Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    22 января 2019   Просмотров: 779

    У Бабруйску прэзентавалі медыяпраект, прысвечаны Алесю Адамовічу

     

     

    На прэзентацыю медыяпраекта прыехала дачка пісьменніка - Наталля Адамовіч. Мерапрыемства прайшло 20 студзеня ў тайм-клубе «1387».

     

     

    Бабруйчане працягваюць ладзіць сустрэчы, прысвечаныя памяці Алеся Адамовіча. 26 студзеня спаўняецца 25 год з дня яго смерці. Да гэтай даты была прымеркавана прэзентацыя медыяпраекта "Каб перажытае не пагасла бясследна", створанага бабруйскай суполкай ГА "БАЖ" (Беларуская асацыяцыя журналістаў). Азнаёміцца з ім можна тут.

     

    На фота: старшыня бабруйскай суполкі БАЖ Марына Маўчанава
    На фота: дачка пісьменніка - Наталля Адамовіч

     

    А пачалася сустрэча размовай з дачкой пісьменніка, Наталляй Адамовіч. Яна расказала, як ствараліся некаторыя з кніг яе бацькі - "Блакадная кніга" (сумесная праца з Даніілам Граніным), "Венера, або Як я быў прыгоннікам", "Вайна пад стрэхамі".


    - Кнігу "Имя сей звезде Чернобыль" я ўклала па бацькавых нататніках, артыкулах у СМІ, збірала яе па кавалачках. Зараз я таксама займаюся літаратурнай спадчынай бацькі, вырашаю выдавецкія пытанні і ў Беларусі, і за яе межамі, бо яго кнігі дагэтуль перакладаюцца на розныя мовы, - расказала спадарыня Наталля.

     

     

    У мінулым годзе ў Бабруйску ўтварылася ініцыятыва "Прыпынак Адамовіча" (мастак Аляксандр Благій), дзякуючы якой у Глушы з'явіўся арт-аб'ект, прысвечаны пісьменніку.


    - Я вельмі ўдзячная Андрусю Архіпенку і яго камандзе за тое, што ўшанавалі памяць таты. Прыемна, што гэтай справай займаюцца маладыя людзі, для мяне гэта адначасова нечакана і радасна, - кажа Наталля Адамовіч.

     

    На фота: Андрусь Архіпенка з макетам бюста Алеся Адамовіча 
    - Мы лічым, што памяць пра Алеся Адамовіча не ў поўнай меры шануецца, таму мы стварылі медыяпраект, і будзем працягваць казаць пра пісьменніка, які ўздымаў такія важныя, і не толькі для беларусаў, тэмы, - кажа старшыня бабруйскай суполкі БАЖ Марына Маўчанава. З ёй згодны Андрусь Архіпенка, які расказвае пра планы ініцыятывы ўзяць на баланс будынак глушанскай аптэкі, каб стварыць у ёй музей Адамовіча.


    - Будзем збіраць грошы на музей краўдфандынгам. У гэтым годзе плануецца шмат цікавых падзей ды імпрэзаў, прысвечаных Адамовічу, у тым ліку ўрачыстае адкрыццё бюста, якое хочам прывязаць да "Глушанскага хутарка", - дзеліцца планамі Андрусь Архіпенка.

     


    А.Л.
    Фота: Алена Фофанава


    Читайте по теме:


    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют
    Сортировать:

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    244 076 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за февраль 2019 года.
    На основе Google Analytics*