У сувязi з рэзкiм пахаладаннем i перападамi атмасферанага цiску Дзяржаўтаiнспекцыя Беларусi рэкамендуе вадзiцелям праявiць пiльнасць на дарогах.
Ва ўпраўленнi ДАI МУС краiны адзначылi, што змены надвор’я могуць аказаць негатыўны ўплыў на кiроўцаў, якiя схiльныя да дэпрэсiй i пакутуюць ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў. У такiх асобаў узнiкае млявасць, прытупляецца ўвага, замаруджваецца рэакцыя. Да таго ж на дарожным пакрыццi месцамi можа ўтварыцца галалёд, паколькi чакаецца мокры снег i дождж, а тэмпература ноччу панiзiцца да мiнус трох i нават да мiнус васьмi градусаў.
Звязда
Всего комментариев 0
Поделиться:
ОБСУЖДЕНИЕ
Всего комментариев: 0
Комментирование доступно только авторизованным пользователям с подтверждённым телефоном
Последние 0 комментариев