close.svg

Авторизация

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

лекции, тренинги, семинары, мастер-классы, презентации

2 апреля 2024

Репертуар театра на апрель

Городские объявления, анонсы, афиша

Новы сезон курсаў «Мова Нанова»

Новы сезон курсаў «Мова Нанова»

Пачаўся пяты сезон бясплатных курсаў беларускай мовы.

На занятках "Мова Нанова" вывучаюць разнастайныя тэмы: як жывуць кажаны, што снілі беларусы сто год таму, як ужываецца зварка ў медыцынскіх аперацыях, што такое сучасны этыкет, як зберагчыся ад зімовых хваробаў, чаму вужы лічыліся свойскай жывёлай...

Курсы "Мова Нанова" гэта таксама цікавыя госці. У мінулым годзе тут выступілі пісьменнік Уладзімір Арлоў, чэмпіён па муай-тай і ўдзельнік гурта "BRUTTO" Віталь Гуркоў, "дылетант" і тэлепадарожнік Юры Жыгамонт, Піт Паўлаў з "NRM", Марыя Міцкевіч - унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра, музыка і тэлевядоўца Андрусь Такінданг, ды многія-многія іншыя вядомыя людзі.

На першых занятках у новым сезоне бабруйчане даведаюцца пра замежнікаў, якія вывучаюць беларускую мову, і даведаюцца, як сімвалізавалі расліны нашы продкі.

Узрост і ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў не мае значэння, на "Мова Нанова" займаюцца і школьнікі і пенсіянеры, а за наведвальнасцю ніхто не сочыць - можна прыходзіць, калі зручна.

Заняткі праходзяць кожную пятніцу, пачатак а 18-й гадзіне.

Место проведения: 1387. Тайм-клуб.


ОБСУЖДЕНИЕ
Комментарии отсутствуют