На выхадныя падмарозiць, уначы месцамi да мiнус 8
6 апреля 2007
1195
Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" спецыялiсты Рэспублiканскага гiдраметцэнтра, сёння ўдзень пройдзе невялiкi дождж, а тэмпература паветра ўсталюецца ў межах 4—9 градусаў цяпла.
У суботу таксама захаваецца павышаная воблачнасць. Уначы без ападкаў, удзень — месцамi дождж i мокры снег. Тэмпературны фон уначы iстотна панiзiцца да 0—5 марозу, пры праясненнях да мiнус 6—8 градусаў. У нядзелю ўначы ападкаў не прадбачыцца, але будзе ветрана i марозна да мiнус 3—5 градусаў. Удзень 8 красавiка месцамi пройдзе невялiкi дождж i стане цяплей да 3—8 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня 9—10 красавiка чакаецца кароткачасовае павышэнне тэмпературы да 8—13 градусаў, па паўднёваму захаду — да 14—16 градусаў цяпла. Аднак у чацвер чакаецца чарговая хваля пахаладання.
Звязда
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела
Идёт обмен данными...