Актуально
На Радаўнiцу будзе сонечна i цёпла
14 апреля 2007
1180
Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, сёння ўдзень пад уплывам атмасфернага фронту ў Вiцебскай, Магiлёўскай, Гомельскай i на ўсходзе Мiнскай абласцей пройдуць невялiкiя дажджы. Тэмпература паветра ўдзень у суботу—нядзелю — 8—14 градусаў, па паўднёваму захаду — да 18 цяпла.
У панядзелак i на Радаўнiцу чакаецца сонечнае i цёплае надвор’е. Тэмпература паветра ўдзень 16—17 красавiка — 12—18 градусаў, а ў Брэсцкай i Гомельскай абласцях — да 20. Уначы ў гэтыя днi будзе яшчэ халаднавата — ад мiнус 2 да 5 градусаў цяпла.
Звязда
Последние 0 комментариев