Регистрация и авторизация через Вконтакте Авторизация через Одноклассники
БобруйскРегистрация Забыли пароль? почта БобруйскПочта

    Подписаться на наши новости

    Введите свой e-mail адрес:

    Будь в курсе новостей родного города!­­­­­


    Площадь им. Ленина

    Перейти к видеотрансляции


    29 мая 2007   Просмотров: 745

    Спякотны тыдзень на фоне навальнiчных дажджоў

    У блiжэйшыя трое сутак, да 31 мая ўключна, у нашай краiне захаваецца спякотнае, але няўстойлiвае надвор’е, калi кароткачасовыя дажджы будуць назiрацца нават з сур’ёзнымi навальнiцамi, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.

    Тэмпература паветра ў гэтыя днi на большай частцы тэрыторыi Беларусi будзе дасягаць удзень 27—33 градусаў, толькi 30 i 31 мая ў заходняй частцы краiны стане свяжэй — да 22—26 градусаў. Даволi спякотна будзе i ў першыя днi чэрвеня: тэмпература паветра ўдзень — 24—29 градусаў, а па ўсходу краiны нават да 30 цяпла.

    Згодна з папярэднiмi прагнозамi, гарачыня спадзе толькi ў нядзелю, калi чакаецца 19—24 градусы, аднак у паўднёвых раёнах — 25—29 градусаў. На працягу ўсяго тыдня вiльготнае паветра з боку Чорнага мора будзе турбаваць нас дажджамi, месцамi з навальнiцамi. Толькi 3 чэрвеня дажджы крыху адступяць i будуць назiрацца галоўным чынам па паўднёваму захаду краiны.


    Звязда

    ОБСУЖДЕНИЕ
    Комментарии остутствуют
    Сортировать:

    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа
    Транспорт Недвижимость Связь Торговля Власти Медицина Образование Работа

     
    Подписка на rss Vkontakte Odnoklassniki Facebook Twitter Instagram YouTube
    175 209 - именно столько уникальных пользователей нас посетило за июль 2019 года.
    На основе Google Analytics*