У нарыхтоўцы сенажу ў Бобруйскім раёне працы наблізіліся да сярэдзіны
22 июня 2026
Па дадзеных на раніцу сённяшняга дня, як паведаміў начальнік вытворча-эканамічнага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, сенажу ў раёне нарыхтавана ў межах 60 000 тон ці 46% ад запланаванага аб’ёму дадзенага віду корму.
Сена маецца 500 тон або 5% ад патрэбы.
Пры гэтым найвышэйшыя тэмпы нарыхтоўкі сенажу адзначаны ў філіяле «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод ТДіА», ААТ «Неўскі-Агра», ААТ «Міхалёўская Ніва», дзе на ўмоўную галаву жывёлы ўжо нарыхтавана болей за 10 ц к. адз.
У цэлым касьба траў першым укосам у сельгасарганізацыях блізіцца да завяршэння, раён уступае ў другую ўборку сенажацяў.
Сярод работ у раслінаводстве на гэтую пару таксама падкормка азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі кукурузных пасеваў і актыўная падрыхтоўка да жніва.
Што да апошняга, то ў надзвычай адказную кампанію па ўборцы хлябоў раён плануе ўступіць бліжэйшым часам, у залежнасці ад умоў надвор’я — напрыканцы чэрвеня-пачатку ліпеня.















Последние 0 комментариев