Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым
12 апреля 2017
14 красавіка у Бабруйск прыедуць аўтары кнігі «Айчына. Маляўнічая гісторыя» пісьменнік Уладзімір Арлоў і мастак Павел Татарнікаў. Запрашаем на сустрэчу. Уваход вольны.
Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і мастком Паўлам Татарнікавым адбудзецца на занятках курсаў «Мова Нанова».
Кніга «Айчына. Маляўнічая гісторыя» – для кожнай беларускай сям’і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам.
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.
У бабруйчан ёсць унікальная магчымасць набыць кнігу і атрымаць аўтографы.
Заняткі адбудуцца ў пятніцу, 14 красавіка, па адрасе: вул. Савецкая, 97-2, тайм-клуб «1387» (гатэль «Бабруйск», адзін уваход з крамай «Камунарка»).
Пачатак а 18-й гадзіне, уваход вольны!
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела