Рок-бард Сяргей Башлыкевіч завітае ў Бабруйск
18 августа 2017
Да сустрэчы 19 жніўня ў 19.00 на пляцоўцы каля кавярні "Кофе Саунд". І зноў рыхтуем для вас сюрпрыз. Да сустрэчы!
Рок-барду Сяргею Башлыкевічу стала цесна ў сценах бабруйскіх пляцовак і ён выходзіць на адкрытае паветра! У бліжэйшую суботу самабытны ашмянска-мінскі музыка зайграе на вулицах Баруйска свае найлепшыя песні (шчыра кажучы, нам падаецца, што ў Сяргея ўсе песні найлепшыя). Як заўжды, будзе пра што падумаць, будзе і чаму усміхнуцца!
Голас, гітара і пранікнёныя тэксты - спалучэнне, якое не дасць вам проста прайсці побач.
19 жніўня ў 19.00 на пляцоўцы каля кавярні "Кофе Саунд" (вул. Пушкіна, 204).
Музычныя вечары ў "Кофе Саунд" – гэта сумесны праект Кавярні і тайм-клуба "1387". Такія вулічныя выступы робяць нас, гараджан, бліжэй адзін да аднаго, мы пачынаем усміхацца і дзяліцца сваімі эмоцыямі. Да сустрэчы!
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела