Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции

    8 ноября 2018   Просмотров: 608

    «Бабруйск для мяне - горад бясконцай радасці!»: пісьменнік Павал Касцюкевіч пра сваякоў і літаратуру

    На творчай сустрэчы ў тайм-клубе «1387», пісьменнік і перакладчык пазнаёміў бабруйчанаў з Бабарозай і ўласным бачаннем біблійных тэкстаў праз новую кнігу «Бульба ў райскім садзе».

    Павал Касцюкевіч вядомы чытачу як аўтар кніг "План Бабарозы", "Зборная РБ па негалоўных відах спорту" (першы лаўрэат прэміі Ежы Гедройца), а таксама як перакладчык (Курт Ванегут "Бойня №5", Эліс Эн Манро "Чырвоная сукенка ўзору 1946 года", ды іншыя). У Бабруйск пісьменнік прывёз новую кнігу - "Бульба ў райскім садзе", якую сам аўтар акрэсліў, як "беларускі праваднік па Старым Запавеце". А таксама расказаў пра раман "План Бабарозы", ды яго герояў.

    - Мае продкі з габрэйскага роду Азбеляў. Частка з іх асела ў Мінску, а частка - у Бабруйску. Таму для мяне Бабруйск - горад бясконцай радасці. Мой мясцовы дзядзька быў маклерам на "Белшыне", дагэтуль не ведаю, чым ён займаўся, але малым думаў, што гэта неяк звязана з алігархамі, бо ён ездзіў на прыгожай сіняй "Волзе". Цётка працавала галоўнай бухгалтаркай на "Чырвоным харчавіку". І калі яны прыязджалі да нас у Мінск, багажнік іх аўто быў забіты зефірам і мармеладам. Цётка несла слодычы ў вялізных торбах, а я бег за ёй, падбіраў зефірныя "троечкі", што выпадалі на зямлю, і рассоўваў па кішэнях", - такім аповедам пісьменнік распачаў сустрэчу ў Бабруйску.

    Павал Касцюкевіч расказаў, як нарадзіліся, і наколькі рэальныя героі сямейнай сагі "План Бабарозы", паразважаў, як бабулі ды дзядулі ўплываюць на жыццё ўнукаў. Не менш цікавым быў экскурс у новую кнігу "Бульба ў райскім садзе".

    - Мы ведаем, што ў дакалумбавы часы бульба расла толькі ў Паўднёвай Амерыцы. Але ў Бібліі напісана, што ў Эдэмскім садзе былі ўсе расліны. Значыць, мусіла быць і бульба, - патлумачыў назву кнігі пісьменнік.

    Наведнікаў імпрэзы цікавілі перакладніцкія планы госця. Павал Касцюкевіч адзначыў схільнасць перакладчыкаў і чытачоў да кніг, у якіх узгадваецца Беларусь.

    - Перакладчыкі шукаюць хоць нейкую нітачку, што можа весці да беларускай тэмы. Ці то аўтар жыў у Беларусі, ці пісаў пра нашу краіну. Яскравы прыклад - Сяргей Пясецкі, які пісаў па-польску пра бандыцкае жыццё Мінска ў пачатку 20 стагоддзя, ці Майсей Кульбак, які пісаў на ідыш пра жыццё сталічных габрэяў. Нарэшце і беларускія СМІ пачалі раіць чытаць беларускія кнігі, гэта добрая тэндэнцыя, і вельмі важна казаць пра гэта, раіць чытаць беларускіх аўтараў, ці беларускамоўныя пераклады, - адзначыў Павал Касцюкевіч.

     

    А.Л.


    Пожалуйста, соблюдайте правила комментирования на портале BOBR.by
    comments powered by Disqus

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Хостинг в Беларуси - Active TechnologiesХостинг в Беларуси
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    290 717 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за октябрь 2018 года.
    На основе Google Analytics*