Паэтычны вечар Віталя Рыжкова і Дашы Бялькевіч
27 марта 2017
Запрашаем 1 красавіка на сустрэчу з маладымі беларускімі паэтамі ў тайм-клуб "1387". Пачатак а 19-ай. Уваход 4 Br.
- 1 красавіка
- тайм-клуб «1387» (вул. Савецкая, 97-2, Бабруйск)
- 19.00
- уваход – 4 Br
Папярэдні запіс тут
Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык. Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы», двойчы адзначаны прэміяй «Залаты апостраф» за лепшыя паэтычныя падборкі ў часопісе «Дзеяслоў», пераможца некалькіх літаратурных конкурсаў і паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне. Вершы перакладаліся на дзясятак моваў свету. Мае хіп-хоп праект ANGST.
Даша Бялькевіч — удзельніца фестываля «Вершы на асфальце», «Мистецького фестиваля «Ї», пераможца слэмаў «Сильное слово» і слэма Беларускага калегіюма, адна з арганізатараў паэтычных вечароў «ART JAM» і паэтычнага конкурса «Рухавік». Намінант на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў».
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела