Украінскі рок-музыка Алег Сухараў у Бабруйску
12 октября 2017
Запрашаем на вечар жывой музыкі ў тайм-клуб "1387" (вул. Чангарская, 54). Да сустрэчы 14 кастрычніка ў 19.00.
Алег Сухараў - украінскі музыка, аўтар песен ды вершаў, з 1996 по 2013 - лідэр кіеўскага рок-гурту "Самі Свої". Апошнім часам канцэртуе сольна ў акустычным гуке. У рэпертуары ёсць некалькі песен на беларускай мове. У Беларусі выступаў на шматлікіх пляцоўках з рознымі беларускімі музыкамі - Алесь Дзянісаў ("Дзецюкі"), Аляксанд Памідораў, Цімафей Яравікоў("Серца Дурака"), Паша Грін, Сяргей Башлыкевіч ды іншыя. Ягоная песня "Купальський попіл" вядомая ў рэпертуары Цімафея Яравікова і Пашы Гріна.
У Бабруйску будзе першы раз - а першы раз, як вядома, запамінаецца на ўсё жыццё! Прыходзьце!
- 14.10
- 19.00-21.00
- Уваход: 6 BYN
- вул. Чангарская, 54
- Плануеце быць з намі, стаўце + тут, ці тэл./вайбер +375297825115
Идёт обмен данными...
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела