close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Культура, отдых, развлечения

9 января 2021

Выдвинутый от Беларуси фильм «Уроки фарси», который снимали в Бобруйске, сняли с конкурса на премию «Оскар»

Культура, отдых, развлечения

Украінскі рэжысёр Стас Жыркоў пра беларуску мову, смерць і рэакцыю гледачоў

Украінскі рэжысёр Стас Жыркоў пра беларуску мову, смерць і рэакцыю гледачоў

 

Рэжысёр з Кіева - Стас Жыркоў, прывёз на Фестываль нацыянальнай драматургіі два спектаклі: украінскамоўны "Тату, ти мене любив?" (па п'есе беларуса Дзмітрыя Багаслаўскага) і беларускамоўны "Гэтамы" (па кнізе Андруся Горвата "Радзіва "Прудок"). Але шанец пазнаёміцца з працай рэжысёра быў у бабруйчанаў і ў мінулым годзе, калі Рэспубліканскі тэатр беларускай драмы прывозіў яго пастаноўку "Паляванне на сябе". Мне пашчасціла ўбачыць усе тры, а таксама паразмаўляць з рэжысёрам - ён прыехаў на фестываль.

 

Як і калі пачалося вашае супрацоўніцтва з беларускім тэатрам?

З беларускім тэатрам я пачаў супрацоўнічаць даволі даўно. Гэта здарылася, калі я прывёз тэкст Дзмітрыя Багаслаўскага "Любовь людей" з Кіеўскім акадэмічным маладым тэатрам. Так мы пазнаёміліся з тэатрам РТБД, паказалі спектакль. Потым я паставіў яго ж п'есу "Тихий шорох" пад назвай "Тато, ты мене любив?", і ў мінулым годзе паставіў з РТДБ "Паляванне на сабе", які прывозілі ў Бабруйск.

 

 

На фота: спектакль "Паляванне на сябе" на бабруйскай сцэне

 

 

Так, у мінулым годзе мы глядзелі ў Бабруйску "Паляванне на сябе", і ў час антракта некаторыя гледачы выляталі з залы з праклёнамі ў ваш адрас. Як мастака вас гэта абурае ці радуе?

Я на гэта ніяк не рэагую. Таму што мне наагул пляваць на любое меркаванне - добрае ці кепскае. Бо калі буду звяртаць увагу на тое, што кажуць, хутчэй за ўсё, спынюся пасля чарговай прэм'еры і скажу: "Хопіць!". Таму што не бывае так, каб усе ўсім былі цалкам задаволеныя. Я працую дзеля ўласнага задавальнення, таму што люблю тэатр і людзей, з якімі працую. А меркаванні ... Калі пэўнай колькасці людзей падабаецца - значыць не дарэмна. А калі не - проста не прыходзь на спектакль, не набывай квіток, гэта цалкам нармальна.

 

Ва ўсіх трох пабачаных мной спектаклях моцна чапляе тэма смерці. Вы часта думаеце пра яе?

Так, смерць гэта адна з праблем, якая мяне хвалюе, і з якой я не магу ніяк справіцца. Гэта тое, чаго я баюся больш усяго, і тое, што мне пакуль цяжка сабе патлумачыць. Таму яна і ўзнікае ў маіх спектаклях.

 

 

На фота: спектакль "Гэтамы" ўвесь час перапыняўся апладысментамі гледачоў, у пастаноўцы ўдала спалучаецца смешнае і трагічнае. 

 

 

"Гэтамы" бабруйскія гледачы сустрэлі вельмі цёпла. Як з'явілася ідэя папрацаваць з кнігай Горвата?

Выпадкова трапіла ў рукі кніга "Радзіва "Прудок", мне яе падарылі. Прачытаў, навучыўся чытаць па-беларуску, і мне гэта вельмі спадабалася. А калі была тэатральная лабараторыя ў Мюнхене, і да мяне трапілі адны беларусы, я вырашыў што будзе глупствам з імі не зрабіць Горвата. Мы пачалі працаваць, і гэта вырасла ў спектакль "Гэтамы".

 

 

На фота: спектакль "Гэтамы"

 

 

Беларускія тэатры асцерагаюцца беларускамоўных пастановак, а вы - украінец, іх робіце. І больш за тое, прывезлі да нас спектакль на ўкраінскай мове. Вам блізкая моўная тэма?

Тэма мовы, канечне, мяне хвалюе. У нас ва Украіне мы спакойна можам гаварыць на сваёй мове. У Беларусі, пакуль, на жаль, гэтага няма. Хочацца, каб вы прайшлі самаідэнтыфікацыю, каб навучыліся гаварыць па-беларуску. Навучыліся ў гэткім сэнсе: каб жылі гэтай мовай, думалі ёй, каб ваша краіна стала свабоднай і каб вы маглі размаўляць на роднай мове. Жыве Беларусь!

 

 

Больш фота з спектакля "Гэтамы" па спасылцы

 

Автор новости:

ОБСУЖДЕНИЕ
Всего комментариев: 1

Последний 1 комментарий

Сортировать:
rinds62 6 ноября 9:48 0 2

О, была на гэтым спектаклі. Выдатныя акцёры, спектакль глядзіш на адным дыханні. Тое, што трэба.