Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    15 июля 2019   Просмотров: 936

    Як Даша і Саша робяць забаўляльны праект пра беларускую мову

     

    Выпускніцы школы Media IQ - Аляксандра і Дар'я расказваюць, чаму абралі тэмай уласнага праекта MOVA_PAGE беларускую мову.

     

     

    На фота: Дар'я і Аляксандра, выпускніцы медыяшколы. 

     

     

    З навучання ў медыяшколе запомніліся заняткі "Равный обучает равного", і пра гендар. А таксама хакатон - менавіта на ім мы пачалі прадумваць ідэі для праектаў. Першапачаткова ў Сашы была задума ствараць старонку для раварыстаў - вандроўкі, маршруты, крамы, майстэрні. А Даша была ў камандзе, якая хацела рабіць праект пра творчасць. Але ў выніку мы пачалі разам працаваць над MOVA_PAGE.

     

    Нам спадабалася ідэя рабіць старонку пра беларускую мову. Мы адразу вырашылі, што яна будзе ў забаўляльным фармаце. Спачатку не вельмі атрымлівалася. Але пасля нам далі парады сябры, мы выдалілі ўсё, што паспелі зрабіць, і пачалі наноў. Прыйшлося пазбавіцца ад відэа на тэму паронімаў, яно было кепскай якасці. І наагул, профіль выглядаў не вельмі (смяюцца). Але пасля мы пасядзелі, падумалі на занятках у медыяшколе, як развіваць праект... І адразу пачало прыходзіць вельмі шмат ідэй, менавіта ў гэты момант!

     

     

     

     

    Мы вельмі любім відэаапытанні. Іх складана рабіць, не ўсе пагаджаюцца казаць нешта на камеру, недзе мы саромеемся. Але вынік заўсёды цікавы, атрымліваецца адметны прадукт. Часам даводзіцца цэнзурыць, бо рэакцыя людзей на пытанні бывае рознай. Але мы ставімся да гэтага спакойна - гэта іх меркаванне.

     

    Летам мы вучымся, займаемся з рэпетытарамі, трошкі адпачываем, і часу на праект не стае. Але ў жніўні збіраемся разнастаіць кантэнт новай рубрыкай, з дзецьмі. У Сашы ёсць малодшая сястра, хутка ёй будзе шэсць год. Беларускую мову яна не ведае, але будзе вывучаць пэўныя словы, каб выконваць заданні для MOVA_PAGE. Гэтую ідэю прапанаваў нам Алесь Сьнег на сустрэчы "Беларускамоўныя".

     

    Мы сябруем з першага класа. Таму і на медыяшколу пайшлі разам. Спачатку думалі, што там будзе нешта іншае, але ў выніку не расчараваліся - усё было класна!

     

     

    Рабіць свой медыяпраект цікава, мы развіваемся, стасуемся з рознымі людзьмі. Мы будзем здаваць ЦТ па беларускай мове, таму MOVA_PAGE адначасова і падрыхтоўвае. Таксама ў нас добрая настаўніца мовы - Інэса Лісоўская, яна дае грунтоўныя веды, нават да рэпетытара звяртацца няма патрэбы.

     

    Да беларускай мовы ў нас заўсёды было станоўчае стаўленне. Нейкі перыяд Саша перапісвалася ў ВК па-беларуску, у тым ліку з сябрамі з Расіі. Ім гэта вельмі падабалася, прасілі запісваць гукавыя паведамленні, каб паслухаць. Часам з сябрамі і знаёмымі Саша пераходзіць на мову, шмат хто нават не здзіўляецца, проста пачынае падтрымліваць размову па-беларуску.

     

     

    Падчас працы над праектам знаходзім шмат цікавай інфармацыі, незвычайныя словы. Калі першапачаткова ёсць ідэя - пасты робім хутка. Але калі яе няма... Можам нават пасварыцца! Увогуле, мы вельмі рэдка канфліктуем (смяюцца).

     

    Мы сочым за іншым праектамі выпускнікоў медыяшколы, але найбольш імпануе "Найди себя". Ён не толькі цікавы, але і карысны. Напрыклад, у іх былі пасты з інфармацыяй пра лагістаў, а мы якраз збіраемся авалодаць гэтай прафесіяй у ВНУ, будзем паступаць у наступным годзе.

     

     

    На фота: Выпускны медыяшколы, прзентацыя праекта Дар'і і Аляксандры. 

     

     

    Мы працягнем знаёміць вас з выпускнікамі школы Media IQ на наступным тыдні - сачыце за нашымі навінамі! Пра Ксенію і яе праект "Страва па-беларуску" можна пачытаць тут

     


    Автор новости:



    Читайте по теме:


    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют
    Сортировать:

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    175 209 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за июль 2019 года.
    На основе Google Analytics*