театр
Мюзикл-эскапада в двух действиях «Несцерка»

Музыка- Рыгор Сурус
П’еса і вершы — Віталь і Артур Вольскі
Рэжысёр-пастаноўшчык – Зміцер Нуянзін
Сюжэт камедыі «Несцерка», пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак, актуальны і сёння: папулярызуе нацыянальны сюжэт і мову, раскрывае асаблівасці нацыянальнага характару беларуса. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.
На працягу ўсёй п’есы прасочваецца некалькі сюжэтных ліній: лінія Несцеркі, які ратуецца ад шляхцюкоў, якія абвінавачваюць яго ў наўмысным шкодніцтве, лінія кахання Юрася і Насці, лінія шкаляра Самахвальскага, які прэтэндуе на найхутчэйшае ўзыходжанне да кар’ерных вяршынь.
Вельмі важна вучыць сённяшнюю моладзь з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама размаўляць на ёй, таму што аблічча кожнай нацыі вызначае нацыянальная культура: разнастайная мастацкая творчасць, народныя рамёствы, традыцыі і звычаі. Таму першы абавязак кожнага з нас – валодаць роднай мовай – жыватворнай крыніцай нацыянальнай культуры. Мэта пастаноўкі — актуалізаваць для падлеткаў, у першую чаргу, вобраз народнага беларускага героя Несцеркі, паказаць, што ён нічым не горшы за Гары Потэра ці Аладзіна, напрыклад.
7 октября
18:00
Стоимость: 8.00 - 10.00 BYN
Приобретайте билеты в кассе театра и на сайте: teatr-bobr.by
Последние 0 комментариев