Прэзентацыя кнігі Яніны Пінчук "Горад мрой"
16 февраля 2017
Усіх, хто любіць чытаць, цікавіцца кніжнымі навінкамі і сучаснай беларускай літаратурай – запрашаем на прэзентацыю кнігі Яніны Пінчук "Горад мрой".
- 18 лютага 2017
- 19.00
- вул. Савецкая, 97-2,
- Тайм-клуб “1387”
- Уваход вольны.
- Папярэдні запіс на сустрэчу тут ці па тэл./viber +375297825115
Шэрагі бабруйскіх пісьменнікаў папоўніліся новым імем, а літаратура – новым беларускамоўным творам. Яго не так проста аднесці да выразна акрэсленага жанру: можна сказаць, што гэта сучаснае гарадское фэнтезі, а сама аўтарка аддае перавагу вызначэнню “магічны рэалізм”. Гэты мастацкі метад ўстойліва звязваюць з Лацінскай Амерыкай – але хіба ў Беларусі, вакол нас, няма месца для незвычайнага, дзівоснага, каларытнага? Зусім наадварот, запэўнівае аўтарка. Але кніга – не толькі пра цуды: яна пра пошук радасці ў жыцці, пра сяброўства, каханне і нянавісць, таямнічыя душэўныя з’явы і высокія памкненні. Акрамя таго, шмат увагі нададзена беларускай міфалогіі і гісторыі, якія ў кнізе часам адбіваюцца і пераплятаюцца даволі нечаканым і арыгінальным чынам – таму нацыянальнага каларыту ў творы таксама хапае.
Падчас сустрэчы аўтарка распавядзе пра сваё бачанне кнігі, каб прадставіць яе чытачам, падзеліцца гісторыяй і “рэцэптам” яе стварэння, адкажа на ўсе пытанні, якія ўзнікнуць ў гасцей вечара, а потым тыя, хто жадаюць, змогуць набыць кнігу з аўтографам аўтаркі і яе асабістымі цёплымі пажаданнямі кожнаму чытачу.
18 лютага 2017
19.00
вул. Савецкая, 97-2,
Тайм-клуб "1387"
Уваход вольны.
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела