Калядная гульня. Жаніцьба ЦЯРЭШКІ
12 января 2018
У Шчодры вечар 13 студзеня запрашаем жанатых і нежанатых, замужніх і незамужніх на калядную гульню “Жаніцьба Цярэшкі”!
Будзім мы капусту варыць,
Будзім мы Цярэшку жаніць.
Цярэшка валочыцца,
Бо жаніцца хочыцца!
Вас чакаюць “Лявоніха” пад дуду (грае Зміцер Мурашка), жаніцьба (жэняць Юлія Літвінава і Дзяніс Носаў), пацалункі, гульні, безалкагольны глінтвейн і шмат эмоцый!
Жаніцьба Цярэшкі — калядная абрадавая гульня, якая захавалася ў жывой традыцыі на Віцебшчыне.
Сутнасць гульні: калядным вечарам моладзь збіралася ў хаце на танцы. Апоўначы абіралі "бацьку" і "маці", якія складалі пары і "жанілі" іх. "Бацькі" мусілі адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў, каб не пакрыўдзіць "маладых". Пад шматлікія прыпеўкі-цярэшкі "бацькі" выводзілі дзяўчыну і хлапца, частавалі іх хлебам і напоем, а пасля перакручвалі пад "Лявоніху" — спачатку "матка" з хлоцам, "бацька" з дзеўкай, а потым скручвалі маладзёнаў у пару. Пасля гэтага дзяўчына і хлопец пачыналі звацца "бабулька" і "дзядулька".
Калі ўсе пары "перакручваліся", удзельнікі абраду па чарзе лавілі адзін аднаго, суправаджаючы працэс вясёлымі песенькамі-цярэшкамі. Таксама гулялі ў гульні: "Лавачка", "Вішанька", "Фанты" і інш.
У традыцыйных святах няма гледачоў і ўдзельнікаў. Таму мы б хацелі, каб усе госьці удзельнічалі ў сьвяце, а ня проста прыйшлі паназіраць)))
Уваход:
- 5 руб - па-асобку
- 8 руб - на пару
Да сустрэчы
13 студзеня
17.00-19.00
тайм-клуб "1387"
вул. Чангарская, 54
Папярэдні запіс тут ці па тэл. +375295551961
Всего комментариев 0
Поделиться:
Другие новости раздела