close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Образование

30 ноября 2020

Бобруйчане приняли участие в молодежном форуме «Далучайся!»

Образование

Бабруйчанам расказалі пра міграцыю - ад унутранай да кліматычнай

Бабруйчанам расказалі пра міграцыю - ад унутранай да кліматычнай

 

Валдзіс Фугаш з арганізацыі Human Constanta расказаў бабруйчанам пра міграцыю, яе віды і асаблівасці.

 

 

Адзін з асноўных накірункаў працы Human Constanta - абарона правоў замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства.

Валдзіс Фугаш патлумачыў, што такое міграцыя і якія яе віды, якія прычыны і наступствы, чаму і як гэта датычыцца кожна(-га/-й) з нас?

Слухачы курсаў "Мова Нанова", у межах якіх адбылася сустрэча, запытваліся пра імавернасць пагрозы ад міграцыі (калі шмат мясцовых выязджае, а на іх месца прыязджаюць замежнікі), як замежніку хутчэй атрымаць беларускае грамадзянства (гэтая працэдура спрасцілася, атрымаць беларускі пашпарт зараз можна пасля пяцігадовага тэрміна пражывання).

 

 

- Насамрэч, міграцыя - натуральны працэс, які існаваў ва ўсе часы. Але даводзіцца назіраць праявы варожасці да замежнікаў, з розных нагодаў. Акурат на днях я быў непрыемна ўражаны петыцыяй, якую апублікавалі ў інтэрнэце, яе аўтары патрабуюць дэпартаваць з Беларусі ўсіх кітайцаў з-за каронавіруса, - расказаў Валдзіс.

Госць расказаў, што дагэтуль няма сусветна-прынятага вызначэння для мігрантаў. У іх лік трапляюць нават людзі, што пераехалі жыць з вёскі ў горад, ці з аднаго гораду ў іншы - у межах адной краіны (унутраная міграцыя).

- Ёсць некалькі катэгорый мігрантаў: добраахвотныя (паехалі жыць ці вучыцца), вымушаныя (бягуць ад вайны ці пераследу), легальныя і нелегальныя (і гэтае вызначэнне можа выклікаць агрэсіўнае стаўленне да іх), маятнікавыя (ездзяць на працу туды-сюды). Таксама мігранты падзяляюцца на высокакваліфікаваных (напрыклад, беларускі футбаліст едзе на працу ў італьянскі клуб) і нізкакваліфікаваных (напрыклад, чалавек едзе збіраць клубніцы на ферму). Але ёсць і кліматычныя мігранты, якія бягуць з сваіх вёсак і гарадоў, таму што з-за змены клімату (засухі ці пастаянных паводак) там немагчыма жыць і займацца гаспадаркай, - адзначыў эксперт.

 

 

Па афіцыйных дадзеных у мінулым годзе было зафіксавана 271,6 мільёнаў добраахвотных мігрантаў і 74,79 мільёна вымушаных.

- У нашай краіне цяжка адсачыць дакладныя лічбы, гэтаму спрыяе адсутнасць мяжы з Расіяй. Афіцыйна з'ехала каля 270 тысячаў беларусаў, - кажа Валдзіс Фугаш. 

 

 

Напрыканцы сустрэчы госць прапанаваў усім слухачам(кам) вызначыць уласны персанальны "рэйтынг мігранта(кі)". Ён расказаў пра пакручасты лёс сваіх продкаў - яны пераязджалі з краіны ў краіну з розных нагодаў (беглі ад вайны, ехалі на працу, жаніліся), таму і сам Валдзіс нарадзіўся ў Расіі, рос у Магілёве, а цяпер - жыхар Мінска.

- Такая сітуацыя тыповая для большасці з нас, таму баяцца міграцыі не варта, - падсумаваў эксперт.

 

 

Автор новости:

Читайте по теме:

ОБСУЖДЕНИЕ
Всего комментариев: 1

Последний 1 комментарий

Сортировать:
Яцьвяг 12 февраля 11:50 1 0

Не от хорошей жизни люди делают ноги. Но некоторые работники никогда и никуда по доброй воле не мигрируют: заведующие детскими садиками и детдомами, поварихи в школах, снабженцы на госпредприятиях, завмаги...