close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Образование

Смяротнае пакаранне. А вы - супраць?

Смяротнае пакаранне. А вы - супраць?

 

"Стрэл у патыліцу не вырашае праблемы ў грамадстве", - кажа Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання". Яго мэта - данесці гэтую думку да беларусаў, жыхароў апошняй еўрапейскай краіны, дзе дагэтуль практыкуецца "вышэйшая мера".

 

 

Андрэй Палуда пачаў сустрэчу з пытання: "Ці падтрымлівае нехта з прысутных смяротнае пакаранне? Тыя, хто яшчэ не вызначыўся, таксама далучайцеся". У выніку - дзве ўзнятыя рукі сярод двух дзясяткаў слухачоў.

- "Ёсць людзі, якія гэтага заслугоўваюць. Але смерцю павінны караць толькі за надзвычай сур'ёзныя ўчынкі", - кажа юнак. Яго падтрымлівае сусед, які прыводзіць у прыклад ЗША: - "Гэта дэмакратычная краіна, і там караюць смерцю. Нам трэба пераняць іх вопыт, і выконваць прысуд не менш чым праз 20 год. Гэтага часу хопіць, каб разабрацца, ці сапраўды чалавек вінаваты". Але праваабаронца прыводзіць у прыклад гісторыю, калі амерыканец, асуджаны на смерць, даказаў сваю невінаватасць толькі праз 27 год.

 

 

Таксама ён адзначыў, што праваабаронцы ўсяго свету крытыкуюць ЗША за захаванне такога спосабу пакарання.

- У Беларусі не прысуджваюць да смерці жанчын. Таксама ёсць узроставыя абмежаванні - ад 18 да 65 год. Караюць па 11 артыкулах у мірны час, яшчэ два прадугледжаны для ваеннага. Прысуд выконваецца стрэлам у патыліцу, цела не выдаецца сваякам, больш за тое - месца пахавання таксама. Адзінае, што могуць даслаць сям'і - турэмную робу з вялікімі літарамі "ИМН" (прым.: исключительная мера наказания) на спіне, хоць яна і не з'яўляецца яго асабістай рэччу. Што тычыцца пажыццёвага - яго адбывае прыблізна 170-180 чалавек. Па сённяшніх звестках, 63 працэнты беларусаў за смяротнае пакаранне, - уводзіць у тэму Андрэй Палуда.

- Што рабіць з людзьмі, якія вельмі небяспечныя, але могуць выйсці на волю праз пару дзясяткаў год? Напрыклад, юнак з бензапілой, ці Брэйвік? - пытае адзін з наведнікаў.

- З такімі людзьмі мусяць працаваць і адсочваць іх спецыяльныя службы. Вырашыць - ці гатовыя яны да жыцця ў грамадстве? Калі не - працягнуць тэрмін зняволення. Напрыклад, "хлопец з бензапілой" здзейсніў яшчэ адзін напад, у турме. Таксама не забывайце, што яшчэ да нападу ў гандлёвым цэнтры ён праходзіў лячэнне ў псіхіятрычнай лякарні. А наагул усім людзям, што выходзяць з турмаў, патрабуецца прафесійная рэабілітацыя, большасць з іх неадаптаваныя да жыцця на волі. Вобразна кажучы: свежы гурок, што паляжыць нават адну гадзіну ў бочцы з салёнымі, не стане зноў свежым, - адзначыў эксперт.

 

 

Андрэй Палуда прывёў у прыклад гісторыю Міхаіла Гладкага, які адседзеў за забойства брата, якое не здзяйсняў. Забойцу знайшлі выпадкова - у час следства па іншых злачынствах. Тым не менш, лёс Міхаіла і яго сям'і быў цалкам зламаны.

- Пытанне смяротнага пакарання - эмацыйнае. Яго нельга вырашаць праз рэферэндум, гэта мусіць быць палітычнае рашэнне. Так, злачынца павінен быць жорстка пакараны, але не стрэлам у патыліцу. І мы не абараняем злачынства, а толькі чалавека. Бо мусім заставацца людзьмі. Чуць, як у залі суда апладуюць смяротнаму выраку - жахліва, - рэзюмаваў Андрэй Палуда.

 

 

Выставу з дзвюх частак - фотапраект "Вышэйшая мера пакарання" Сяргея Балая і серыю малюнкаў Джорджа Батлера "Апошні кат Еўропы" можна ўбачыць у тайм-клубе да 21 лютага ўключна.

 

 

Автор новости:

ОБСУЖДЕНИЕ
Комментарии отсутствуют