі ў гарадзкім музеі, у тым, што быў яшчэ на вуліцы Пушкіна. І многа маляваў. Больш за ўсё любіў маляваць прыроду, яе краявіды. Прырода яго лекавала. Як і “ціхае паляванне” і рыбалка, лячыла яго франтавыя раны.

     

     

    А горад не толькі паўставаў, але і рос, шырыўся новымі заводамі і кварталамі. Уладзіміру хацелася яго занатаваць, запомніць сваімі графічнымі аркушамі, пастэлямі, акварэлямі. Ён лазіў на вежавыя краны, стромкія сцены шыннага камбіната, новай ТЭЦ-2, дыхаў водарам Бярэзіны на прыстані і каля старажытнага ФанДОКу.

    Але не забываў пра ўтульныя куточкі старога Бабруйска. Дрэва спатканняў, прыцемкі на вулачках драўлянага гораду, свет ад фар у чаканні цягніка на вуліцы Гогаля… Старую крэпасць, яе бастыёны і валы тады можна было ўбачыць толькі ваенным. Але мастаку хацелася пра яе расказаць, намаляваць гэтыя таямніцы роднага горада.

    І вось яна, спадчына: 31 аркуш пра тое, як будуецца БШК; Завод Леніна -2; ТЭЦ – 2 – дзве акварэлі; Гідролізны завод -4; Лесакомбінат – 8; Домабудаў-нічы камбінат -3; Мелькамбінат – 3; Суднарамонтны завод -11; Прыстань-15;

    Горад, вуліцы, дамы – 16. Усяго 96 старонак летапісу горада.

    Уладзімір сталеў, стаў паважаным Уладзімірам Аляксандравічам, самым першым з бабруйчан ў Саюзе Мастакоў вялікага СССР.

    Ён быў класічным мастаком сацыялістычнага рэалізму. Быў вельмі сціплым і гасцінным. Дзверы яго майстэрні былі адчынены для гасцей.

    Бабруйск - горад мастакоў. У Бабруйску вельмі шмат добрых, цікавых, творчых мастакоў. Але чаму менавіта яго імя дадзена дзіцячай мастацкай школе    Такое пытанне паставіла перад слухачамі прэзентацыі “Летапіс у мастацкіх фарбах”, на якую прыйшлі вучні цэнтра турызма, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска і вучні з педагогамі мастацкай школы імя У.А. Дамарада, я, супрацоўнік цэнтра Людміла Мікалаеўна Дабравольская.

    Чаму?

    Я добра ведала мастака, часта прыводзіла ў яго майстэрню сваіх вучняў.

    Ён быў не толькі зацятым працаўніком у мастацтве, але сапраўдным, без пафасу, патрыётам. Любіў жыццё і месца, у якім жыў. Аднагу разу я прапанавала яму перадаць усе працы пра горад музею. Уладзімір Аляксандравіч узрадаваўся:“А я ўсё думаў, куды іх падзець?”

    Пазней, калі мастака не стала, я атрымала у дырэктара музея дазвол пазнаёміць сваіх новых вучняў з гэтым маляўнічым летапісам горада. Ягоныя аркушы распавядалі пра радасць стварэння, а не разбурэння. Вясёлкі фарбаў, узнёслыя рукі і рухі гаварылі пра гэтую радасць. Так бачыць і маляваць мог толькі той чалавек, які бачыў страшэнны гвалт вайны, прайшоўшы ўсю яе ў шарагох “царыцы палей - пяхоты”.

    Тады, у 2005-м  мае вучні, дзеці бацькоў 90-х,  здзівіліся і спыталі мяне: Людміла Мікалаеўна, а хіба людзі радаваліся ад таго, што працавалі?  5-га лістапада Уладзімір Дамарад зноў вярнуўся у свой родны горад, у школу, якая носіць яго імя, да тых, хто неабыякавы да мастацтва.

    Дзецям, канешне, было больш цікава дазнацца пра час, у якім жыў мастак, партрэт якога сустракае іх штодзень у школе. Як малы Валодзя пачаў маля-ваць? Чаму аднойчы у школе, калі на перапынку ён намаляваў на дошцы партрэты Леніна і Сталіна, дзеці спалохаліся? Як  ён атрымаў за лепшы малюнак шарсцяны спартовы касцюм. Як паехаў з сябрам у далёкі Віцебск вучыцца на художніка, як збілі з фанеры валізы і паехалі, не ведаўшы таго Віцебска? Як яны, 15-гадовыя, раззявілі рот на віцебскія трамваі, і ў іх пакралі тыя валізы?

    Якія знакамітыя людзі яго вучылі! Што Юдаль Пэн быў вельмі шчодрым настаўнікам. Як ён у тыя 34-39 –ыя гады карміў галадаючых студэнтаў. Валодзя Дамарад захапляўся творчым даўгалеццем мэтра. Як Пэна забіў нейкі злодзей, і як студэнты гаравалі аб ім.

    Як на вайне яго падазравалі ў шпіёнстве НКВэДЗісты, бо яго прозвішча Дамарад падобна на французскае “камрад”….

    На сустрэчы ў мастацкай школе дзеці слухалі. А потым адказвалі на пытанні, разважалі. Напрыканцы юныя краязнаўцы Ксенія  Баранчук і Максім Вячэрак, зачыталі вельмі важкія словы Уладзіміра Дамарада:

    Мяне хвалюе абыякавасць людзей і да Мастацтва, і да жыцця. Людзкая грубасць, хамства. Людзі зневажаюць прыроду і адзін аднаго. Няма прыга-жосці сёння – ні ў лесе, ні на рэчцы пасля людзей. Няма прыгожых адносін і паміж людзьмі. Мала людзей у музеях, тэатры, бібліятэках.  Людзі не цяг-нуцца, да мастацтва, не прагнуць прыгажосці…

    У наступным годзе будзе 100 гадоў ад нараджэння Уладзіміра Дамарада.

    Адным часам вуліцу Ульянаўскую ўпрыгожваў банэр “Спадчына. Маста-кі Бабруйшчыны” з рэпрадукцыяй карціны Дамарада “Ля старой крэпасці”. Банэра ўжо не стала, як не стае па цагліне і самой крэпасці. У музеі ляжаць арыгіналь-ныя працы мастака аб нашым горадзе.      

    А добра было б да юбілею выбітнага чалаека, які пакінуў нам такую спадчыну, зрабіць альбом з рэпрадукцыямі яго работ. Ці набор паштовак. А лепш – і адно, і другое. І добра было б побач з музеем старасвецкага Бабруйска Абрама Рабкіна адчыніць яшчэ адну галерэю - Бабруйска пасляваеннага, з карцінамі Дамарада.

    Бо працуючы не раз экскурсаводам, чула пажаданні гасцей паказаць той самы старасвецкі габрэйскі Бабруйск. А як да яго даехаць ці дайсці пешкі? О, гэта таксама добра было б пакінуць, выбраць кавалачак такога атмасфернага горада і ашчадна яго ўпарадкаваць, захаваць.

    А на акварэлях і пастэлях новабудоўляў Уладзіміра Дамарада людзі будуць бачыць светлыя твары і ўзнёслыя рукі сваіх бацькоў і дзядоў і расказваць дзецям і ўнукам пра тое, як будавалі раней гарады, якія зялёныя скверы і паркі іх атачалі. У нашым Бабруйску столькі ж будынкаў вольных, не заселеных і не адрамантаваных.

    Няўжо ж нашым нашчадкам застануцца  толькі музеі імені ЕўраОпта?

                                                           

    Людміла Дабравольская

     


    Пожалуйста, соблюдайте правила комментирования на портале BOBR.by
    comments powered by Disqus

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Хостинг в Беларуси - Active TechnologiesХостинг в Беларуси
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    290 717 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за октябрь 2018 года.
    На основе Google Analytics*