Дабрачынная барахолка «Добрая валізка»
23 сентября 2016
У кожнага з нас ёсць такія рэчы ў шафе, новыя, ці амаль новыя, але ўжо непатрэбныя. Мы прапануем вам прынесці гэтыя рэчы на барахолку, і ўсе атрыманыя за іх грошы мы перададзім сям'і Ягора.
На дабрачыннай барахолцы 25 верасня мы хочам сабраць грошы на першы курс рэабілітацыі трохгадовага Ягора Семянкова, у Цэнтры інтэнсіўнай тэрапіі "Олінэк" (Польшча).
Хлопчыку патрабуецца сума 2 425 долараў, але на сённяшні дзень яго сям'я не сабрала нават палову, а часу застаецца ўсё менш.
Што можна зрабіць, каб дапамагчы?
У кожнага з нас ёсць такія рэчы ў шафе, новыя, ці амаль новыя, але ўжо непатрэбныя. Мы прапануем вам прынесці гэтыя рэчы на барахолку, і ўсе атрыманыя за іх грошы мы перададзім сям'і Ягора. Гэта можа быць дзіцячае адзенне, ці адзенне для дарослых, абутак ці аксэсуары, цацкі. Адзіная ўмова – рэчы мусяць быць чыстымі і акуратнымі.
Вы можаце дасылаць фотаздымкі рэчаў у прыватныя паведамленні ВКонтакте, і мы паступова будзем знаёміць з імі наведнікаў барахолкі.
Запрашаем далучацца да акцыі патэнцыйных пакупнікоў. Абавязкова прыходзьце на барахолку, магчыма, вы знойдзеце для сябе нешта цікавае! Ад вас таксама залежыць, наколькі шмат грошай мы разам зможам сабраць для маленькага Ягора.
Таксама ў дзень правядзення "Добрай валізкі" ў клубе будзе стаяць банка для ахвяраванняў.
Ці можна звярнуцца наўпрост да маці хлопчыка – Алёны Семянковай (+37544 5115419).
Да сустрэчы
25 верасня
16.00-20.00
Тайм-клуб “1387”, вул. Савецкая, 97-2
Тэлефон для сувязі: +375293112798 Алеся
Семенков Егор, 3 года. Диагноз: ДЦП,спастический тетрапарез 3 степени,с выраженными двигательными нарушениями,задержкой психоречевого развития.Симптоматическая эпилепсия в виде частых ежедневных тонических припадков.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела