close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Культура, отдых, развлечения

30 ноября 2020

Бобруйчане стали лауреатами международного литературного конкурса

Культура, отдых, развлечения

У Бабруйску пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова"

У Бабруйску пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова"

На сайце фестываля інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" сёння з'явілася паведамленне:

"З радасцю абвяшчаем горад-пераможцу, які атрымаў першае месца ў народным галасаванні, што цягам месяца адбывалася ў сацсетках нашага фестывалю. Змаганне ішло за правядзенне бонуснага дня фестывалю «Pradmova»! І гэта – БАБРУЙСК! Віншуем усіх бабруйчан – да вас едзе «Pradmova»!"

"Прадмова" ладзіцца з мэтай інтэнсіфікацыі беларускага кніжнага рынку інтэлектуальнай кнігі, умацавання беларускай інтэлектуальнай прасторы дзеля развіцця мясцовай грамадзянскай супольнасці. 

Фестываль з’яўляецца своеасаблівай “прадмовай” да сучаснай беларускай інтэлектуальнай кнігі: уводзінамі ў гэтую тэму і месцам сустрэчы з яе стваральнікамі і іх напрацоўкамі. Інтэлектуальную кнігу ў межах фестываля разумеецца дастаткова шырока: гэта літаратура non-fiction, інтэлектуальная проза, эсэістыка, філасофская і грамадская веда, навукова-папулярная літаратура, замежныя пераклады. Асноўная яе адметнасць – гэта беларускае паходжанне аўтараў кнігі ці факт яе вытворчасці беларускімі выдавецтвамі.

Хаця на фестывалі ёсць і месца спецыяльна запрошаным гасцям: міжнародным выдавецтвам, што прэзентуюць сучасную якасную інтэлектуальную кнігу на нацыянальных мовах. Фестываль не толькі знаёміць публіку з наробкамі беларускага кнігавыдання за апошнія гады, але спрабуе зрабіць дыягностыку актуальнага стану кніжнага рынку ў Беларусі, даць прагнозы і прасачыць тэндэнцыі развіцця заўтрашняга дню.

Сёлета "Прадмова" пройдзе ўжо ў трэці раз. Першы беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбыўся з 27 па 31 траўня 2018 г. у Менску. Ужо ў наступным годзе арганізатары вырашылі вывозіць асобныя мерапрыемствы фестываля ў рэгіёны. Пры гэтым гарады, у якія паедзе "Прадмова", выбіраюць як самі арганізатары, так і ўсе зацікаўленыя беларусы шляхам галасавання. У 2019 годзе ў такім народным галасаванні перамог Бабруйск. І сёлета зноў наш горад набраў большасць галасоў, таму "Прадмова" едзе да нас. 

Праграма фестываля пакуль невядомая. Пра час і месца правядзення будзем паведамляць дадаткова. 

На фота: фестываль "Прадмова" у Бабруйску ў 2019 годзе. 

 

Читайте по теме:

ОБСУЖДЕНИЕ
Комментарии отсутствуют