Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта


    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­

    00:39 23.11.2017 Автор: pashagrinyak

    ЭТО УЖЕ НЕ БЕЛОРУС А ГРУЗИН КАКОЙ-ТО)))

    Премьера трактора «Беларус 622.5» состоялась в Ганновере Бобруйск - Новости - Новости компаний
    00:25 23.11.2017 Автор: Сергей К

    Повывелись "воры"..... Остались одни ЧМОшники, которые у детей воровать горазды - ни понятий, ни этики..... ПОЗОР...... Одним словом - тот,...

    Бобруйчанин похитил детскую коляску из общежития Бобруйск - Новости - Сообщения УВД, ГАИ, МЧС
    00:16 23.11.2017 Автор: sdgfsE sedgw

    сделайте открытыми данные кто вносит деньги и сколько это немножко простимулирует и скажите на што первоочередно будут потрачены

    Вместе возродим Бобруйскую крепость Бобруйск - Новости - Официально
    00:10 23.11.2017 Автор: sdgfsE sedgw

    Идея правильная нужны деньги . Вдобавок нужно конопляное масло што бы сделать кирпич как в крепости а его у нас...

    Вместе возродим Бобруйскую крепость Бобруйск - Новости - Официально

    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции

    8 декабря 2016   Просмотров: 4257

    Скрипка Страдивари, загадка «Бронзовой птицы» и оригинал «Катюши». Чем удивит бобруйчан Дараганово

    Скрипка Страдивари, загадка «Бронзовой птицы» и оригинал «Катюши». Чем удивит бобруйчан Дараганово
    ­BOBR.BY рекомендует взрослым и детям посетить во время каникул Дараганово в Осиповичском районе и знакомит читателей с Короленей Жанной Семеновной.

    Мало кто знает, но этот музей – одна из главных достопримечательностей в радиусе 50 км от Бобруйска. Такой авторитет и популярность у туристов он заслужил не только благодаря представленным артефактам, а во многом благодаря личности.

    BOBR.by побывал в Дараганово и знакомит читателей с Короленей Жанной Семеновной, директором Дарагановского краеведческого музея.

    Духовная пища по цене в полчизбургера


    В такую стоимость обошлось пребывание в музее автору сюжета. Но ценность вынесенных знаний несравненно выше.

    Наверное, такие люди украшают нашу нацию и заставляют нас хоть иногда гордо именоваться: «Мы – белорусы».

    Её вся жизнь – это не бутики, шоппинг и модный хлам, да не распродажи в Милане, а кропотливая исследовательская (и даже розыскная) работа по увековечению истории края. Щедрыми плодами этой работы систематически стараются воспользоваться некоторые «авторы», зарабатывая себе висты, но «забывая» указать источник.
    ­
    Ее портреты украсили бы билборды Осиповичского района, но вместо этого судьба только подкидывает испытания – похоронила 28-летнюю дочку, просит у Бога сил, чтобы поднять внучку. Мечтает издать свою книгу и придать музею статус народного. Рабочее место – скромный деревянный дом с вайфаем от школы и сайт в доменной зоне России второго порядка, но в ее устах история буквально оживает в воображении.

    Приглашаем Вас на интернет-экскурсию с главной героиней сюжета.

    ­«Мне заўсёды было цікава назіраць за першапачатковай рэакцыяй некаторых наведвальнікаў музея, якія прыехалі з іншых гарадоў. Яны з выглядам бывалых і дасведчаных у музейнай справе людзей (бо наведалі многія музеі краіны) крыху звысоку і скептычна вадзілі поглядам па баках, і з усяго іх выгляду выразна чыталася – зноў чарговая правінцыйная кунсткамера, набор рэчаў, дакументаў, фотаздымкаў, якія цікавыя могуць быць толькі самім гэтым правінцыялам, бо ім тут няма больш чым займацца. Але праз паўтары-дзве гадзіны экскурсіі гэта былі ўжо зусім іншыя людзі – узрушаныя, гаваркія. Яны вельмі эмацыйна дзякавалі, абяцалі прывезці ў музей дзяцей, гасцей, сяброў. Вось для такой змены, для такога ўзрушэння-ачышчэння і існуе наш музей.

    Каб нешта гаварыць на такую вялікую колькасць людзей, якія могуць прачытаць гэты матэрыял, трэба мець грунтоўную, пераканаўчую, доказную базу фактаў. Пацвярджэннем існавання такой базы з’яўляюцца каля 90 розных дыпломаў, грамат, падзячных лістоў, сертыфікатаў ад раённага да міжнароднага ўзроўню, атрыманых за 9 гадоў маёй працы на пасадзе дырэктара музея за ўдзел у розных творчых і навукова-даследчых конкурсах і канферэнцыях.

    Самому ж Дараганаўскаму комплексна-краязнаўчаму музею хутка будзе 33 гады. Дала жыццё гэтай установе Зінаіда Рыгораўна Верашчака, якая на час яго заснавання была ўжо на пенсіі, але яшчэ працавала настаўніцай пачатковых класаў. Адчынены ўрачыста ў новым будынку (дагэтуль ён размяшчаўся ў калідоры і двух класах старой пачатковай школы) музей стаў узнагародай, шчасцем для гэтай энергічнай, харызматычнай жанчыны, якая апошнія 15 гадоў жыцця літаральна жыла сваімі экспанатамі. Сэнсам яе жыцця былі словы: «Хутчэй бы раніца – хутчэй бы ў музей!».

    Фонд на сённяшні дзень налічвае чатыры тысячы экспанатаў. Мною распрацаваны 35 розных тэматычных экскурсій, з тэмамі іх можна пазнаёміцца на сайце музея daraganovomuzey.3dn.ru.


    Канкрэтную гісторыю той рэальнай зямлі, па якой ходзіш кожны дзень, на якой выраслі твае дзеці і растуць унукі, вывучаць намнога цікавей, чым гісторыю з падручніка. А калі ўдаецца раскрыць таямніцы, якія захапляюць не толькі цябе, але і іншых, то гэта сапраўдная асалода ад пошукавай дзейнасці, ад работы. У такія моманты здаецца, што гэта і ёсць сэнс твайго нараджэння – адкрыццё нечага невядомага, каб яно навек не знікла з людской памяці ў віхуры часу.

    Дык пра што ж можна даведацца ў Дараганаўскім музеі? ­


    Не адно пакаленне нашай краіны захаплялася фільмам «Бронзовая птица»: тайны старога палаца, загадкавая графіня, знойдзены скарб. Або ўспомнім Уладзіміра Караткевіча – яго «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Чорны замак Альшанскі». Гэтых кніг немагчыма было купіць, а пачытаць давалі толькі на адну ноч. І чыталі ў студэнтцкім інтэрнаце, накрыўшыся коўдрай і падсвечваючы сабе ліхтарыкам.

    Чалавек заўседы прагне чагосьці таямнічага, неразгаданага. І не мае асаблівага значэння: было гэта загадкавае ў мінулым ці яго прарочаць на будучыню. Вельмі часта, каб дакрануцца да цікавага і незвычайнага, не трэба нікуды далёка ехаць. Некалькі крокаў ад школы – і ты ідзеш па той зямлі, дзе існавала стаянка бронзавага веку (тэрыторыя паблізу санаторнай школы – цяпер участковай бальніцы ў Дараганаве – на левым беразе ракі Пціч).
    На гарадзішчы ранняга жалезнага веку можна пабываць, пахадзіўшы па былым школьным агародзе ў в. Радуцічы. Нават свая Лысая гара ёсць – на левым беразе ракі Пціч, паміж Радуцічамі і Слопішчамі. Таксама ёсць ўзгорак з вельмі рэдкай назвай для Беларусі – Пярунова гара, які размяшчаецца каля в. Каўгары. Некалькі археалагічных знаходак з навакольных мясцін знаходзіцца ў музеі.

    Адно з апошніх паступленняў ў экспазіцыю – невялікая шліфаваная каменная сякера бронзавага веку. Знайшоў гэту сякеру жыхар вёскі Радуцічы Аўдзейчык Анатоль Сяргеевіч на сваім падворку ў пачатку ліпеня 2014 г.  
    Сведчанні сівой даўніны захаваліся цудоўным чынам, бо прайшоўшыя стагоддзі не маглі не змяніць наваколле: зараслі лесам курганы, пад напластаваннем зямлі знаходзяцца стаянкі бронзавага веку. Больш багатая спадчына эпохі мезаліта і неаліта не захавалася ў сувязі з аб’ектыўнымі прыроднымі прычынамі, у многім незалежачымі ад дзейнасці людзей. Але ёсць у наваколлі Дараганава гістарычныя помнікі, якія былі разбураны, дакладней, спалены ўжо ў XX-ым стагоддзі. І спалены не захопнікамі, а карэннымі жыхарамі нашай мясцовасці.

    Размова ідзе пра панскую сядзібу ў маёнтку «Крынкі», царкву Архангела Міхаіла, якая размяшчалася непадалёк ад сядзібы памешчыка Восіпа Дарагана ў Крынках, летнюю дачу Лізаветы Дараган непасрэдна ў Дараганаве. Цяпер там курганы, паросшыя лесам, і пусткі, на якіх вецер калыша сівец. А магло ж так стацца, што мы і цяпер захапляліся б прыгажосцю памесця, раскошай экзатычнага парка, хрысцілі дзяцей ды вянчаліся ў сваёй царкве!. Але, на вялікі жаль, усё адбылося інакш. На змену росквіту і бляску маёнтка прыйшлі трагедыя і заняпад. Радуе толькі адно, што нашы думкі і помыслы накіраваны ў пачатку XXI стагоддзя на аднаўленне гістарычнай справядлівасці, на ўшанаванне памяці продкаў, што зацікаўленасць сваёй гісторыяй не ўяўная, а сапраўдная.

    Фотаздымак сям’і Восіпа Дарагана.

    Маёнтак Восіпа Дарагана ў Крынках. Перадваеннае фота.

    Так выглядит маёнтак Дараганов в 2016 году (фото автора).
    ­
    ­

    А зараз пройдзем сцежкамі па нашай Дараганаўскай зямлі.


    Дараганава – не ад «дарогі»,
    Дараганава – ад «дарагі».
    Калі сэрца ўзрываюць трывогі –
    На свае вяртайся кругі.
    Кругам Пціч падыходзіць няспешна,
    Кругам лес абдымае цябе,
    Кругам танчыць у поле сцежка,
    Травы шэпчуць у варажбе.
    Толькі добрага нам жадае
    Векавечны асілак-дуб.
    Кругам бусел над ім лятае.
    Ветрык песню зрывае з губ.
    І нясе яе ў бездарожжа...
    Каб са шляху радзімы не збіцца,
    Дараганава дапаможа
    Чыстым спевам гаючай крыніцы.

    Гэтыя вершаваныя радкі напісала член Саюза пісьменнікаў, журналістка Валянціна Вараб’ёва, якая нарадзілася ў Дараганаве. Яна па-свойму паэтычна абыграла назву – Дараганава. На самай справе слова «Дараганава» прыдумала Лізавета Фёдараўна Дараган, якая папрасіла станцыюРадуцічы (так наша станцыя называлася з 1896 г.) перайменаваць у Дараганава – у памяць аб трагічна загінуўшым восенню 1900 г. у Рызе яе мужы. Якраз Мацвей Якаўлевіч Дараган – муж Лізаветы Фёдараўны – стаў ініцыятарам і куплі зямлі ў Марыі Вітгенштэйн (па мужу – Гагенлое-Шылінгфюрст) і пабудовы чыгуначнай веткі ад Асіповіч да Старых Дарог. Там, дзе гэта чыгуначная ветка перасякала раку Пціч і грунтовую дарогу, і была пабудавана наша станцыя.

    Гэта ж толькі ўявіць сабе: за восем месяцаў 1896 г. было пабудавана 39 км. чыгункі ад Асіповіч да Старых Дарог, дзве мураваныя станцыі, два раз’езды, два масты праз рэкі, пад’язныя шляхі і інжынерныя збудаванні. Пабудаваны без бульдозераў, магутных БелАЗаў, а пры дапамозе конных падвод, кірак, тачак, лома і рыдлёўкі. Як жа ўмелі працаваць нашы дзяды і прадзеды! Чыгунка была прынята без адзінай зачэпкі і вопыт яе пабудовы быў выкарыстаны па ўсёй тэрыторыі вялікай Расійскай імперыі.
    ­Не так проста было атрымаць ліцэнзію на пабудову чыгункі. Прывяду прыклад са станцыяй Пухавічы. Ніхто не задумваўся аб тым: чаму мы прыязджаем у г. Мар’іну Горку, а напісана «Пухавічы»? Справа ў тым, што пры праекце Лібава-Роменскай чыгункі ваенныя тапографы па рэльефу мясцовасці выбралі накірунак, каб чыгунка прайшла праз невялікае мястэчка Пухавічы. Але тут у справу нечакана ўмяшаўся міністр унутраных спраў Расіі у адстаўцы Л.С. Макаў. Ён захацеў, каб лінія магістралі прайшла побач з яго памесцем Мар’іна Горка, якім ён быў надзелены за падаўленне паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. Толькі сувязямі і хабарам (взяткой) можна растлумачыць тое, што праекціроўшчыкі, заплюшчыўшы вочы на праект, праклалі чыгунку праз макаўскую Мар’іну Горку, пакінуўшы з носам не толькі лоўкіх ігуменскіх мяшчан, якія хацелі, каб чыгунка прайшла праз павятовы горад Ігумен, але і маючых законныя правы на яе па праекту пухавіцкіх местачкоўцаў.
    ­
    Яшчэ да рэвалюцыі 1917 года ва ўладальніцы маёнтка Дараганава Лізаветы Фёдараўны Дараган меўся надзвычай рэдкі экзэмпляр музычнага інструмента – скрыпка Страдывары. Сям’я Дараганаў карысталася гэтай скрыпкай надзвычай рэдка – толькі на сямейных канцэртах, калі прыязджалі важныя госці альбо адзначаліся нейкія святы.   Калі грала тая скрыпка, то яе незвычайна-чаруючы гук уражваў не толькі слухачоў, а і наогул жыхароў Дараганава, праходзячых паблізу панскага дома. Людзі спыняліся і слухалі музыку, пакуль гукі скрыпкі не заміралі. Знік гэты інструмент у перыяд рэвалюцыі, калі пачалася масавая экспрапрыяцыя панскай маёмасці.

    Прыгожы аповед і, як здаецца, малаверагодны для нашых «сціплых» мясцін. Але пацвярджэнне гэтага факту знаходзім ва ўспамінах Уладзіміра Яўменавіча Загароўскага, які доўгі час працаваў у НГЧ-5 г.Асіповічы печніком. Свае ўспаміны ён перадаў начальніку НГЧ-5 Маслоўскаму Міхаілу Леанідавічу. Аднойчы ў час абеду ён пачуў скрыпічны канцэрт па радыё і выказаўся так: «А, хіба гэта гук! Вось у мяне была скрыпка – усім скрыпкам скрыпка!». Потым усім прысутным Уладзімір Яўменавіч паведаміў такую гісторыю.

    Аднойчы яго бацька – Яўмен Лук’янавіч Загароўскі, які служыў упраўляючым у маентку Лізаветы Фёдараўны Дараган, калі адбылася рэвалюцыя 1917 года, – прыйшоў дадому з працы і з засмучэннем расказаў, што гаспадары  некуды зніклі, і цяпер усе, каму няма ляноты, «гуляюць» па памешчыцкім палацы і цягнуць да сябе ўсё, што толькі трапляецца пад руку: матрацы, шторы, люстэркі насценныя, шафы, ложкі, сталы, посуд, адзенне. Прыцёгся нават стары Корзун, аднак трохі спазніўся. Дык ён тады з сынамі выцягнуў піяніна і зацягнуў яго на падворак.


    Предметы мебели из поместья Л.Ф. Дараган, сделанные мастером Зомбером.

    Сумна распавядаўшы пра гэта, ён прысеў ля стала і паклаў на яго край нешта, загорнутае ў кавалак матэрыі. Маці пачала яго «выхоўваць»: маўляў, а ты куды глядзеў, няўжо за час работы на пана нічога не зарабіў, каб і сам што ўзяў. Бацька яшчэ раз сумна ўздыхнуў, а потым выказаўся, што нават казаць так сорамна, а не тое, што зрабіць.

    «Праўда, не анёл я і сам, – дадаў журботна, – вось узяў гэта, самае каштоўнае, што там было, пакуль гаспадары не вернуцца». І разгарнуў скрутак. Усе ўбачылі фігурную скрынку, у якой ляжала скрыпка.

    У Загароўскіх і дзед, і бацька, і браты Уладзіміра, і ён сам – усе ігралі на такім музычным інструменце. Свая скрыпка ужо даўно была ў хаце, і ні адна гулянка без яе не абыходзілася. «Няўжо гэта тая скрыпка, пра якую гаварыла ўсё Дараганава?»– запытала маці. Бацька пацвердзіў, узяў смычок у рукі – і жалобныя гукі паплылі па пакоі. Потым ён паклаў скрыпку ў футляр і, выбраўшы чамусьці сярод іншых сваіх сыноў Уладзіміра, сказаў:

    – Бяры, Валодзька, беражы яе, як зрэнку вока. Дакладна Яўменам Лук’янавічам было сказана: «Береги пуще глаза. Это самая ценная вещь в имении».

    Валодзя Загароўскі і сапраўды доўга хаваў у надзейным месцы скрыпку, бо рэч была вельмі каштоўная і рэдкая. У сярэдзіне скрыпкі дэка мела надпіс: «Антоніа Страдывары, 1723 г.».

    Недзе ў 30-х гадах ХХ ст. да яго прыехалі людзі на машыне з Бабруйска (што ў той час было надта вялікай рэдкасцю) і папрасілі паказаць скрыпку Страдывары. І як толькі скрыпка трапіла ім у рукі, то нават сэрца здрыганулася ў Уладзіміра ад прадчування нядобрага. Але было ўжо позна. Госці ўважліва ўсё абмацаўшы, нават вачам сваім не паверылі: няўжо і праўда скрыпка Страдывары?! Паспрабаваў Загароўскі забраць яе назад, але тыя ні ў якую: маўляў, пакажам яе ў Бабруйску знаўцам – хай высветляць, хто яе вырабіў. Карацей, паклалі яе зноў у футарал і, паабяцаўшы праз дзень-два вярнуць рэч, з’ехалі. Праз некаторы час тыя ж прыезджыя прыехалі і прывезлі інструмент. Агледзеў Уладзімір скрыпку – быццам тая самая, паспрабаваў іграць, а гук зусім не той – іншы гук.  Кінуўся У.Загароўскі да брата – той у Дараганаўскім сельсавеце працаваў – расказаў яму ўсё. Брат на каня – і ў Бабруйск. Знайшоў тых самых людзей – «наган» дапамог – вярнулі сапраўдную «Страдывары».

    На жаль, у першы пасляваенны год скрыпка выпадкова была разбіта. І, склееная, яна ўжо больш так не іграла. Недзе ў 50-х гадах ХХ ст. у Асіповічах нехта з настаўнікаў ці адміністрацыі 1-й школы папрасіў яе ў якасці экспаната для школьнага музея, а ў замену У.Я. Загароўскаму далі звычайную фабрычную скрыпку. Пасля гэтага след скрыпкі Страдывары з Дараганава згубіўся.


    Не толькі скрыпка Страдывары была ў сям’і Дараганаў. Яшчэ хацелася б спыніцца на адным цікавым і неразгаданым моманце, звязаным з маёнткам.

    Прыкладна ў канцы 60-х гадоў, як успамінае брыгадзір з в. Камарына М.М. Раманенкаў, на супрацьлеглым ад маёнтка беразе Пцічы ён убачыў палатку, звычайную, савецкую – колеру хакі. Некалькі дзён стаяла тая палатка, і хадзілі каля яе нейкія жанчына і мужчына, а потым зніклі. Толькі ў беразе Пцічы, усяго за паўтара метра ад бетоннай апоры гідралагічнага паста – ва ўзвядзенні якога Міхаіл Маркелавіч прымаў удзел, бо на гэтым пасце назіральніцай працавала яго жонка – ён убачыў адкапаную бочку: сухую і бліскучую знутры. Дубовая бочка заставалася ў зямлі, толькі двайное вечка было адкінута ўбок. Памерам яна была, як бочкі з-пад салёных селядцоў. Кім яна была закапана, хто яе адкапаў? Відаць, той, хто ведаў – што шукаць і дзе шукаць. Ну і чым гэта не сюжэт для дараганаўскай «Бронзовой птицы»?


    Противоположный от поместья И.Ф. Дарагана берег Птичи

    М.М. Раманенкаў яшчэ расказаў мне пра дзве бочкі з золатам, якое ў часы грамадзянскай вайны партызаны адбілі ў адступаючых белапалякаў і закапалі ў адным месцы, якое называлася «Папова». Недалёка там было невялікае возера. Але возера знікла – і месца са скарбам не знайшлі. Калі ж у канцы 60-х – у пачатку 70-х гадоў ХХ ст. насыпалі дарогу на Крынку, то раптоўна людзі, якія там працавалі, пакідалі тэхніку і зніклі: пасля гаварылі, што нібыта разам з пяском і камянямі з магіл святароў – і пясок, і камяні пайшлі на палатно дарогі Дараганава-Крынка – бульдозер вырыў тыя каштоўнасці.

    Трагічны лёс напаткаў родавыя пахаванні Мацвея Якаўлевіча Дарагана і штабс-капітана Грыгорыя Уладзіміравіча Калагрывага.

    Ва ўспамінах М.В. Вайцэховіча, жыхара в. Камарына, бацькі якога некалі працавалі ў маёнтку Восіпа Дарагана ў Крынках мы знайшлі апісанне месца пахавання: «З паўночнага боку ад царквы Міхаіла Архістратэга знаходзіўся цагляны склеп – там быў пахаваны Мацвей Якаўлевіч Дараган. Штабс-капітан Г.У. Калагрывы, пляменнік Лізаветы Дараган, быў пахаваны побач са склепам. Склеп быў ўскрыты, там знаходзілася запаяная цынкавая труна. Пасля рэвалюцыі склеп двойчы ўскрываўся: спачатку каланістамі, а потым камсамольцамі. Пасля вайны знеслі і труну, зруйнавалі і помнікі, разабралі і цэглу са сцен склепа. Шукалі золата».

    Справа ў тым, што з расказаў Л.С. Стоцкай і іншых жыхароў Дараганава, якім расказвалі іх бацькі і бабулі, вядома: калі Л.Ф. Дараган хавала мужа ў 1900 г., то наладзіла вельмі пышнае і багатае пахаванне. Тройка вараных коней везла труну на санях-розвальнях, засланых чорным дываном. Паперадзе ішлі два чалавекі і падсыпалі соль пад палазы, бо снегу было мала – быў лістапад месяц. Дарога да царквы ад Дараганава была абсаджана толькі белымі бярозамі: усе другія дрэвы высякаліся. Уся дарога ад Дараганава да Крынак была выслана яловымі лапкамі. Пачатак пахавальнай працэсіі ўваходзіў у Крынкі, а «хвост» людской калоны быў яшчэ ў Дараганаве.


    Усім, хто быў на могілках, па ўказанні ЛізаветыФёдараўны былі паднесены чарка гарэлкі і прасвірка. У труну Лізавета Дараган паклала дарагую шаблю, падараваную самім царом, з эфесам, упрыгожаным каштоўнымі камянямі. Калі прыйшлі да склепа на наступны дзень, то ўбачылі, што склеп ўскрыты. Зладзеі шукалі шаблю, але не знайшлі, бо Л.Ф. Дараган забрала шаблю з сабой, ведаючы, што яе могуць украсці. У дадзены момант шабля знаходзіцца ў музеі Ваенна-марскога флоту ў Пецярбургу.

    Пасля смерці мужа Лізавета Фёдараўна так і не зняла чорнай сукенкі. Яна насіла адзенне   толькі чорнага траурнага колеру да канца свайго жыцця – яшчэ 30 гадоў.

    Пасля Вялікай Айчыннай вайны труна яшчэ была. Ёсць сведкі, якія памятаюць, як чалавек з в. Птушычы па прозвішчы Л-ік хацеў здаць цынкавую труну на метал рызману – каравачніку – чалавеку, які нарыхтоўваў другасную сыравіну, Смірнову, але той адказаў: «Скардзіся на мяне куды хочаш, але гэты метал я прымаць не буду, бо я ведаю, адкуль ён». Труна, па ўспамінах выпускнікоў Дараганаўскага дзіцячага дома, некаторы час ляжала ў канцы ўчастка Л-іка. Дзетдомаўцы неяк адразалі з яе кавалачкі металу   і рабілі сабе ножыкі «з панскага гроба». Потым труну ўсё ж такі прыняў другі нарыхтоўшчык. Па ўспамінах яго сына – Аляксандра Сцяпанава – ён бачыў цынкавую труну з ручкамі па баках – пана Дарагана (як казаў бацька) – на вялізных вышках-паліцах у нарыхтоўчым пункце свайго бацькі. Гэты прыёмны пункт размяшчаўся ў тарцы старога Дараганаўскага клуба, які стаяў ўглыб Дараганаўскага сучаснага сквера ў цэнтры вёскі. Л-к не адзін выцягваў труну з целам М.Я. Дарагана з пахавальнага склепа. Яму дапамагалі некалькі чалавек. Завадатар гэтай суполкі хадзіў потым паўгода лячыць у амбулаторыю распухлую руку: пашкодзіў металам, калі ўзрываў металічнае вечка, і, як гаварылі, занёс трупны яд. Адбылася гэта дзея ў пачатку 50-х гадоў ХХ ст., адразу пасля таго, як адтуль знялася воінская часць.

    Як расказала мне Н.М. Пухоўская, жыхарка в. Краі, у той дзень, калі цынкавую труну пана Дарагана выцяглі са склепа, яны, маладыя, пабеглі праз стары мост (якога зараз няма) з Краёў на санаторый – так называецца зараз месца, дзе размяшчаўся панскі маёнтак, – каб паглядзець. Калі ломам сарвалі вечка з труны, то цела пана Дарагана, на якім было апранута адзенне чорнага колеру і белая кашуля, пачало ўспухаць, нібы надувацца, атрымаўшы доступ кіслароду. На наша пытанне: што зрабілі з целам, жанчына  адказала, што недзе недалёка ад склепа закапалі, а цяпер там   вялікі лес вырас.

    Пасля вайны яшчэ некаторычас стаялі два помнікі на месцы пахавання: чырвонага і чорнага граніту. Збіралася праязджаць той дарогай нейкае вялікае начальства на семінар. Як жа пакінуць панскія помнікі – яшчэ трапяць на вочы! Ноччу па загаду старшыні калгаса трактарысты з калгаса «Каўгарскі» начале з парторгам (прозвішчы ўсе вядомыя) бульдозерам паскідалі помнікі ў вырытую побач яму.

    Калі ж у гады перабудовы невядома хто і невядома калі аднавіў помнікі, то аказалася, што застаўся толькі адзін – штабс-капітану Р.У. Калагрываму – пляменнік Л.Ф. Дараган. Помнік яму быў з чырвонага граніту з выбітымі на і літарамі. А помнік з чорнага граніту М.Я. Дарагану знік. Начальнік, у чыёй уладзе была тэхніка, якая працавала пры насыпцы гравійнай дарогі на Крынку, пагрузіў гранітны манумент і завёз на магілу свайму бацьку. Людзі пачалі яго сарамаціць, маўляў, што ты робіш! Тады ён прывёз манумент і скінуў з самазвала каля дарогі, а не на то месца, адкуль браў. Помнік так ляжаў недзе з год, а потым той самы чалавек зноў аўтакранам пагрузіў яго на машыну і завёз на магілу свайго бацькі Дзякуючы пошукавай рабоце мне ўдалося дакладна ўстанавіць месцазнаходжанне помніка М.Я. Дарагану.



    У нейкай ступені гэты чалавек захаваў помнік для патомкаў. Невядома, што магло з ім адбыцца: мог таксама пайсці на пабудову дарогі, як і камяні з магіл святароў. А мог і так бясследна знікнуць, як знікла скульптурная фігура з развіваючыміся на галаве валасамі, якую невядома хто паставіў на месцы пахавання М.Я. Дарагана ў гады перабудовы. Прастаяла скульптура зусім мала, але мне давялося размаўляць з людзьмі, якія паспелі яе ўбачыць. Толькі ці была яна бронзавая, ці проста пакрыта залацістай фарбай — высветліць не ўдалося.

    У нашым раёне прадстаўнікі ўлады заўсёды з вялікай увагай адносяцца да праблем жыхароў. Заўсёды своечасова і змястоўна адказваюць на пытанні, якія паступаюць на днях інфармавання і стараюцца дапамагчы ў вырашэнні спрэчных момантаў. Думаю, калі будуцье ініцыятыва і зацікаўленасць цяперашніх патомкаў Дараганаў, то грамадзяне, на магіле сваяка якіх цяпер стаіць помнік Мацвея Дарагана, будуць толькі вітаць вяртанне яго на гістарычнае месца. І мы ўсе ім падзякуем за захаваную гісторыю.

    Спакою гэтым пахаванням не было і ў наш час. Зімою 2006 г. людзі з в. Крынка бачылі маладых хлопцаў у джынсах на машыне «Жыгулі» барвовага колеру, якія нечага тапталіся па лесе непадалёк ад былога маёнтка. Назаўтра надмагілле Р.У. Калагрывага ізноў было скінута і яма, дзе некалі быў магільны склеп, разрыта.

    Восенню 2007 г. мы разам з рабочымі школы Боханам А., Бараном М. і шафёрам Міхадзюком В. аднавілі помнік Р.У. Калагрываму. Спатрэбіліся два трактары «Беларус», каб справіцца з гэтай работай.



    Разрытае месца пахавання М.Я. Дарагана, Р.У. Калагрывага

    Адноўлены помнiк Р.У. Калагрываму

    Хачу расказаць вам таксама і пра адну з самых значных пошукавых экспедыцый. У папулярных цяпер сацыяльных сетках знайшла мяне на «Одноклассниках» школьная сяброўка Л.Сівакова і напісала: «Мы думалі, што ты са сваім чырвоным дыпломам БДУ недзе ўжо прафесар, доктар навук, а ты ў Дараганаве карову доіш?!». Я ёй адказала:

    «Відаць, тыя 12 чырвонаармейцаў і партызан, якія ляжалі з часоў вайны пад лаўжамі з буралому ў лесе, чакалі і звалі менавіта мяне, каб я іх са сваімі дзецьмі з пошукавага атрада «Узлёт» знайшла і перазахавала так, як яны гэтага заслужылі, бо за 70 гадоў, прайшоўшых пасля вайны, яны чамусьці ні да каго іншага не дакрычаліся».

    Калі прыехаў на раскоп узвод з 52 асобнага батальёна, мы доўга не маглі знайсці, стаміўшыся, я сядзела на паваленай сасне і сказала капітану Дашкевічу: «Капайце тут, дзе мы сядзім на паваленых дрэвах, а прапаршчык, які шукаў металічным штыром, адказаў, з сілай ледзь заганяючы на невялікую глыбіню гэты штыр: «Тут не капана, тут не будуць пахаваны, бо зямля, як скала, цвёрдая». 


    Але ў наступную ноч мне прысніўся абраз Езус Збаўца, які мне ўсміхаўся. Назаўтра я ўжо больш настойліва прасіла раскапаць пад лаўжом з паваленых дрэў. Разрэзалі і адкацілі бярвенне, і рэшткі 11-ці чырвонармейцаў і партызан былі знойдзены якраз там.

    12-м стаў Кулiк. Пра няўлічанае пахаванне чырвонаармейца, якое знаходзілася ў занядбаным стане, мне расказала адна з апошніх жыхарак в. Востраў – Міхадзюк В.А. Яна пачула, чым мы са сваімі пошукаўцамі займаемся, перадала праз людзей, каб я прыйшла да яе. «Нельга, каб магілы невядомых салдацікаў былі абясчэшчаныя», – сказала Міхадзюк Валянціна Аляксандраўна і пачала свой страшны расказ.

    Увесь пасляваенны час людзі хадзілі ў ягады пад магілу Куліка. Так на свята Пакровы ў 1941 г. прадставіўся чырвонаармеец з чырвонай лентай на кубанцы, якога ў той жа дзень забілі паліцаі.

    Спачатку на аўтобусе, потым шмат кіламетраў пяшком па лясных дарогах, старых грэблях. Нават наш праваднік ва ўрочышча Шпакава М. Баран разгубіўся. Але так было, відаць, вырашана на нябёсах, каб мы адшукалі і гэтага салдата. Пасля шматгадзіннай безвыніковай хадзьбы па лясных зарасніках я стала на калені. Не памятаю, якімі словамі я прасіла Бога, каб мы знайшлі тое месца, але, калі я пачала, укленчыўшы, глядзець па баках, то ўдалечы між дрэў разгледзела рэшткі збуцвелай драўлянай агароджы.

    Рэшткі чырвонаармейца Куліка размяшчаліся на глыбіні 30-40 см. Пахаваны без труны, без верхняга адзення, без ботаў. Не было нават чэрапа – на пакровы 1941 г. чырвонаармейцу ў кубанцы з чырвонай лентай наўскасяк, які назваўся Куліком, і гаварыў, што Чырвоная Армія абавязкова хутка вернецца, верце ў перамогу – кулакі з в. Востраў, якія пайшлі ў паліцыю, адбілі каламі галаву. Побач з ім ляжала бутэлечка з вадкасцю для апрацоўкі ран. Потым тыя нелюдзі жылі. Іх прозвішчы вядомы. Відаць, гэтым можна растлумачыць доўгае пасляваеннае маўчанне пра магілу – людзі баяліся звязвацца з такімі, пакуль паліцаі былі жывыя.

    Хаця і прайшло столькі гадоў пасля вайны, але мы змаглі адшукаць сведчанні той далёкай трагедыі. Адшукаць для таго, каб ніколі больш не забыць і ўшанаваць памяць смелых, адважных кавалерыстаў, казакоў з Крыма, Кубані, партызан. На адкрыццё помніка і перазахаванне былі запрошаны прадстаўнікі казацтва і святар з Асіповіч благачынны айцец Васілій.


    На працягу  руху пахароннай  працэсіі стаялі жывым  калідорам дзеці з летніка «Пціч»  з палявымі кветкамі ў руках.  Такога мітынга-рэквіема, які быў праведзены  ў выніку пошукавай работы нашага музейнага атрада «Узлёт» і па нашым сцэнарыі, не памятаюць жыхары навакольных вёсак. Гэтыя невядомыя 12 загінуўшых воінаў і партызан заслужылі таго, каб быць пахаванымі з воінскімі почасцямі і салютам. Не лясныя зараснікі і звяры цяпер над імі, а прыгожыя кветкі, цукеркі, дзіцячай рукой пакладзеныя яблыкі.




    Я заўседы стараюся давесці даследванне да канца, але аднойчы спынілася. На раённым узроўні «зарэзалі» маю адну з самых любімых даследчых работ «Гісторыя аднаго фотаздымка» – як быццам з-за ўстарэла-няправільнага афармлення зносак.


    Тады мне прысніўся легендарны партызанскі камандзір – герой зямлі Асіповіцкай – С.С. Сумчанка і сказаў: «Не поднимай шума. Ещё не время». Я не стала ні з кім раённага журы сварыцца. Прайшоў нейкі час, знайшліся яшчэ новыя сведчанні, і работа, удасканаленая, пашыраная даследваннем, дзякуючы кіраўніку Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «ВІККРУ» М.С.Барысенкі, была надрукавана ў «Пошукавым весніку» ў Магілёве, хоць і ў надта скарочаным варыянце. Але, калі іншым аўтарам давалася па 10 старонак, то на гэтае даследванне было выдзелена 20. Я спынілася за крок да таго факта: хто ж выдаў любімага партызанамі камандзіра. Спынілася, бо ёсць нейкія межы ў даследваннях былых трагедый, якія лепш не пераступаць, нават калі вельмі хочацца. Цёмная сіла зайздрасці жыве вечна, і ўжо неіснуючыя на гэтым свеце яе прадстаўнікі перадаюць свой зарад подласці ў цяперашні час тым асобам, якія не могуць мірыцца, калі ў кагосьці нешта атрымліваецца значна лепш. І яны пачынаюць «страляць на паражэнне».

    Ну, паважаныя інтэрнэт-наведвальнікі нашага музея, ці цікава вам гэта чытаць? А вось некаторыя раздзелы сваёй экскурсіі я абазначу толькі схематычна: захочаце даведацца больш падрабязна – прыязджайце.

    *Дараганаўская трагедыя – настаўнік-франтавік застрэліў свайго сябра настаўніка, члена Саюза пісьменнікаў, а потым застрэліўся сам.

    *У Дараганаве жыў пасля вайны паліцай, які 20 студзеня 1943 г. у в. Мяжное Дараганаўскага с/савета ўкінуў на вачах у маці пяцярых яе дзяцей у агонь. Маці пакідалі жывой, каб гнаць нарабаваных кароў у Асіповічы. Яе трымалі, а яна павыдзірала на сабе ўсе валасы. З акрываўленай галавой яе пусцілі: думалі – звар’яцее ці замерзне ў лесе. Яна выжыла і пасля вайны нарадзіла яшчэ адно дзіцятка і жыла ў в. Радуцічы, а гэты паліцай вярнуўся праз 10 гадоў і сказаў: «Я за сваё адседзеў». Ён купіў хату ў Дараганаве і жыў да самай смерці. Чаму яна не змагла даказаць яго віну – невядома.

    *У в. Крынка абразом, аплаўленым у воску, шукалі маладога даяра, які ішоў зімою рана на ферму праз стары мост, паслізнуўся і ўтапіўся.


    Опоры старого моста слева на фото
    Сышоў лёд, а вадалазы цела хлопца знайсці не маглі. Тады пусцілі абраз на ваду, дзе той спыніўся – там нырнулі і знайшлі: куртка зашпіленая зачапілася за корч на дне ракі Пціч.
    .
    *Трагедыю дзяцей з дзіцячага санаторыя «Крынкі» нельга абазначыць схематычна. Гэтую крывавую старонку ваеннага часу на экскурсіі я расказваю са слоў Уладзіміра Сямёнавіча Свярдлова, які ўцёк ад расстрэлу, калі вялі яўрэйскіх дзяцей у «лепшы, цёплы і сытны санаторый». У.С. Свярдлоў жыве ў Мінску, хварэе, а нейкі малады ўчастковы доктар – уцякач з Данбаса – больш, чым на некалькі хвілін у яго па выкліку не затрымліваецца. Як кажа Уладзімір Сямёнавіч: не распранецца нават і рук не памые перад тым, як слухаць.

    Магіла яўрэйскіх дзяцей з санаторыя «Крынкі», расстраляных 2 красавіка 1942 года. Ініцыіраваў замену старога помніка і даў вялікую суму грошай У.С.Свярдлоў у 2006 г.

    Ён жа і адкрывае помнік. «Гэта павінна была быць і мая магіла,– гаворыць Уладзімір Сямёнавіч. – Я прыйду на той свет, а яны мяне спытаюць: што ты для нас зрабіў?».


    На мітынгу-рэквіеме праз 70 гадоў пасля расстрэлу дзяцей. У.С. Свярдлоў з жонкай Марыяй Фамінічнай (у ружовым паліто) у цэнтры.

    Хочацца завяршыць свой аповед словамі Мікалая Сцяпанавіча Жыльцова, карэннага русака, франтавіка, прайшоўшага ў пяхоце ўсю вайну з 1941 па 1945 г., які застаўся жыць у Беларусі ў Дараганаве, дзе служыў пасля вайны: «Я б, быўшы прэзідэнтам краіны, бясплатна карміў тых людзей, якія выжылі ў акупацыі. Нідзе так нас не сустракалі, як у Беларусі. Хто шчаўя вынесе, хто бярозавіку, хто зялёнай цыбулі, хто проста чыстай вады. Стаяць каля сваіх зямлянак у спаленых вёсках, трацяць прытомнасць ад паху нашай салдацкай кашы з палявой кухні…» Баі за Ржэў, Магілёў, Мінск, Кёнігзберг. І сустрэча на Эльбе з амерыканцамі ў Мікалая Жыльцова была, але інакшая ад той, якую потым апісалі ў падручніках.


     М.С.Жыльцоў. 1945 г.

    Пра ўсё гэта, а таксама пра трагічныя баі казакоў з І-га коннага рэйду пад камандаваннем А.І. Бацкалевіча ў канцы ліпеня-пачатку жніўня 1941 г., і чаму адна з галоўных вуліц Дараганава носіць прозвішча казака Чапурнога, і шмат пра што яшчэ больш падрабязна можна даведацца ў нашым Дараганаўскім музеі. Запрашаю на экскурсію.

    Экспонаты из музея.



    Калыскі.



    Кроксы наших прадедов.


    Люстра и другие бытовые девайсы белорусов не из 21-го века.




    Расческа размера XXXL.


    ­Традиции национального самогоноварения.


    Бюст Иосифа Дарагана. Автор – кандидат географических наук Данила Творонович-Севрук. 


    Перстень, найденный в д. Крынке, где было поместье.


    Медаль за участие в Русско-японской войне 1904-1905 гг., найденная в д.Ковгары.



    Решите задачу №1028


    Артефакты Великой Отечественной войны.



    Рама от кабины немецкого самолёта, сбитого на территории Дарагановского сельсовета.




    «Летний театр». Репродукции картины из серии «Лічбы на сэрцы» народного художника СССР М. Савицкого. Так на языке эсесовцев назывались ямы для сжигания людей (печи крематориев не справлялись с этой задачей), куда тела сбрасывались бульдозером.


    *Песенник времени Великой Отечественной войны с очень интересным содержанием. Всего больше 400 страниц. Есть, например, вот такой текст песни (кстати, на странице лежит цветок мяты, засушенный в 1943 г.):


    ­

    И кто его знает. №2.(Ёсць варыянт №1 пра доктара Гебельса)

    На закате ходит парень
    И туда-сюда глядит.
    Я спросила: “Ты откуда?”
    “Заблудился,”–говорит.
    И кто его знает,
    Чего он блуждает?
    Чего он блуждает?
    Чего он блуждает?
    Я окошечко закрыла
    И накинула платок.
    Он – на почту, я – на почту,
    Он в лесок, и я в лесок.
    И кто его знает,
    Чего он гуляет?
    Чего он гуляет?
    Чего он гуляет?
    Сел под ёлочку густую,
    Притворился, что устал.
    Вынул книжку записную
    И чего-то записал.
    И кто его знает, чего он чиркает?
    Чего он чиркает?
    Чего он чиркает?
    Я разгадывать не стала
    И быстрей в НКВД:
    Рассказала, что видала
    И показывала где.
    А он и не знает,
    И не замечает,
    Что наша деревня
    За ним наблюдает.

    Ёсць таксама іншы варыянт усім вядомай “Кацюшы» і, вядома, песні пра Сталіна.

    ­

    ­Катюша
    Снег засыпал яблони и груши,
    Зашумела деревня за рекой.
    Снова вышла на берег Катюша,
    На высокий берег, на крутой.
    Вышла Катя, как и раньше было.
    Заводила песню, как могла.
    Про того, которого любила,
    Про того, чьи письма сберегла.
    Про того, кого она невольно
    Полюбила, точно жизнь свою.
    Про того, кто нынче под Кексгольмом
    Защищает родину свою.
    Финских елей снежные вершины,
    Дым опять и орудийный гром.
    Он – водитель боевой машины
    Сквозь леса несётся напролёт.
    Не страшны ему врагов снаряды,
    Не пугают снайперы его:
    Он в рядах своей родной бригады
    Не боится в мире никого.
    Через всю Финляндию он новой
    Пролетит дорогой огневой.
    Принесёт стране родной он славу
    На своей машине боевой.
    Алый флаг над Выборгом взовьётся.
    Их лесов Финляндии домой
    Скоро он с победою вернётся
    Славной Красной Армии герой.
    Расцветут все яблони и груши,
    Проплывут туманы над рекой.
    Выйдет встретить милая Катюша
    На высокий на берег крутой.

     

    Атрибуты советского периода.

    Скульптурные работы известного народного мастера, резчика по дереву Лизуры Игоря Ивановича. 


     
    Ваза из кедра «Беловежская Пуща». 

    Змей Горыныч из капы.


    ­Валюта начала 20 и 21 века.­




    Автор: Александр Лебедев

    Пожалуйста, соблюдайте правила комментирования на портале BOBR.by
    comments powered by Disqus

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Хостинг в Беларуси - Active TechnologiesХостинг в Беларуси
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    215 173 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за октябрь 2017 года.
    На основе Google Analytics*