Праца, што грэе душу: у «Агракамбінаце «Бабруйскі» працягваецца сяўба ярыны
14 апреля 2026
Сяўба яравых раслін у Бабруйскім раёне працягваецца. У ногу з іншымі сельгасарганізацыямі і пасяўным календаром у адказную сельскагаспадарчую кампанію дзейнічаюць аграрнікі ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
З плану ў болей за 3000 гектараў — столькі ў гаспадарцы сёлета складае яравы клінок — пасеяна звыш тысячы га, у тым ліку ўвесь запланаваны аб’ём (600 га) збажыны і зернебабовых.
Непасрэдна ў гэтыя дні ў сельгасарганізацыі заняты падрыхтоўкай палёў пад кукурузу, якой збіраюцца пасеяць болей за 2000 гектараў.
За рознымі відамі дадзенай работы ўчора мы засталі перадавых механізатараў — работа вялася ў розных куточках сельгаспрадпрыемства.
У накірунку Стасеўкі, да прыкладу, механізаваны атрад у складзе трох трактарыстаў-машыністаў: Арцёма Кушаварава, Віктара Астаповіча і Андрэя Петручэні займаўся пагрузкай і ўнясеннем у глебу арганічных угнаенняў.
Дзеля гэтага былі задзейнічаны два трактары МТЗ-3522 з МТУ-20 і трактар Амкадор-342.



За Багушоўкай, у накірунку в. Барсукі, Віталь Баранаў пракладваў ворыва пад кукурузу. Дадзенай работай, толькі на іншым полі, займаўся Вадзім Барадзін.

Дзмітрый Кунец непадалёк населенага пункта Калінаўка на дыскапаку рыхтаваў глебу пад сяўбу паўднёвай расліны.
Яго высокавытворчая тэхніка была відаць здалёк — вылучалася сваёй магутнасцю, хуткай хадой, а яшчэ — дзяржаўным сцягам на кабіне.
Апошняе, па словах перадавога механізатара, немалаважна: усведамленне таго, што сваёй працай ён садзейнічае вырашэнню харчовай бяспекі краіны, паляпшэнню дабрабыту землякоў, без перабольшання грэе яго душу.
















Последние 0 комментариев