Ток-шоў: Хатняя адукацыя ў Бабруйску
18 декабря 2017
19 снежня ў тайм-клубе "1387" адбудзецца ток-шоў на тэму "Хатняя адукацыя ў Бабруйску. За і супраць". Уваход вольны.
Хатняя адукацыя: чаму бацькі адмаўляюцца ад школы і як самастойна арганізаваць навучальны працэс? З кожным годам у Беларусі з’яўляецца ўсё больш прыхільнікаў навучання па-за агульнаадукацыйнай школай. І Бабруйск – не выключэнне.
- Чаму бацькі аддаюць перавагу хатняму навучанню дзяцей?
- Колькі часу трэба на хатні навучальны працэс і колькі сродкаў патрабуе такая форма навучання?
- Як ставяцца да "хоўмскулераў" настаўнікі і што рабіць з сацыялізацыяй дзяцей, якія не ходзяць у школу?
Разам з бацькамі і экспертамі абмяркуем плюсы і мінусы хатняй адукацыі.
Госці і эксперты ток-шоў:
- Наста Базар - арганізатарка праекта нефармальнай адукацыі “Школка на падворку” (Мінск)
- Андрэй Лашкуль - настаўнік гісторыі (Бабруйск)
- Алег Красны - старшыня габрэйскай супольнасці Бабруйска
- Бабруйчане, якія адмовіліся ад школы і вучаць сваіх дзяцей самастойна.
Запрашаем на сустрэчу ўсіх зацікаўленых.
Да сустрэчы
19 снежня
18.00-21.00
вул. Чангарская, 54
Уваход вольны
Можна прыходзіць з дзецьмі, будзе працаваць дзіцячы пакойчык.
Идёт обмен данными...
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела