Портал BOBR.BY Портал BOBR.BY
О насНаписать письмоРеклама на портале
Вход / регистрация
Портал BOBR.BY
  • Новости
    • Все новости
    • Актуально
    • Новости Бобруйска
    • Официально
    • Городские объявления, анонсы, афиша
    • Сообщения УВД, ГАИ, МЧС, таможня
    • Культура, отдых, развлечения
    • Бизнес и политика
    • Спорт
    • Образование
    • Автоновости
    • Здоровье, красота, мода
    • Новости компаний
    • Религия
    • IT-новости
    • Калейдоскоп
    • Новости сайта
    • Пресс-релизы
    • Самые комментируемые
    • Самые просматриваемые
  • Фотофакт
    • Все фотофакты
    • ЖКХ
    • Нарушители ПДД
    • Дороги
    • Происшествия
    • Животные
    • Общественные мероприятия
    • Мой город
    • Природа
    • Культура
    • Спорт
    • Разное
  • Наш Бобруйск
    • бобруйская энциклопедия
    • справка
    • транспорт
    • расписание движения городских автобусов
    • здоровье, спорт, туризм
    • экономика
    • религия и национально-культурные объединения
    • культура, образование, СМИ
    • литература и искусство
    • о городе
    • Фотогалереи
    • Сферические 360° панорамы
    • Online-сервисы Бобруйска
  • Каталог организаций
    • Авто
    • Бытовые услуги
    • Государство и общество
    • Дети
    • Домашние животные
    • Доставка
    • Еда
    • Красота и здоровье
    • Культура
    • Магазины, торговые площадки
    • Недвижимость
    • Образование
    • Отдых, туризм и путешествия
    • Праздники
    • Промышленность
    • Связь и СМИ
    • Спорт
    • Строительство и ремонт
    • Транспорт
    • Финансы
    • B2B (+офис)
  • Работа
    • вакансии
    • требуются на подработку
    • резюме
    • ищу подработку
    • правила
    • способы оплаты
  • Объявления
    • акции, скидки
    • продам (отдам)
    • куплю (возьму)
    • сдам (в аренду, на прокат)
    • сниму (арендую, возьму на прокат)
    • меняю
    • окажу услуги
    • нуждаюсь в услугах (кроме вакансий)
    • ищу человека (разыскивается)
    • потери и находки (что потеряли или нашли)
    • разное (что не подходит для других разделов)
    • способы оплаты
    • правила раздела
  • Фото
  • Афиша
    • вся афиша
    • кино
    • театр
    • концерты, шоу, цирковые выступления
    • дискотеки, вечеринки
    • общегородские мероприятия
    • выставки, ярмарки
    • лекции, тренинги, семинары, мастер-классы, презентации
    • квизы и клубы по интересам
    • спортивные мероприятия
    • план мероприятий учреждений культуры
  • Общение
    • Последние комментарии
  • Реклама на портале
    • Специальные предложения
    • Прейскурант рекламных услуг
    • Главная новость
    • Баннерная реклама
    • Каталог организаций
    • Объявления
    • Обслуживание сайтов
    • Афиша
    • Документы для скачивания
    • Статистика
Главная
Новости
Новости Бобруйска
Пад пагрозай знішчэння першая
Для глэмпингов и лаунджей. Бобруйский ФанДОК выпустил смелую коллекцию мебели
7 октября 2026

Для глэмпингов и лаунджей. Бобруйский ФанДОК выпустил смелую коллекцию мебели

Новости Бобруйска
Инфоблок
вернуться в раздел
Инфоблок

Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым

31 января 2023

3474
Пад пагрозай знішчэння першая бабруйская мазаіка. Пагутарылі з яе аўтарам – мастаком Сямёнам Абрамавым

 

Рамонт не дасць чаканага выніку, таму будынак пойдзе пад знос

Пра будаўніцтва новага корпуса экстраннай хірургіі на тэрыторыі Бабруйскай гарадской лякарні хуткай дапамогі ім.У.Марзона распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, пишет 1387.by

Размесціцца новы будынак на месцы старога чатырохпавярховага хірургічнага корпуса 1972 года пабудовы. Адрамантаваць яго нельга, паводле магілёўскага чыноўніка, таму трэба знасіць. Будаўніцтва пачнецца ўжо ў 2023 годзе, скончыць яго плануецца ў 2025 годзе.

«Рамонт не дазволіць атрымаць будынак, які будзе адпавядаць неабходным патрабаванням, бо медыцына за апошнія гады сышла далёка наперад, – падкрэсліў Старавойтаў. – Таму старыя медычныя плошчы пойдуць пад знос».

Стары хірургічны корпус сапраўды ўжо даўно ў заняпадзе. Ён выглядае і матэрыяльна, і маральна састарэлым. Бабруйцы, якім даводзілася праходзіць там лячэнне, распавядалі пра жахлівыя ўмовы ў палатах. Відавочна, што рамонт ці новы будынак тут патрэбныя даўно. Аднак на фасадзе старога корпуса, які выходзіць на вуліцу Гогаля, знаходзіцца твор манументальнага мастацтва – першая мазаіка ў Бабруйску. Яе аўтар – бабруйскі мастак Сямён Абрамаў.

«Зносяць усё і не задумваюцца»

 


Вікторыя Жураўлёва – суаўтарка ютуб-серыяла «Адкрыты Бабруйск» бярэ інтэрв’ю ў мастака Сямёна Абрамава падчас здымак сюжэту пра мазаікі. Фота: Адкрыты Бабруйск.

 

Пакуль што не было ніякіх выказванняў з боку гарадскіх уладаў адносна лёсу мазаікі, аднак ім занепакоіліся бабруйскія мастакі.

Мы запыталіся ў Сямёна Абрамава, што ён думае пра магчымае знішчэнне мазаікі, ці магчыма яе ўратаваць і як гэта можна зрабіць.

«Зносяць усё і не задумваюцца, – адразу сказаў мастак. – Гэта знак нашага часу. Напрыклад, у Маскве некалі была гасцініца «Расея», я там спыняўся не раз. У ёй было шмат мастацкіх твораў – мазаік, вітражоў. Усё знеслі. Гэтак жа і ў нас. Ні на што не глядзяць».

Мастак распавёў, што мазаіка на Марзонаўцы – не першы ягоны твор у Бабруйску, які знішчаецца.

«Без усялякай патрэбы знішчылі маю мазаіку ў сталовай прафілакторыя «Шыннік», – прыгадвае Сямён Абрамаў. – Яна на сцяне там была, пра яе шмат пісалі ў газетах. Але потым яе проста закрасілі, і я тады даведаўся пра гэта абсалютна выпадкова ад працаўніка шыннага камбіната. Але гэта ўжо даўно было».

Мазаіку для бабруйскай лякарні хуткай дапамогі Сямён Абрамаў стварыў у 1968 годзе. Працаваў над ёй у адзіночку. Яна дагэтуль, і праз 55 гадоў знаходзіцца ў выдатным стане.

Сямён Абрамаў гатовы вырабіць мазаіку для новага корпуса лякарні


Мазаічнае пано «Чыгуначныя шляхі СССР» на станцыі «Бярэзіна» у Бабруйску. Аўтар – Сямён Абрамаў.

 

Спадар Абрамаў зазначае, што яе магчыма ўратаваць – можна было б зняць з будынка і перанесці.

«Але хто гэта будзе рабіць? – задае рытарычнае пытанне мастак. – Гэта вельмі дорага. Лягчэй новую зрабіць».

І спадар Абрамаў кажа, што мог бы сам вырабіць мазаіку для новага корпусу лякарні. Калі б на гэта быў запыт, калі б мазаіка была запланаваная ў новым праекце.

Мастак прыгадвае пра дзве сваіх мазаікі, эскізы якіх ён намаляваў, але яны так і не былі рэалізаванымі – у горадзе не знайшлося для іх месца.

«Шмат гадоў таму гарадскія ўлады абяцалі мне знайсці месца, але яно так і не знайшлося. А цяпер і тым больш уладам гэта не патрэбна», – кажа спадар Сямён і дадае:

«Я да мінулага мэра звяртаўся з ініцыятывай адкрыцця мастацкага музея ў будынку былога Дома афіцэраў, і подпісы прыкладаў. Тлумачыў, што таго музея, які ўжо ёсць, мала для Бабруйска, – распавядае мастак. – Я падчас асабістай сустрэчы казаў, што бабруйскія мастакі абяцаюць падарыць па залі сваіх лепшы прац для такога музея. Але потым у афіцыяльным адказе выканкам мне патлумачыў, што на такі праект няма грошай. Чыноўнікі не хочуць браць на сябе клопат аб развіцці культуры і мастацтва ў нашым горадзе, бо адчуваюць часовасць свайго знаходжання на пасадах. Я некалі быў у Францыі ў гарадку з шасцю тысячамі насельніцтва. Дык там ёсць мастацкі музей на тры паверхі. А што ёсць у нас на 200-тысячны горад?».

У мазаіцы на Марзонаўцы няма савецкай ідэалогіі

Сюжэт мазаікі на Марзонаўцы – цалкам медычны. Мы бачым вялікі твар лекара ў медычнай масцы, з суворым, але глыбокім позіркам. Гэты лекар трымае ў руцэ чалавечае сэрца. На другасных планах мазаікі – чалавек пад рэнтгенаўскім апаратам, фігуры і твары медыкаў.

Пра ўнікальнасць мазаікі Сямёна Абрамава на Марзонаўцы кажуць эксперты. У інтэрв’ю для нашага «Віртуальнага музею мазаікі» гісторык мастацтваў Кацярына Рускевіч зазначала, што гэтая мазаіка цікавая тым, што ў ёй няма савецкай ідэалогіі, і ў ёй адразу кідаюцца ў вочы адсылкі да манументальных працаў 1920-х гадоў, асноўныя рысы якіх – лаканічнасць падачы, строгасць формаў.

 

Мастацтвазнаўца Лена Прэнц распавядала нам, як у Нямеччыне ратуюць мазаікі былой ГДР. Перад тым, як будынак будзе знесены, мазаіку здымаюць, рэстаўруюць і пераносяць на іншы будынак ці на адмысловыя панэлі. Так было з мазаікамі ў Берліне, Эрфурце, Хале ў рамках праграмы заходненямецкага фонда «Манументальнае мастацтва ГДР».

 

Як можна ўратаваць мазаіку

Лена Прэнц зазначае, што да такога спосабу захавання манументальнага мастацтва ёсць пытанні, хоць адназначна добра, што мастацкія творы ратуюцца ад знішчэння.

«Ёсць прыклады, калі будынак зруйнавалі, але мазаікі акуратна знялі, адрэстаўравалі і вярнулі ўжо ў іншую прастору – новы будынак, які быў узведзены на месцы старога. Гэта прыклад банка Sächsischen Aufbaubank у Лейпцыгу, – кажа мастацтвазнаўца. – З аднаго боку гэта добрая гісторыя, што мазаічныя рэльефы захавалі, адрэстаўравалі, але з іншага боку – цяпер яны стаяць у фае на панэлях, не ўпісаныя ў архітэктуру будынку, як гэта было раней».


Адноўленая мазаіка ў Эрфурце. Фота: wuestenrot-stiftung.de

 

Мазаіка на Марзонаўцы, калі яе знішчаць, будзе не першым творам манументальнага мастацтва ў Бабруйску, які мы згубілі апошнім часам. 7 лістапада быў знесены адзін з будынкаў футравай фабрыкі на вуліцы Бахарава, а разам з ім – мазаіка, якая знаходзілася на сцяне гэтага будынка. Мы распавядалі пра гэта на нашым сайце.


Знішчэнне мазаікі на футравай фабрыцы ў Бабруйску, лістапад 2022 года. Фота: 1387.by

 


Мазаіка на футравай фабрыцы ў Бабруйску.

 

Инфоблок

Всего комментариев 1

Поделиться:

Другие новости раздела

ДРУГИЕ НОВОСТИ РАЗДЕЛА
+2 новых автобуса особо большого класса. В бобруйском автобусном парке пополнение
Новости Бобруйска
+2 новых автобуса особо большого класса. В бобруйском автобусном парке пополнение
Память в граните: в Броже Бобруйского района открыли обновлённый мемориал советским лётчикам
Новости Бобруйска
Память в граните: в Броже Бобруйского района открыли обновлённый мемориал советским лётчикам
В Бобруйске открыли первый магазин красоты и чистоты Oliva с низкими ценами
Новости Бобруйска
В Бобруйске открыли первый магазин красоты и чистоты Oliva с низкими ценами
Обогреватели в шкаф. В Бобруйске стартовал отопительный сезон
Новости Бобруйска
Обогреватели в шкаф. В Бобруйске стартовал отопительный сезон
С 16 октября проезд по маршруту Бобруйск-Минск подорожает до 22 рублей
Новости Бобруйска
С 16 октября проезд по маршруту Бобруйск-Минск подорожает до 22 рублей
Искали 20 соток, а нашли дом с историей. Бобруйчане купили дом с аукциона
Новости Бобруйска
Искали 20 соток, а нашли дом с историей. Бобруйчане купили дом с аукциона
«Первая школа лидерства»: в Бобруйске прошли выборы в состав Детской палаты пионерии
Новости Бобруйска
«Первая школа лидерства»: в Бобруйске прошли выборы в состав Детской палаты пионерии
Бывший «Базилик» станет Zarevo Lounge. BOBR.BY узнал подробности будущего открытия
Новости Бобруйска
Бывший «Базилик» станет Zarevo Lounge. BOBR.BY узнал подробности будущего открытия
Свет знаний и искренние поздравления: Бобруйский район торжественно отметил День учителя
Новости Бобруйска
Свет знаний и искренние поздравления: Бобруйский район торжественно отметил День учителя
В Бобруйске частная строительная компания задолжала работникам почти 28 тыс. рублей
Новости Бобруйска
В Бобруйске частная строительная компания задолжала работникам почти 28 тыс. рублей
Бобруйск официально станет столицей дипломатии
Новости Бобруйска
Бобруйск официально станет столицей дипломатии
Как продать излишки урожая в Бобруйске и не получить штраф. Рассказываем
Новости Бобруйска
Как продать излишки урожая в Бобруйске и не получить штраф. Рассказываем
Открыть карту

Частное унитарное предприятие по оказанию услуг «Бобрбай»;

Юридический адрес: 213826, Беларусь, г. Бобруйск, ул. Чонгарская, 81/25;

УНП 790676313, Свидетельство о госрегистрации №790676313 от 11.11.2011 выдано Бобруйским горисполкомом;

Офис BOBR.by:213826, г. Бобруйск, ул. Карла Либкнехта, 25;

Контактные телефоны офиса BOBR.by

Написать письмо О нас Реклама
© 2006-2026 «BOBR.by»
НовостиФотофактНаш БобруйскКаталог организацийРаботаОбъявленияАфишаФотоОбщениеРеклама на порталеКурсы валют$ 3.07Погода14.1Написать письмоО нас

Авторизация

Логин, телефон или email
Забыли пароль?
Не заполнены необходимые поля!
Произошла ошибка ответа сервера
Telegram

Нет аккаунта? Зарегистрируйтесь

Идёт обмен данными...

Произошла ошибка