У пятніцу і на выхадныя - да 20 градусаў марозу
20 февраля 2009
У ноч на пятніцу, а таксама па начах у выхадныя месцамі ў
Беларусі чакаецца да 15-20 градусаў марозу. Пры гэтым снегапады пачнуць
сціхаць.
Па словах галоўнага сіноптыка Гідраметэацэнтра
Вольгі Фядотавай, у пятніцу на большай частцы краіны яшчэ пройдзе снег,
месцамі будуць туманы ды імжа.
Тэмпература будзе даволі нізкай
— уначы 6…12 марозу, пры праясненнях — да - 15…-20. А ўдзень 20-га
лютага 5…8 ніжэй за 0, на паўднёвым усходзе 0…-1.
Вольга
Фядотава: “У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску верагоднасць
ападкаў зменшыцца. Часцей будзе праглядаць сонца. Аднак у шэрагу раёнаў
(у тым ліку і ў Мінску) пройдзе невялікі снег. Тэмпература паветра
захаваецца. У начны час марозна — ад 6 да 13 градусаў марозу, месцамі
да 15…20. Удзень тэмпературны фон істотна не зменіцца — - 1…-8”.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сцюдзёнае надвор'е без істотных ападкаў захаваецца прыблізна да сярэдзіны наступнага тыдня.
Всего комментариев 0
Поделиться: