Праграма ІХ Рэспубліканскага фестываля нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску
18 ноября 2024
1123
З 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску пройдзе ІХ Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Сярод удзельнікаў — прафесійныя тэатральныя калектывы з розных гарадоў Беларусі. Праграма фестываля складаецца са спектакляў паводле твораў беларускіх драматургаў. У конкурснай праграме прымуць удзел 11 спектакляў, з іх пяць – на рускай мове.
ДУК «Магілеўскі абласны тэатр ім. В.І. Дуніна-Марцінкевіча» прадставіць гледачам нядаўнюю прэм’еру паводле свайго тытульнага класіка – «Ідылію».















