close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Образование

17 ноября 2020

Должны ли учителя сообщать родителям о том, что в классе COVID-19? Отвечает специалист

Образование

Марыя Колб: «Бодзіпазітыў прыдумалі жанчыны, але ён для ўсіх!»

Марыя Колб: «Бодзіпазітыў прыдумалі жанчыны, але ён для ўсіх!»

 

Такія сустрэчы патрэбныя нам, каб разбураць стэрэатыпы, што моцна ўкараніліся ў грамадстве.

Ці заўсёды знешнасць ці вага чалавека можа дакладна расказаць пра тое, што ён здаровы, ці не? Як успрымаюць нашую знешнасць іншыя, а як - мы самі? Што такое булінг і шэймінг, а таксама разлады харчовых паводзінаў? Пра ўсё гэта ішла размова з Марыяй Колб, актывісткай ініцыятывы "Больш цела" (Мінск).

 

 

"Цела не можа быць прычынай непаважлівага стаўлення" - адзін з прынцыпаў бодзіпазітыву.

Падчас прагляду прэзентацыі, у якой госця расказала пра гісторыю ўзнікнення бодзіпазітыўнага руху і яго сучасны стан - узнікалі гарачыя дыскусіі, удзельнікі дзяліліся думкамі і асабістымі гісторыямі.

 

 

- Так, бодзіпазітыў прыдумалі жанчыны, але ён мусіць дапамагаць усім, - адзначыла Марыя. - Ад булінга (псіхалагічны тэрор аднаго чалавека іншым ці групай людзей) ды шэймінга (публічнае асуджэнне за неадпаведнасць прынятым у грамадстве нормам і стэрэатыпам) пакутуюць як жанчыны, так і мужчыны рознага ўзросту. Даволі часта гэта сканчваецца для ахвяраў траўлі трагічна. Разлады харчовых паводзінаў таксама ўзнікаюць з-за пісхалагічных траўмаў. Напрыклад, нехта сказаў дзіцяці: "Ты тоўстая(ы)", і яна ці ён усё жыццё мае праблемы з ежай. Таму што РХП - гэта не пра ежу, а пра механізм праекцыі на цела ўнутранай незадаволенасці сабой.

 

Дзе шукаць інфармацыю:

@bolsh.cela (Instagram, FB, VK)

intueat.ru
t.me/bodyneutralzone
vesa.by

Кнігі:

Светлана Бронникова "Интуитивное питание"
Юлия Лапина "Тело, еда, секс и тревога"

Буклет ініцыятывы "Больш цела" - "Разлады харчовых паводзінаў. Пытанні і адказы" можна знайсці тут.

 

Сачыце за нашай афішай, каб не прапускаць цікавыя сустрэчы ў Бабруйску!

 

Фота: тайм-клуб "1387"

 

 

Автор новости:

Читайте по теме:

ОБСУЖДЕНИЕ
Комментарии отсутствуют