Актуально
Колькасць ахвяр тэракта ў метро павялічылася да 15 чалавек
25 мая 2011

Наталля Ільіна: “Ён памёр сёння... Аб 11 гадзіне”.
Доктар
Андрэй Ільін працаваў намеснікам галоўнага ўрача мінскай хуткай
дапамогі. Больш за 10 гадоў ён аддаў медыцыне, ратуючы жыцці людзей. У
студэнцкія гады працаваў фельчарам, а пасля заканчэння Беларускага
дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта – доктарам.
11 красавіка, у
момант выбуху, Андрэй выходзіў з цягніка на станцыі метро
“Кастрычніцкая”. Як і сотні іншых пасажыраў, вяртаўся з працы – да
жонкі, сына і маленькай дачкі.
Пасля
выбуху Андрэя даставілі ў вайсковы шпіталь у цяжкім стане. У яго былі
шматлікія раненні, але самымі небяспечнымі былі пашкоджанні абодвух
вачэй. Сябры і калегі доктара арганізавалі збор сродкаў, бо меркавалася,
што для ўзнаўлення вачэй Андрэю Ільіну спатрэбіцца аперацыя за мяжой.
Последние 0 комментариев