Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта


    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­

    19 августа 2017
    Разыгрываются билеты в ЦИРК Дзiва! Просмотров: 6364

    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции

     
     

    14 мая 2014   Просмотров: 1313

    Трэба так! Новыя конкурсы і намінацыі Пятага фестывалю AD.NAK!

    Трэба так! Новыя конкурсы і намінацыі Пятага фестывалю AD.NAK!
    ­

    Стартаваў Пяты, юбілейны, фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, які штогод звяртае ўвагу прафесійных рэкламшчыкаў і грамадства Беларусі да рэкламы і іншых сродкаў маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове.

    У гэтым годзе Фестываль узмацняе выснову: калі ты хочаш быць заўважным, заўважаным і паважаным, трэба дбаць пра свае – беларускія – інтарэсы (асабістыя і/ці карпаратыўныя), абапіраючыся на нацыянальнае, ментальнае. Тады ты паспяховы, тады ты ў трэндзе, ты – адметны! Асноўная думка, якую нясе Фестываль сёлета, –“Думай глабальна – дзейнічай лакальна!”. Карыстаючыся гэтым лозунгам, Фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае:"Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!"

    У праграме Фестывалю ў гэтым годзе адбыліся значныя змены – пашырылася колькасць намінацый, абноўленая і конкурсная праграма.

    Чым адрозніваюцца НАМІНАЦЫІ ад КОНКУРСАЎ? Галоўнае адрозненне ў тым, што ў НАМІНАЦЫЯХ могуць удзельнічаць толькі рэальныя, зацверджаныя замоўцамі і рэалізаваныя праекты.

    У межах КОНКУРСАЎ жа ўдзельнікам прапануецца праявіць свой крэатыў, стварыць работу па зададзенай тэме і такім чынам удзельнічаць у праграме Фестывалю. Конкурсы ладзяцца найперш для таго, каб прыцягнуць маладыя таленты, для якіх у пачатку прафесійнага шляху вельмі важная практычная рэалізаванасць сваіх працаў.

    Шмат якія намінацыі ўжо знаёмыя ўдзельнікам Фестывалю з мінулых гадоў. Сярод новых намінацый варта адзначыць МАРКЕТЫНГАВУЮ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ і ІНАВАЦЫІ. Нагадваем, што да ўдзелу ў намінацыях запрашаюцца аўтары рэалізаваных беларускамоўных рэкламных і маркетынгавых праектаў, якія не ўдзельнічалі ў фестывалях мінулых гадоў. Аднак прадугледжаная намінацыя, у якой можа паўдзельнічаць любы чалавек, неабавязкова рэкламіст. У намінацыю “Каша сувораўская” можа трапіць любы здымак факту (надпіс, выява, шыльда), штопаказвае ці ўжывае памылковыя гістарычныя і культурніцкія стэрэатыпы ці зроблены супраць усіх канонаў рэкламнай логікі.

    Частка конкурсаў набудзе новы фармат воркшопаў. У гэтым фармаце пад кіраўніцтвам прафесійных куратараў удзельнікам прапануецца стварыць вонкавую і друкаваную рэкламы на злабадзённыя тэмы – супраць распаўсюду і ўжывання моладдзю сінтэтычных наркотыкаў (AD.NAK! СУПРАЦЬ DRUGS) і папулярызацыя безнаяўных разлікаў у краіне (ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА). Партнёрам конкурсу “Плацім безнаяўна” выступіла плацёжная сістэма Рэспублікі Беларусь “Белкарт”.

    У гэтым жа фармаце пройдзе конкурс ІНФАГРАФУЙ ГІСТОРЫЮ AD.NAK!, у межах якога канкурсанты зробяць сучасную інфаграфіку, прысвечаную гісторыі Фестывалю.

    Арганізатары ўпэўненыя, што фармат воркшопа дапаможа атрымаць у выніку праекты пэўнага ўзроўню, якія змогуць стаць асновай для стварэння і рэальнага распаўсюджвання ідэі ў розных фарматах – на білбордах, постарах, у друкаваных СМІ і інш.

    Конкурс БРЭНД-ПЕРАЗАГРУЗКА развяжа рукі рэкламшчыкам і прапануе ўдзельнікам ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія. Згоду здацца на літасць дызайнерам далі “Онега”,AIST, “Сочный”іM1NSK.

    Яшчэ адзін сёлетніконкурс –ЗДЗІВІ ІНТУРЫСТА! У яго межах удзельнікам прапануецца стварыць дызайн-канцэпт беларускіх сувеніраў, што будуць вырабляцца ў прамысловых маштабах: ільняная торба, майка, кубак і нататнік.

    Пераможцаў намінацый і конкурсаў чакаюць павага, прызнанне і каштоўныя прызы ад партнёраў Фестывалю. Генеральны партнёраAD.NAK! у гэтым годзе –кампаніяvelcom.

    Як заўсёды, удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ!

    Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня. Фінальная частка Пятагафестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!– урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеняў Мінску.

    Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелуў воркшопахшукайцеў адпаведных раздзелах сайта ФестывалюAdnak.by.Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434. E-mail:adnak@budzma.org.

    ­Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!

    All_Partners_logo2

     


    Пожалуйста, соблюдайте правила комментирования на портале BOBR.by
    comments powered by Disqus

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Хостинг в Беларуси - Active TechnologiesХостинг в Беларуси
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    218 695 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за июль 2017 года.
    На основе Google Analytics*